расця́ць, разатну́, разатне́ш, разатне́; разатнём, разатняце́, разатну́ць; расця́ў, -цяла́, -ло́; разатні́; расця́ты; зак., што (разм.).

1. Разняць, развесці, расціснуць.

Р. зубы.

2. Рассячы, разрэ́заць.

|| незак. расціна́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

раскавялі́ць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; зак., што.

Разм. Рассячы, разваліць, глыбока параніць. Раскавяліць калена. Раскавяліць нагу тапаром.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

надсячы́ і надсе́кчы, -сяку́, -сячэ́ш, -сячэ́; -сячо́м, -сечаце́, -сяку́ць; надсе́к, -кла; -сячы́; -се́чаны; зак., што.

Рассячы трохі, не да канца.

Н. палена.

|| незак. надсяка́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. надсяка́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

надсячы́ і надсе́кчы, ‑сяку, ‑сячэш, ‑сячэ; ‑сячом, ‑сечаце; пр. надсек, ‑ла; заг. надсячы; зак., што.

Рассячы трохі, не да канца. Надсячы дошку. Надсячы палена.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рассяка́ць несов., в разн. знач. рассека́ть; (рубя, разделять на части — ещё) разруба́ть; см. рассячы́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Перасе́чка ’разрыў ніткі пры тканні’ (лід., даўг., Сл. ПЗБ). Да перасекчырассячы на часткі’. Параўн. польск. зах. і паўн. przesieczka, przesieka ’блюзна пры тканні ад абрыву ніткі’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

расця́ць, разатну, разатнеш, разатне; разатнём, разатняце; зак., што.

Разм.

1. Разняць, развесці. Мікалай ледзь расцяў зубы і глухім ад хвалявання голасам загаварыў: — Ты робіш памылку... Дамашэвіч.

2. Рассячы, разрэзаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

раскро́іць, -кро́ю, -кро́іш, -кро́іць; -кро́ены; зак., што.

1. Кроячы, разрэзаць.

Р. матэрыял на касцюмы.

2. Парэзаць на часткі (пераважна пра хлеб).

3. Нанесці глыбокую сечаную рану, рассячы (разм.).

|| незак. раскро́йваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. раскро́йванне, -я, н. і раскро́й, -ю, м. (да 1 знач.).

|| прым. раскро́йны, -ая, -ае (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Распа́зіць ’разабраць, разняць, ускрыць’ (чавус., Ласт.), роспазова́ць ’разняць, рассячы ці распілаваць калоду ўдоўж’ (ТС). Да паз (гл.), параўн. рус. пск., асташ. распази́ть ’разабраць, распластаць (рыбу)’, смал. ’падзяліць на часткі, палавіны’, што, відаць, сведчыць аб агульнай усходнеславянскай дыялектнай інавацыі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Расква́сіць1 ’размягчыць, зрабіць мяккім, гразкім’ (ТСБМ, Мат. Гом.), росквасну́ць ’размокнуць ад залішняй вільгаці, стаць гразкім, размякнуць’, ро́сквась ’бездараж’ (ТС). Гл. ква́сіць.

Расква́сіць2 ’разбіць; разбіць да крыві (нос, твар); рассячы’ (Нас., ТСБМ, Бяльк., Ян.): misku raskvasić (Варл.), расквасіў ён зьмею ўсе двананцаць галоў (Сержп. Казкі). Параўн. польск. rozkwasić разбіць, растаўчы, моцна параніць (да частак цела)’. Непасрэдна звязанае з расква́сіць1 (гл.), у пераносным выкарыстанні значэння ’ўвільгатніць’ ці ’размякчыць’, ’размясіць (як цеста)’, значэнне ’рассячы’ вынікае з ’разбіць да крыві’. Паводле Запруднага (дыс., 34), значэнні ’выдзеліць кроў’ і ’выдзеліць кіслую вадкасць’ звязаны наўпрост. Малаверагодная версія пра семінарызм ад лац. quatiō, quassus ’разбіваю’, хаця Фасмер (3, 444) пасля Патабні звяртае ўвагу на рус. квас.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)