Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
про́рвав разн. знач.про́рва, -вы ж.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
про́рваж.
1.прям., перен. про́пасть, бе́здна, про́рва;
2.перен. (коренное расхождение) про́пасть;
3.разг. (о жадном человеке) про́рва;
4. (в плотине) проры́в м.;
5.разг. (множество) про́рва;
◊ го́рла як п. — ненасы́тная утро́ба, ненасы́тное го́рло;
як у ~ву — как в бездо́нную бо́чку
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
про́рва, ‑ы, ж.
1. Вельмі глыбокі, стромкі абрыў, надзвычай глыбокая расколіна; бездань. Сарвацца ў прорву. □ Пячэры клыкі сталактытаў ашчэраць. То раптам тунелі у мроку, то прорва дзвювёрстая збоку.Вялюгін.// Багністае месца; дрыгва. Я рвануўся да.. [Іры], схапіў пад пахі і, ледзь сам не паляцеўшы ў балотную прорву, падняў на бераг, усю мокрую, перапалоханую.Пташнікаў.Балота цягне, засмоктвае ў чорную прорву, усё мацней сціскае грудзі.Аляхновіч.//перан. Бязмежная, вялікая глыбіня. Безупынна звініць ланцуг, і ў прорву бяздоннага ацэментаванага калодзежа з громам ляціць акаванае жалезнымі абручамі драўлянае вядро.Навуменка.
2.перан. Карэннае, прынцыповае разыходжанне ў чым‑н. паміж кім‑, чым‑н. — Маё сэрца цалкам у вашым калгасе. Але між намі, таварышы, — прорва: я — пасялковец.Колас.
3.Разм. Вельмі вялікая колькасць каго‑, чаго‑н., мноства. Прорва грошай. □ Нялёгка было падняць жаночымі рукамі такую прорву зямлі.Васілевіч.— Бач, параць, смажаць, ядуць, п’юць. Накармі такую прорву.Навуменка.
4.Разм. Аб пражэрлівым чалавеку. — Хлопчыка ўзялі. Ды такі ўжо хлопчык.. Прорва нейкая ненасытная — колькі не кармі, мала яму.Дадзіёмаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Прорва (р., бас. Дзісны) 4/294
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
ПРО́РВА,
рака ў Браслаўскім р-не Віцебскай вобл., левы прыток р. Дрысвята (бас.р.Зах. Дзвіна). Даўж. 12 км. Вадазбор (пл. 716 км²) на зах. ускраіне Браслаўскай грады. Выцякае з воз.Дрысвяты каля в. Дрысвяты, цячэ праз азёры Ставок і Аболе, вусце за 0,5 км на ПдЗ ад в. Абалікшты. Рэчышча слабазвілістае. Паміж азёрамі Ставок і Аболе на рацэ ў 1953 пабудавана міжкалгасная ГЭС «Дружба народаў».