завлека́ть несов.

1. (заставлять переступить пределы должного, дозволенного) уця́гваць; (заводить) заво́дзіць;

2. (заманивать) зава́бліваць, прыва́бліваць; (соблазнять) спакуша́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Прыва́да ’тое, чым прынаджваюць птушак, рыб, жывёл; тое, што прыцягвае, прываблівае’ (Нік. Очерки). Субстантыў ад прыва́дзіць ’прынаджваць птушак, рыб, жывёл; прыцягваць, прывабліваць’, параўн. прыва́діть ’прывучыць’ (Растарг.), якое ад ва́дзіць2 (гл.), аналагічныя укр. пріва́да ’прынада’, рус. дыял. прива́да ’звычка, патуранне; цяга, прыхільнасць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

прыва́бнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць прывабнага; здольнасць прывабліваць, прыцягваць да сябе. Сіняя сівізна не пасавала да маладжавасці твару і тым не менш надавала яму мяккую прывабнасць. Хадкевіч. Прыпяць надае ўсёй гэтай мясцовасці чароўную прывабнасць. В. Вольскі. // Прыгажосць, мілавіднасць. Колькі разоў прыязджалі да .. [Эльзы] багатыя жаніхі, захапляліся яе прывабнасцю. Шчарбатаў. // Цікавасць, займальнасць. Янук з усіх сіл імкнуўся даказаць мне прывабнасць клоунскай прафесіі. Асіпенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

На́дзіць ’вабіць, прыцягваць надзеяй’ (Нас.), ’прыманьваць, прынаджваць’ (Сцяшк.), надзіцца ’захапляцца надзеяй’, ’падкрадвацца’, ’набываць звычку’ (Нас.), ’спадзявацца, чакаць’ (ТС), укр. надити ’прыцягваць, прыманьваць’, ’лавіць рыбу вудай’, надитися ’прываблівацца’, польск. дыял. nadzić ’прыманьваць, прывабліваць’, магчыма, сюды ж чэш. nadíti se ’спадзявацца, чакаць’, якое, паводле Махэка, з *na‑dejati sę (Махэк₂, 118), гл. надзея.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лабу́ніць ’набліжацца’, ’запрашаць’, ’угаворваць’ (ашм., КЭС), ’дагаджаць, ліслівіць’, ’прывабліваць, мілаваць’ (Сл. паўн.-зах.) і лабу́ніцца ’схіляцца лбом да чаго-небудзь, лезці куды-небудзь’ (Нас.), ’заляцацца, падмазвацца’ (Др.-Падб., Гарэц.), падлабуніцца ’падлашчыцца, падлізацца’ (Нар. сл.). Балтызм. Параўн. лат. labināt ’задобрываць, песціць’, літ. lãbinti ’вітаць, кланяцца’, ’дагаджаць’ (Вяржбоўскі, 463–465; Грынавецкене і інш., LKK, 1975, 16, 181; Лаўчутэ, Балтызмы, 55).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лу́дзіць1 ’кпіць, жартаваць, смяяцца’ (віл., Нас.), ’маніць’ (мядз., Нар. словатв.), ’марнатравіць час’ (Шат.), ’трызніць’ (Касп.), мін. ’сварыцца’ (Сл. ПЗБ). Укр. луди́типрывабліваць, спакушаць’, гуц., бойк. ’заманьваць (птушак, свойскую жывёлу’, зах. ’выбіць, ашукваць, зводзіць’; рус. лу́дить, луди́ть ’падманваць’, ’красці (у садзе, агародзе)’, ’сварыць, ганіць каго-небудзь’, ’піць’, ’біць’; польск. łudzić ’прывабліваючы, уводзіць у зман’, ’зводзіць’ і шматлікія прэфіксальныя ўтварэнні з гэтым дзеясловам; чэш. louditi ’вымантачваць, зводзіць’, ’хвалячы, спакушаць’, ст.-чэш. lúditi ’падманваць’, ’прыцягваць’, славац. lúdiť ’зводзіць, баламуціць, прывабліваць’, ’настойліва прасіць’; славен. lúditi ’намагацца ўвесці ў зман, спакусіць’, ’праводзіць час’, ’над нечым забаўляцца’, lǫ́diti ’ашукваць’, ’зводзіць’, ’прывабліваць’, loditi se ’займацца чым-небудзь, забаўляцца’, ст.-слав. лоудити ’ашукваць, зводзіць’. Прасл. luditi ’прывабліваючы, падманваць’, ’зводзіць у зман’, ’спакушаць’, ’прывабліваць’ (Слаўскі, 5, 291–296). І.‑е. адпаведнікі: ст.-прус. laustineiti ’прыніжайце’ (< *laustas ’пакорлівы’), літ. liũsti ’засмучацца’, liū́dnas ’смутны, журботны’, liūdė́ti ’быць смутным’, ’перажываць’, першапачаткова ’быць схіленым’ > ’згінацца пад цяжарам мітрэнг і клопатаў’, лац. lūdere ’маніць’, гоц. luits ’фальшывы’, liūta ’крывадушнік’, luton ’зводзіць, ашукваць’, ст.-ісл. lutr пахілены, нагнуты’, lot ’ашуканства’, уэл. lluded ’стомлены’ < і.-е. *leud‑ ’нахіляцца’ > ’схіляцца перад кім-небудзь’, ’прыніжацца’ > ’быць крывадушным, ашукваць’. Значэнне ’трызніць’ у лудзіць можна супаставіць з блізкімі ’неразумны, шалёны, дурны, прыдуркаваты’ ў паўд.-прасл. ludъ: серб.-харв. лу̑д, лу̑да̄, славен. lȗd, макед., балг. луд ’тс’ і ’недасведчаны, няспелы, наіўны’, ’свавольны, раптоўны’, а таксама ц.-слав. людыи ’дурны, шалёны’ і укр.-ц.-слав. людъ ’дурны’ (Фасмер, 2, 528; Махэк₂, 341; Скок, 2, 325–326; Бязлай, 2, 155; БЕР, 3, 486–487 з л-рай). Паводле Булыкі (Лекс. запазыч., 133), ст.-бел. лудити (1595 г.) ’вабіць, клікаць; ашукваць’ — запазычанне са ст.-польск. łudzić.

