ашчапе́рыць сов., разг. (крепко) обхвати́ть, (крепко) обня́ть;

дзіця́ ~рыла ма́ці за шы́ю — ребёнок обхвати́л (о́бнял) мать за ше́ю

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Су́рла, сурло́ ’мурло, морда, тоўсты твар’ (Юрч., Юрч. Сін.). Параўн. рус. дыял. су́рла ’твар’, серб. су̑рла ’хобат; рыла (свінні)’ (Вук), харв. sȗrla ’дудка, жалейка пастуха’, макед. сурла ’хобат’, ’музычны інструмент’. Апошнія словы выводзяць з тур. zurna ’музычны інструмент’ (Скок, 3, 665) або з перс. surnā ’тс’; у беларускую мову, магчыма, праз укр. сурна́ ’музычны інструмент’, рус. раз. сурна́, пенз. сурно́ ’морда’, якія да рус. сурна́ ’музычны інструмент’ (Фасмер, 3, 807), гл. сурма2. Горбач (Арго, 22) выводзіць укр. аргат. су́рло ’морда’ з рум. súrlă ’свіння; рыла’. Не выключана збліжэнне з народнымі экспрэсіўнымі ўтварэннямі тыпу балг. дыял. су́рльо ’неахайны, апушчаны чалавек’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Рыдлёўка, рыдля́ўка ’лапата’ (ТСБМ, ТС, Сцяшк.; смарг., лід., маст., вільн., нараўл., шчуч., дзятл., Сл. ПЗБ; Бяльк., Сцяц.), ’заступ’ (Гарэц.), рыдлёўнік ’дзяржанне ў лапаце’ (паст., Сл. ПЗБ), ры́для ’рыдлёўка’ (Сл. Гродз.). Сюды ж рыллёўка ’лапата’ (чэрв., Сл. ПЗБ). Ад рыць, ры́ла (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лыч1 ’выцягнутая пярэдняя частка галавы некаторых жывёл, рыла’ (Нас., ТСБМ, Мядзв., Грыг., Гарэц., Касп., Растарг., Клім., ТС, Сл. ПЗБ, Мікуц.; КЭС, лаг.; рагач., КЭС), ’твар, брудны твар’ (КТС, Касп.), лы́чак ’лыч’ (Ян.), лы́чык ’рыльца ў парасяці’ (Нас.). Укр. паўн., валын., палес. лич, ли́че, ли́ччя ’свінячае рыла’, ’не пакрытая поўсцю пярэдняя частка галавы каня’, рус. смал., бран., калін. лычрыла свінні’, наўг. лы́чко ’морда сабакі’; польск. łyczрыла’, ’доўгі нос’, ’рыла дзіка’, lycz lodzi ’нос карабля’, паводле Слаўскага (5, 384), запазычана з бел. мовы. Трубачоў (Слав. языкозн., V, 181) узводзіць гэту лексему да прасл. дыял. lyčь < *lūkjo‑, супастаўляючы яе ўслед за Траўтманам (151), Фрэнкелем (344, 361), з літ. laũkas ’з белай плямай на лбе’, лац. lūcidus ’ясны’, літ. liaukà ’шыйная залоза’, laukos ’залозы ў свінні’, лат. laukos, ļauka ’пухліна залоз у свінні’. Інакш і больш імаверна Краўчук (Бел.-укр. ізал., 38), які мяркуе, што бел. форма была запазычана з укр. гаворак і ўзыходзіць да прасл. ličь, якое з’яўляецца роднасным да прасл. likъ, lice. Сюды ж лычава́ць ’рыць лычом’ (карэліц., Сцяшк. Сл.), ’рабіць падкоп (пад каго-небудзь)’ (Юрч. Вытв.).

Лыч2, лы́чык ’верхняя частка бурака, націна’ (Нас.), віл. лы́чыкі ’націна буракоў’ (Сл. ПЗБ), рус. лыч, паўн.-дзв. ’валасы над ілбом’, вяц., валаг., калін., перм. ’націна караняплодаў (бручкі, морквы, рэпы, буракоў, бульбы)’, наўг. ’лісты і сцябло рэпы’, казан. лычы́ ’агурэчнік’. Бел.-рус. ізалекса. Роднаснае да лыка (гл.), якое да прасл. lyk‑o (н. роду), побач з якім існавалі формы ж. роду (параўн. рус. лыка ’лыка’) і м. роду — lykъ/lykь > lyčь < *lūkʼ‑, як у літ. і лат. мовах (lùnkas, lûks), якое абазначала выцягнутыя, (як лыка) падоўжаныя прадметы, параўн. суч. бел. лы́чык ’край буханкі хлеба’ (глыб., Сл. ПЗБ), лычка ’колца, круг кілбасы’, лычка, лычкі ’вузкія папярочныя нашыўкі на пагонах’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

суко́нны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да сукна, з’яўляецца сукном. Суконная пража. Суконныя тканіны. □ [Баба:] — А я корціку аснавала шэсць губак... аснова парцяная, а ўток суконны будзе... Нікановіч. // Пашыты з сукна. [Тэкля] была апранута ў чыстую доўгую спадніцу і дабротны суконны сак. Краўчанка. Наперад выйшаў Пракоп у саматканым суконным фрэнчы. Грахоўскі.

