раззу́живать несов., разг.
1. (рану) раздражня́ць, раз’я́трываць; расцве́льваць;
2. перен. (вызывать желание) разахво́чваць.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
ля́панне, ‑я, н.
Разм. Дзеянне паводле дзеясл. ляпаць (у 1, 2 знач.), а таксама гукі гэтага дзеяння. [Наталлю Пятроўну] раптам пачало раздражняць выццё ветру, ляпанне аканіц і манатонны нудны скрып за акном. Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
куса́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца; незак.
1. Мець прывычку кусаць (у 1 знач.).
Сабака кусаецца.
2. Кусаць адзін аднаго; грызціся (пра сабак, звяроў).
3. перан. Крыўдзіць, дапякаць чым-н.
4. перан. Мець уласцівасць раздражняць, пячы скуру (пра крапіву і іншыя расліны; пра мароз, вецер і інш.), а таксама пра вырабы з грубай шэрсці.
Крапіва кусаецца.
Шарсцяная коўдра кусаецца.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Перая́да ’прыкры, надаедлівы чалавек’ (Сцяшк. Сл.), перэе́да ’нерваванне; той, хто нервуе, раздражняе’, перэеда́цца ’нервавацца, раздражняць адзін аднаго’ (ТС). Да пера- (гл.) і ⁺ядзіць < прасл. *editi (sę), параўн. рус. пск., цвяр. перее́дки ’злосная сварка’, польск. jadzić się, jedzić się ’злавацца’, чэш. jedit ’тс’, ст.-чэш. jěditi ’раздражняць’, славен. jezíti, jáditі ’злаваць’, серб.-харв. је́дити ’тс’, ја̏дити ’скардзіцца; прыносіць пакуты’ (Трубачоў, Эт. сл., 6, 40). Тураўскае перэе́да ’абжора’ (ТС) да пера- і е́сці (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
стаі́чны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да стаіцызму (у 1 знач.). Стаічная філасофія. Стаічная школа.
2. перан. Стойкі, мужны ў жыццёвых выпрабаваннях. Стаічнае рашэнне. // Уласцівы стойкаму чалавеку; мужны. Стаічная вытрымка [Караля] прымушала слухацца і ў той жа час пачынала раздражняць Валю. Карпаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
трыво́жыць, -жу, -жыш, -жыць; -жаны; незак., каго-што.
1. Прыводзіць у стан трывогі (у 1 знач.), хвалявання.
Трывожыла становішча на фронце.
2. Парушаць спакой каго-, чаго-н., турбаваць.
Не трэба яго т.
3. перан. Бударажыць мінулае, перажытае.
4. Раздражняць, раз’ятрываць.
Т. рану.
|| зак. устрыво́жыць, -жу, -жыш, -жыць; -жаны (да 1 знач.), стрыво́жыць, -жу, -жыш, -жыць; -жаны (да 2 знач.) і патрыво́жыць, -жу, -жыш, -жыць; -жаны (да 2—4 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Прыку́сны ’тонкі, гнуткі, які добра прыстае, пякуча б’е’ (карэліц., Жыв. сл.). Да куса́цца, зваротнага ад куса́ць (гл.) у пераносным значэнні ’моцна пячы, раздражняць скуру’. Да семантыкі параўн. рус. дыял. з далейшым развіццём прику́сина ’дасціпны выраз (слова, фраза і пад.); досціп, востры жарт’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
вярэ́дзіць, вярэджу, вярэдзіш, вярэдзіць; незак., што.
Разм.
1. Шкодзіць што‑н. сабе, натруджваючы, надрываючыся. Вярэдзіць рукі, спіну. // Раздражняць што‑н. балючае. Туравец сеў на траву і, стараючыся не вярэдзіць раненую руку, зняў боты. Мележ.
2. перан. Трывожыць, непакоіць. Ні то радасць сустрэчы, ні то смутак успамінаў — аж распіралі, вярэдзілі сэрца. Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
раздражне́нне, ‑я, н.
1. Дзеянне паводле дзеясл. раздражняць — раздражніць (у 1 знач.). // Рэакцыя арганізма або асобнага органа на ўздзеянне раздражняльніка. Раздражненне ў кары галаўнога мозгу. Раздражненне скуры.
2. Стан злоснага ўзбуджэння; пачуццё незадаволенасці, злосці. Старшы сержант з раздражненнем падумаў, што праз аднаго такога можа на вучэннях праваліцца ўвесь узвод. Мележ. Шматлікія пасяджэнні выклікалі ў .. [Алеся] звычайна раздражненне. Шыцік.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Расквялі́ць, росквелі́ть ’раздражняць (рану)’, таксама з далейшым фанетычным развіццём кв‑ → цв‑: расцвялі́ць, расцве́ліць, расцвілі́ць, росцвілі́ць ’тс’ (мазыр., лельч., лях., петрык., валож., стол., ЛА, 3). Параўн. рус. расквели́ть — ’давесці дзіця да плачу’. Да квяліць, цвяліць (гл.), але прыведзеныя тут значэнні ’дражніць, крыўдзіць’ з’яўляюцца, як падаецца, другаснымі. Сюды ж раскве́ліць ’разжаліць’ (Сцяшк. Сл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)