Лудзіць2 ’выводзіць (птушанят)’ (шчуч., Сцяшк. Сл.). Відавочна, генетычна можа быць звязана з літ. lùgzti ’трэскацца, лопацца’ (з чаргаваннем ‑gz‑/‑ж і пераходам ж > дз — гл. Карскі, 1, 384). Параўн. таксама лузґа́ ’жамерыны’, ’кастрыца ад ільну’ (Сл. ПЗБ).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

мозг, -а і -у, мн. мазгі́, -о́ў, м.

1. -а. Цэнтральны аддзел нервовай сістэмы чалавека і жывёл: нервовая тканка, якая запаўняе чэрап і канал пазваночніка.

Галаўны м.

Спінны м.

Работа мозга.

2. -у. Мяккая тканка, якая запаўняе поласці касцей у чалавека і пазваночных жывёл.

Касцявы м.

3. -у. перан. Розум, разумовыя здольнасці.

4. толькі мн. Ежа, прыгатаваная з мазгоў свойскіх жывёл.

Цялячыя мазгі.

Варушыць мазгамі (разм.) — думаць, разважаць.

Круціць мазгі — выклікаць у каго-н. пачуццё кахання, прывабліваць.

Сушыць мазгі (разм.) — заўзята займацца разумовай працай на шкоду здароўю.

Уцечка мазгоў — эміграцыя людзей разумовай працы.

|| прым. мазгавы́, -а́я, -о́е (да 1—3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пленя́ть несов.

1. (брать в плен) уст. браць у пало́н, палані́ць;

2. перен. палані́ць; (очаровывать) зачаро́ўваць; чарава́ць; (привлекать) прыва́бліваць, ва́біць; (увлекать, захватывать) захапля́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Такава́цца ’згаворвацца, дамаўляцца’ (Ян.), токова́ць ’балбатаць, гаварыць, даказваць’ (ТС). Магчыма, да такава́ць (гл.), параўн. польск. tokowaćпрывабліваць самку спевам і рухамі (пра птушак)’ і перан. ’балбатаць, плявузгаць’ (Варш. сл.); апошняе значэнне дае, відаць, падставы разглядаць рус. аргат. токова́ть ’такаваць, гаварыць без перапынку’ ў якасці паланізма (Віткоўскі, Słownik, 186), што цяжка давесці. Для зваротнага дзеяслова нельга выключыць магчымасць вывядзення з такаць1, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Танта́цыя (танта́ція) ’цяга, прыхільнасць’: Янук мае тантацыю да маей Анэткі (Ласт.). Відаць, мясцовае ўтварэнне на базе польск. tantonić się ’палаць’, магчыма, звязанага з польск. tantny ’які многа можа, здолее; ганарысты, непакорны’, што з лац. tantus ’такі вялікі’ (Брукнер, 565). Параўн. таксама чэш. tantovat ’льсцівымі словамі прывабліваць’ ад ст.-чэш. tant ’балбатня; драбніца’ з ням. Tand ’пустая балбатня, жарты’ (Махэк₂, 636).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)