2. Які служыць для вырабу сукна або гандлю сукном. Суконная фабрыка. Суконная мануфактура.

3. Які займаецца вырабам сукна або гандлем сукном. Сачыла рупліва бяльмо цыферблата. — Ці добра спіцца суконным магнатам. Панчанка.

4. перан. Невыразны; грубы. Суконная мова. □ Але гэта, відаць, часта бывае з усімі, хто бярэцца за пяро: у галаве носіш тое, што можа ўсхваляваць, запаліць чытача, а як сядзеш пісаць, дык з-пад пяра выходзяць нейкія вялыя, суконныя словы і думкі. Сабаленка. — Ото ж, якая дробязь, — Адказ я пачуў суконны. — Дасць вам даведку робат — Намеснік мой электронны. Макаль.

•••

Суконнае рыла гл. рыла.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыспо́рыць сов., разг.

1. приумно́жить, увели́чить;

2. безл. стать бо́льше;

бу́льбы ~рыла — карто́шки ста́ло бо́льше;

3. уси́литься;

дождж ~рыў — дождь уси́лился

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

загавары́ць I сов.

1. в разн. знач. заговори́ть;

усе́ ра́зам ~ры́лі — все ра́зом заговори́ли;

дзіця́ ўпершыню́ ~ры́ла — ребёнок впервы́е заговори́л;

ы́лі кулямёты — заговори́ли пулемёты;

2. перен. (о цвете и т.п. — редко) заигра́ть;

кроў ~ры́ла — кровь заговори́ла;

сумле́нне ~ры́ла — со́весть заговори́ла

загавары́ць II сов.

1. (утомить разговором) заговори́ть;

мяне́ так ~ры́лі, што я забы́ўся пра ся́бра — меня́ так заговори́ли, что я забы́л о дру́ге;

2. (воздействовать заговором) заговори́ть;

з. ад хваро́бы — заговори́ть от боле́зни

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Гук ’парастак (на дрэве)’ (БРС), ’невялікая галінка’ (Шат.). У Яшкіна: ’тоўсты сук, разгаліна, ствол з голлем’, ’адгалінаванне дарогі’. Укр. дыял. гук ’парастак цыбулі’. Трубачоў (Эт. сл., 7, 169) параўноўвае з рус. дыял. гук ’мыс, які ідзе вузкай паласой у мора, возера, раку’, далей з укр. гук ’свіное рыла’ і мяркуе аб роднаснасці са слав. *gyčь. Параўн. яшчэ Куркіна, Этимология, 1971, 61.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пы́ка ’твар; морда, пыса’ (Нас., Ян., Растарг.): у саба́кі чорна пыка (Сцяшк.), пы́кі экспр. ’губы’ (Сл. Брэс.), сюды ж пы́ктарацца ’тыкаць мордай’ (в.-дзв., Сл. ПЗБ). Параўн. укр. пи́ка ’морда’, рус. пи́ка ’морда, рыла’, пи́квица ’нос, кончык носа’. Паводле ЕСУМ (4, 367), са зменай галосных ад пу́кати ’трэскаць, лопаць’; беспадстаўна беларускія формы выводзяцца з украінскай, чаму пярэчыць перш за ўсе геаграфія слоў. Відаць, звязана чаргаваннем з пы́ца ’морда’ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Рыла́н, рыле́й ’чалавек з поўным чырвоным тварам’ (ТС). Сюды ж рыла́сты ’таўстаморды’ (Байк. і Некр.), рыла́стый ’чалавек з моцным, громкім голасам’, рылатый ’чалавек з тоўстымі, адвіслымі губамі’ (Нас.), рыла́ты ’губаты’ (люб., ЛА). Адыменныя ўтварэнні з рознымі суфіксамі ад ры́ла (гл.) (Пра словаўтваральны тып з суф. ‑ан і ‑ей гл. Сцяцко, Афікс. наз., адпаведна 94 і 98). Тое ж у іншых мовах, параўн. рус. дыял. рыла́н ’таўстарылы’, серб.-харв. ри̏ласт ’мардасты’, ’губасты’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)