Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МУСАЛА́,
вяршыня ў гарах Рыла, у Балгарыі, найб. высокая на Балканскім п-ве (2925 м). Горналедавіковы рэльеф. Складзена з гранітаў. Метэастанцыя. Турызм, альпінізм.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
А́МІЯ, глейная рыба (Amia calva),
рыба атрада аміяпадобных. Адзіны сучасны рэліктавы прадстаўнік атрада Amiiformes. Жыве ў неглыбокіх стаячых забалочаных вадаёмах Паўн. Амерыкі на Пд ад Вялікіх азёр.
Даўж. да 90 см. Цела акруглае, рыла кароткае. Восевы шкілет акасцянелы, на галаве скурныя косці (адзнака прымітыўных рыб). Луска цыклоідная; спінны плаўнік доўгі, хваставы — сіметрычны, круглаваты. Можа дыхаць атм. паветрам. Драпежнік.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БО́РАВЕЦ,
горнакліматычны курорт у Балгарыі. На ПдЗ ад Сафіі на паўн. схілах гор Рыла. Адзін са старэйшых і папулярных у Балгарыі, развіваецца з 19 ст. (у мінулым месца адпачынку вяльможаў, летняя рэзідэнцыя царскай сям’і). Сярэднягорны клімат з мяккай зімой і ўмерана цёплым летам спрыяльны пры лячэнні неспецыфічных хвароб органаў дыхання, функцыян. расстройстваў нерв. сістэмы. Каля 200 відаў, атэлі, кемпінг, дамы адпачынку.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЙМА́НАВЫЯ РЫ́БЫ (Lepisosteus),
род рыб атр. панцырных шчупакоў. 4 віды. Пашыраны ў прэсных водах Паўн. і Цэнтр. Амерыкі.
Даўж. да 4 м (зрэдку да 6 м), маса каля 150 кг. Характэрна вял. ўзроставая зменлівасць.
Цела ўкрыта моцным панцырам з неналягаючай рыбападобнай ганоіднай лускі. Рыла падоўжанае, нагадвае морду кракадзіла-каймана (адсюль назва). Кормяцца рыбай, падпільноўваюць здабычу з укрыцця. Зімуюць у ямах. Маюць прамысл. значэнне.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАРЫ́ЦА,
рака на Пд Балгарыі; ніжняе цячэнне служыць мяжой паміж Грэцыяй і Турцыяй. Даўж. 525 км, пл. басейна каля 53 тыс.км². Пачынаецца ў гарах Рыла, цячэ па Верхнефракійскай нізіне, прарываецца праз адгор’і Усх. Радопаў. Упадае ў Эгейскае м., утварае забалочаную дэльту. Асн. прыток — р. Тунджа (злева). Сярэдні расход вады каля 200 м³/с. Выкарыстоўваецца пераважна для арашэння. ГЭС. На М. гарады Плоўдзіў, Дзімітраўград (Балгарыя), Эдырне (Турцыя).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
І́СКЫР,
рака ў Балгарыі, правы прыток Дуная. Даўж. 368 км, пл.бас. 8,6 тыс.км² Вытокі ў гарах Рыла. працякае па Самакаўскай і Сафійскай катлавінах, перасякае хр. Стара-Планіна ў Іскырскай цясніне, нізоўі — па Ніжнедунайскай раўніне. Веснавое разводдзе, летняя межань. Сярэднегадавы расход вады ў вусці 54 м³/с. Выкарыстоўваецца для арашэння. У бас. І. вадасховішча, ГЭС. На І. — гарады Самакаў, Мездра, Чарвен-Браг; працякае па ўсх. ускраіне г. Сафія.
падвід ціхаакіянскай сардзіны сям. селядцовых атр. селядцападобных. Пашыраны ў прыбярэжных водах Усх. Азіі ад Сахаліна да Паўд. Японіі і кіт. ўзбярэжжа Жоўтага мора.
Даўж. да 30 см. Спіна зеленавата-аліўкавая, бакі серабрыста-белыя, канец рыла і задняя ч. хваставога плаўніка чорныя. Па баках цела ўздоўж спіны цёмныя плямы (да 15), зрэдку размешчаны ніжэй светлыя плямы. Корміцца фіта- і зоапланктонам. Жыве да 8 гадоў. Аб’ект промыслу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПІ́ЛЫ-РЫ́БЫ, піларылападобныя,
піларылыя скаты (Pristiformes),
атрад храстковых рыб. 1 сям., 7 відаў. Пашыраны ў трапічных і субтрапічных водах усіх акіянаў. Жывуць на мелкаводдзі, часам у рэках. Найб. вядомы піларыл звычайны, або піла-рыба (Pristis pectinatus).
Даўж. да 6 м, маса да 2,4 т. Цела пляскатае, жабравыя шчыліны на ніжнім баку. Рыла вельмі падоўжанае, сплошчанае, па абодвух яго баках зубападобныя нарасці (адсюль назва). Кормяцца бентасам, часам рыбай. Яйцажывародныя; нараджаюць да 20 малявак. Мясцовы аб’ект промыслу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПА́РУСНІКАВЫЯ (Istiophoridae),
сямейства рыб атр. кунепадобных. 3 роды: кап’яносцы, або кап’ярылы (Tetrapturus) — 6 відаў, марліны (Makaira) — 3 віды, паруснікі (Istiophorus) — 2 віды. Пашыраны ў трапічных і субтрапічных водах Атлантычнага, Індыйскага і Ціхага акіянаў. Жывуць пераважна ў прыбярэжнай зоне. Развіваюць скорасць да 130 км/гадз.
Даўж. да 5 м, маса да 900 кг. Рыла падоўжанае. Першы спінны плаўнік доўгі і высокі, нагадвае парус (адсюль назва), у час руху здольны ўкладвацца ўздоўж спіны. Грудныя плаўнікі звычайна доўгія і вузкія. Драпежнікі, кормяцца рыбай і кальмарамі. Аб’екты промыслу.