Гла́гаўка ’прорва, бездань’ (Сл. паўн.-зах.). Магчыма, гукапераймальнае па паходжанню (ад слоў тыпу *глаг!, *глагаць, якія перадаюць бульканне вады; параўн. з падобнымі гукамі: глак‑та́ць, гло́к‑аць).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Про́рба ’невялікі паўвостраў’ (навагр., Сл. ПЗБ). З прорва (гл.). Семантыка тлумачыцца пераносам значэння ’новая прамая пратока, новае рэчышча, прамытае ракой’ — ’частка сушы (паўвостраў, востраў), адрэзаная новым рэчышчам’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
про́цьма, ‑ы, ж.
1. Вялікае мноства, безліч. Пад добры год у глінішчы была процьма рыжыкаў. Васілевіч. На ўзмор’і народу — калі ні прыедзеш — процьма, кішмя кішыць. Гартны. З процьмы думак — Не вытканых кроснаў — Мне запомніўся узор — дзераза... Іверс.
2. Уст. Бездань, прорва. Цёмна ў вачах зрабілася, як бы ў бяздонную процьму [Юлька] паляцела. Бядуля.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
◎ Пучы́на ’ўздухавіна, крынічная мясціна’ (гарад., Нар. лекс.). Рэлікт прасл. проста, што захаваўся з такім значэннем на ўсходнеславянскай тэрыторыі, гл. Борысь, БЛ, 15, 52. Рус. пучина ’глыбіня, бездань, прорва; мора’, укр. пучина ’марская глыбіня, без-дань’, ст.-рус. пучина ’мора; бязмежжа; прорва, невычэрпная крыніца’, ст.-бел. пучина: в черъмнкмъ мори, пучиной покри ихъ (Скарына), Бярында тлумачыць як “глубокост(ь) морска … или широкость морскихъ водь”, што сведчыць пра ненароднасць слова (Німчук, Давньорус., 127). Усе названыя формы запазычаны са ст.-слав. плённа ’марская прастора, глыбіні мора, акіян; бездань, прорва’, параўн. таксама балг. пучина ’бездань, прорва; цясніна’, макед. пучина ’адкрытае мора, марская прастора’, серб.-харв. пучина ’адкрытае, шырокае мора; небасхіл; поле; сярэдзіна лета, зімы’, славен. pęčina ’адкрытае мора’ (запазычана са ст.-слав. або серб.-харв., гл. Бязлай, 3, 67). Выводзіцца з *рок‑ (гл. пук) як абстрактны назоўнік з суфіксам ‑ina (Скок, 3, 66), параўн. бел. пук неба (Нар. Гом.), пук зімы (Варл.), а таксама серб.-харв. пу́котина ’шчыліна’ (Фасмер, 3, 415); звязана з пучыць (гл.) < *počiti ’павялічвацца, пашырацца; трэскацца’ (Глухак, 511; Чарных, 2, 86); семантычна блізкія утварэнні харв. рис ’шчыліна, правал’, рум. puf ’яма; студня’ (< слав.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
склясці́, скляну, склянеш, скляне; скляпём, скленяце; пр. скляў, ‑ла, ‑ло; зак., каго-што.
1. Падвергнуць праклёну, праклясці. Хацелася склясці свой няўдалы лёс. Грамовіч.
2. Выказаць моцнае абурэнне, нездаволенасць кім‑, чым‑н.; аблаяць каго‑н. Адкашляўшыся, дзед перш-наперш моцна скляў падасланага пісарам прайдзісвета. Якімовіч. — Вось людзі! Вось прорва! Каня шкадуюць. А каб вам бог смерці пашкадаваў! — скляў Тодар. Крапіва.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Па́шча ’рот звера, рыбы’ (ТСБМ). Укр. па́шча ’ляпа, зяпа’. Бел.-укр. ізалекса. Утворана пры дапамозе суфікса ‑tʼа ад назоўніка pas‑tь ’пастка’ (першасная форма pad‑tь) < pasti > па́даць, упа́сці (гл.), параўн. рус. про́пасть ’прорва, бездань’, паўн.-сіб. пащь ’пастка на пясца’. Гл. таксама па́стка.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ломень ’пастка’ (ветк., Мат. Гом.). Да лом 1 (гл.) са зменай семантыкі ’расколіна’ > ’яма’ > ’пастка’, што не зусім пераконвае. З’яўляецца магчымым вывесці гэту лексему з прасл. xlomǫti > xlonǫti (Мартынаў, Слав. акком., 131–132), якое генетычна суадносіцца з літ. lãminti ’жэрці’ і ст.-грэч. λάμια ’пашча’, ’прорва’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ *Права́лле, провалье ’правал’: от улез провалье, лье і лье дождж, ’прорва, пропасць’ (ТС). Рус. паўд. мн. л. правалья ’пролагі, пячоры’, укр. провалля ’пропасць, роў’. Ад праваліць < валіць з суф. ‑ьje, або ад правші з суф. зборнасці. Адносна суфіксацыі гл. Сцяцко, Афікс. наз., 201. Гл. папярэдняе слова.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Во́кнішча ’акно ў балоце’ (БРС, КТС); ’невялікае, але вельмі глыбокае прыроднае возера’; ’вір на рацэ, возеры’ (Нас., Яшк., Касп.). Лексема пашырана на ўсёй усходнеславянскай тэрыторыі; параўн. рус. дыял. акнишче ’аконца ў дрыгве’, окни́ще ’дрыгва, грузкае месца’, бойк. вікнішче ’прорва, бездань’ (Талстой, Геогр., 207 і наст.). Да акно (гл.) у аналагічным значэнні.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
бе́здна ж.
1. бе́здань, -ні ж., бяздо́нне, -ння ср., прадо́нне, -ння ср., про́рва, -вы ж.;
2. (множество) разг. про́цьма, -мы ж., бе́зліч, -чы ж.;
◊
бе́здна прему́дрости шутл. бе́здань праму́драсці.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)