сакаві́ты

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. сакаві́ты сакаві́тая сакаві́тае сакаві́тыя
Р. сакаві́тага сакаві́тай
сакаві́тае
сакаві́тага сакаві́тых
Д. сакаві́таму сакаві́тай сакаві́таму сакаві́тым
В. сакаві́ты (неадуш.)
сакаві́тага (адуш.)
сакаві́тую сакаві́тае сакаві́тыя (неадуш.)
сакаві́тых (адуш.)
Т. сакаві́тым сакаві́тай
сакаві́таю
сакаві́тым сакаві́тымі
М. сакаві́тым сакаві́тай сакаві́тым сакаві́тых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

сакаві́ты, -ая, -ае.

1. Які змяшчае шмат соку.

Сакавітыя суніцы.

Сакавітая трава.

2. перан. Яркі, свежы, каларытны.

Сакавітыя фарбы.

3. перан. Пра гук, голас: прыемны, звонкі, гучны.

С. смех.

4. перан. Пра словы, мову: трапны, вобразны.

Сакавітае слова.

Сакавітая мова вёскі.

|| наз. сакаві́тасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сакаві́ты прям., перен. со́чный;

~ная трава́ — со́чная трава́;

с. я́блык — со́чное я́блоко;

~тае сло́ва — со́чное сло́во

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сакаві́ты, ‑ая, ‑ае.

1. Які змяшчае шмат соку. Такое высокае і сакавітае кепскае шчаўе расло, што між яго трэба было адшукваць рэдкія і хілыя кусцікі чырвонай канюшыны. Пянкрат. Нясуць калгаснікі на рынак Лясоў багатыя дары: Маліну, зорныя суніцы, Тугіх парэчак шрот буйны. І сакавітыя чарніцы З прыемным водарам лясным. Жычка. // Водарны, духмяны. Нашто тое лета, калі няма жніва, калі на пасецы не раяцца пчолы, не пахнуць у садзе чырванабокія сакавітыя малінаўкі?.. Кулакоўскі. // Апетытны, смачны, не сухі. — Шынкевіч таксама добрая цаца! — падчэпліваючы відэльцам сакавітую бакавіну ліня з каструлі, абурана прадаўжаў Фама Гаўрылавіч. Паслядовіч.

2. перан. Разм. Поўны сіл, здароўя, энергіі (пра чалавека). Перад самай вайной цётка прыязджала да нас у госці з нейкай сакавітай і гладкай рагатухай. Карпюк. // Яркі, свежы, поўны (пра вусны, рот). Смяяліся яе [Гаецкай] сакавітыя вусны, выпешчаныя шчокі — то з’яўляліся, то знікалі сімпатычныя ямачкі на іх. Шамякін. // Прыемны, поўны задавальнення. Паміж двума сакавітымі пацалункамі Сімон пачуў такую лічбу, ад якой яму стала холадна. Самуйлёнак.

3. перан. Каларытны, насычаны спалучэннем яркіх фарбаў. Сакавітыя фарбы пейзажу.

4. перан. Трапны, вобразны (пра мову, словы і пад.). Сварыліся [шляхта] на сакавітай беларускай мове, хоць называлі яе мужыцкай, часта ўстаўляючы словы «пане» — ды так, каб яно гучала праз нос. Пестрак. Калі плытагон выходзіць у сплаў, дарога абяцае яму сустрэчы... Яны то радасныя, з сакавітымі кпінамі і блазенскім рогатам, то гаркава-маўклівыя. Карамазаў.

5. перан. Гучны, звонкі, прыемны (пра гук, голас і пад.). Ад Еўніч і Старыцы яшчэ чулася іх гамонка, а часам і жніўная песня, у якой высока лунаў, ведучы яе, чый-небудзь сакавіты голас. Хадкевіч. Мужчыны смяяліся, і смех самога расказчыка быў такі сакавіты і гучны, што конік, стрыгучы вушамі, нават без пугі пачаў хутчэй перабіраць нагамі. Сіўцоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сакаві́ты sftig;

сакаві́ты корм Krftfutter n -s, -;

сакаві́ты го́лас klngvolle Stmme;

сакаві́тыя фа́рбы stte [kräftige] Frben

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

сакаўны́, -а́я, -о́е.

Тое, што і сакавіты.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

со́чный

1. сакаві́ты, со́чны;

2. перен. сакаві́ты.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сакаўны́, см. сакаві́ты

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

succulent [ˈsʌkjələnt] adj.

1. сакаві́ты, сакаўны́;

succulent roasted meat сакаві́тае сма́жанае мя́са

2. bot. сакаві́ты, мясі́сты

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

sappy [ˈsæpi] adj. сакаві́ты (пра расліны)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)