Пухна́ч ’тоўсты, пульхны чалавек’, ’мякіннік, хто харчуецца пушным хлебам’ (Нас.), пухнацік ’пра поўнага, пухлага, пушыстага’ (слонім., Роднае слова, 2001, 5, 89). Да пухнуць ’таўсцець, надувацца’, магчыма, ад пу́хны ’пышны’ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пу́льхлы ’мяккі, пушысты’ (Нас., Бяльк.), часцей пу́льхны ’пухкі, рыхлы’ (ТСБМ, Гарэц., Сл. ПЗБ). Запазычана з польск. pulchny ’тс’ < puchlny, першапачаткова пра хлеб, цеста ад puchły ’пышны, надуты’ (Банькоўскі, 2, 963, 965), гл. пухнуць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пукна́ты ’пукаты, пухнаты, тоўсты’ (пін., Жыв. сл.), ’выпуклы’ (ТС), пукнатый ’тс’ (Клім.). Відаць, да пукаты ’тс’ (гл.), параўн. укр. валын. пукнястий ’тс’; магчыма, збліжанае да пухнаты (гл.) < пухнуць (мена к/хі). Гл. наступнае слова,

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Абдуле́йка ’фанабэрысты’ (Сцяшк.). Магчыма, да аб‑ду‑лейка < абдулы ’апухлы’ (Бяльк.). Параўн. абдуваццапухнуць’ (Бяльк.). Суфіксацыя (‑ейка) характэрна для балтыйскага арэала. Не выключана таксама непасрэднае запазычанне гэтага гродзенскага слова з літоўскага. Параўн. літ. apdùjelis ’дурань’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пу́кер ’мазоль’ (пін., Шатал.), нукер ’пухір’ (пін., Нар. лекс.), нукір ’тс’: нукір выскочыв (стол., Сл. Брэс.). Да пук ’выпукласць, виступаючая частка’; аднак падабенства семантыкі да пухір (гл.) прымушае звязаць з пу́хнуць з заменай х на к (балтыйскі ўплыў?).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Набу́бнець ’набухнуць’ (браг., З нар. сл.), набубніцца ’набрыняць (пра пупышкі)’ (в.-дзв., Нар. сл.), набубеніцца ’наесціся’ (полац., Нар. лекс.), укр. набубніш ’набухнуць (пра зерне), надуць (жывот)’, балг. набъбна ’набухнуць, распухнуць’, макед. набабне ’тс’, в.-луж. nabubnić ’набухнуць, уздуцце’. Ад бу́бнець, прасл. bębbnąiiпухнуць, набухаць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пара́нены, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад параніць.

2. у знач. прым. Які атрымаў раненне, мае рану. Праходзілі групамі і па адным параненыя чырвонаармейцы. Чорны. Кожны дзень праз вёску везлі фурманкамі пакалечаных, параненых людзей. Галавач. // Пашкоджаны пры раненні (пра якую‑н. частку цела). Міколку, аднак, было не да смеху,.. вельмі садніла параненая шчака. Лынькоў. Параненая рука пачала пухнуць, рана загнаілася. Ставер.

3. у знач. наз. пара́нены, ‑ага, м.; пара́неная, ‑ай, ж. Чалавек, які атрымаў раненне. Тадора Міронаўна працавала на кухні, даглядала параненых. Брыль. [Санітарка] спяшаецца, каб у час дапамагчы параненаму. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

го́лад, ‑у, М ‑дзе, м.

1. Адчуванне патрэбы ў ежы, моцнае хаценне есці. Адчуць голад. Прагнаць голад. □ Мікола ўжо і забыў, калі наядаўся ўволю. Нават у сне яго мучыў голад. Новікаў. // Працяглае недаяданне з-за недахопу ежы. Пухнуць з голаду. □ Выскачыў з бярлогі сумны воўк, Ад голаду сухі, бы корч. Бядуля.

2. Недахоп або адсутнасць харчовых прадуктаў як масавае няшчасце з прычыны неўраджаю, вайны і пад. У голад намруцца, у вайну налгуцца. Прыказка. // перан. Увогуле недахоп чаго‑н. жыццёва важнага, неабходнага. Рэпертуарны голад. Кніжны голад. □ Зямельны голад гнаў селяніна ў кабалу да памешчыка. Івашын.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пу́халь ’пухліна’ (в.-дзв., Сл. ПЗБ). Хутчэй за ўсё, адваротны дэрыват ад пухліна, характэрны для поўначы Беларусі прадуктыўны суфікс ‑іна ўспрымаецца як паказчык адзінкавасці (параўн. топаль > топьліна ’адно дрэва таполі’), экспрэсіўнасці (параўн. горла > гьрляціна, асудж.) ці адцягненага дзеяння (параўн. ругань > руганіна), (гл. Крыўко, Нар. словатв., 152–165) і можа быць адкінуты. Гл. таксама пухло, пухнуць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Паўхі́р ’пухір, пухліна’ (іўеў., Сцяшк. Сл.), дзятл. паўгір ’тс’ (Сл. ПЗБ), паўхір ’мачавы пузыр’ (Касп.). Укр. пухир(ь), пухір ’пузыр’, ’пухір’, польск. pęcherz, ст.-польск. pęchyrz, каш. pąchyr, н.-луж. puchor, в.-луж. pucher, чэш. puchyr, серб.-харв. пуха ’пузыр’. Прасл. рдхугь (Патабня, РФВ, 4, 187). Наяўнасць ‑аў‑ на месцы ‑у уплыў балтыйскіх гаворак. Да пухнуць, пух (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)