скрозь, прысл. і прыназ.

1. прысл. Усюды, кругом. Тут скрозь зелянелі садкі і агародчыкі з ярка-чырвонымі ружамі і пахучымі гваздзікамі. Якімовіч. Увосень скрозь пахлі смалой новыя сцены. Чорны.

2. прысл. Разм. Заўсёды, праз увесь час. [Віктар] скрозь прыглядаўся да .. [Зеленюка], сачыў за кожным ягоным рухам. Зарэцкі. [Касцюкевіч:] — Я сябе скрозь сам правяраю — у мяне ўсё запісана. Скрыган.

3. прыназ. з В. Праз, цераз што‑н. Скрозь галіны дрэў скупа прабіваўся тужлівы бляск месяца. Колас. Скрозь сівую сетку дажджу я ўгледзеў у полі, ля куста вербалозу, жанчыну... Сачанка. // Ужываецца пры абазначэнні якой‑н. з’явы, стану і пад., за якімі можна заўважыць што‑н. [Андрыян] даганяе .. [Юльку] і крычыць скрозь гул матора і ляскат жалеза: — Сядай, падвязу! Марціновіч. Скрозь гэты хор [конікаў] Андрэй пачуў угары лёгкі посвіст. Дуброўскі. Як скрозь сон пачуў гэты крык Міколка. Лынькоў.

4. прыназ. з В. Ужываецца пры абазначэнні дзеяння, стану і пад., якое змяняецца, чаргуецца, суправаджаецца іншым дзеяннем, станам і пад. — Я хачу, каб калгас... — скрозь кашаль гаварыў [Лаўрэн], — каб жыў калгас. Баранавых. — Рабі што хочаш, а я не астануся адна, — скрозь слёзы гаварыла Таня. Новікаў. — Гэта ж Сямён! — чуе Маша скрозь дрымоту свой голас і прачынаецца. Мележ.

•••

Гатоў скрозь зямлю праваліцца гл. гатовы.

Глядзець скрозь пальцы на каго-што — тое, што і глядзець праз пальцы на каго-што (гл. глядзець).

Праваліцца мне скрозь зямлю гл. праваліцца.

Скрозь зубы — тое, што і праз зубы (гл. зуб).

Як скрозь зямлю праваліўся гл. праваліцца.

Скрозь зямлю бачыць — тое, што і бачыць пад зямлёю (гл. бачыць).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шу́снуць, -ну, -неш, -не; -ні; зак. (разм.).

1. Шмыгнуць, кінуцца куды-н.; хутка залезці куды-н., схавацца дзе-н.

Ш. за дзверы.

Ш. у ложак.

2. Зваліцца адкуль-н., нечакана праваліцца куды-н.

Ш. у адхон.

Ш. пад лёд.

3. Імкліва ўзняцца, узляцець уверх.

Шуснула чарада птушак.

4. 3 сілай выліць што-н.; раптам паліцца, пасыпацца.

Ш. памыйную ваду ў баразну.

Шуснуў дождж.

5. Утварыць лёгкі шум, шолах.

Шуснула галінка.

6. што. З сілай высыпаць.

Ш. лапату пяску на агонь.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

раздражне́нне, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле дзеясл. раздражняць — раздражніць (у 1 знач.). // Рэакцыя арганізма або асобнага органа на ўздзеянне раздражняльніка. Раздражненне ў кары галаўнога мозгу. Раздражненне скуры.

2. Стан злоснага ўзбуджэння; пачуццё незадаволенасці, злосці. Старшы сержант з раздражненнем падумаў, што праз аднаго такога можа на вучэннях праваліцца ўвесь узвод. Мележ. Шматлікія пасяджэнні выклікалі ў .. [Алеся] звычайна раздражненне. Шыцік.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

впасть сов.

1. (ввалиться, впасть внутрь) запа́сці, мног. пазапада́ць, упа́сці, увалі́цца, правалі́цца;

2. (прийти в какое-л. состояние) упа́сці; см. впада́ть 1, 2.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Жлу́кціць1 ’запарваць бялізну’ (Нас., Сл. паўн.-зах.). Рус. дыял. смал., паўд., зах., бранск. жлу́ктить ’тс’, укр. уст. жлу́ктити ’тс’ (Грынч.), польск. żłukcić ’тс’. З літ. žlùgti ’мачыць бялізну ў шчолаку’. Літ. гл. пад жлукта1.

Жлу́кціць2, жлуктаць ’многа піць’ (ТСБМ). Рус. дыял. смал., кур., арл. жлуктить ’тс’, укр. жлу́ктити, жлукті́ти ’тс’. Перанос значэння жлукціць1 у адпаведнасці з семантычнымі адносінамі жлукта1, жлукта2. Врачу (Лекс. балтызмы, 6) параўноўвае жлу́кціць ’піць’ з літ. žlùgtiправаліцца, згінуць’, хаця літ. семантыка не зусім суадносная з усх.-слав.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

дакапа́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

1. Капаючы, дасягнуць чаго‑н., дабрацца да чаго‑н. Дакапацца да вады. Дакапацца да гліны. □ Бывала, збочыць крыху танк з дарогі — і праваліцца ў дрыгву так глыбока, што да яго немагчыма і дакапацца. Мележ.

2. перан. Разм. Дайсці да чаго‑н., дашукацца. Дакапацца да праўды. Дакапацца да прычыны. □ [Галай] павінен быў дазнацца, што за агеньчыкі бачыліся яму ўночы, дакапацца да сутнасці з’явы. Шыцік.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

трэск (род. трэ́ску) м., в разн. знач. треск;

т. аўтама́таў — треск автома́тов;

працава́ць без шу́му і ~ку — рабо́тать без шу́ма и тре́ска;

правалі́цца з ~кам — провали́ться с тре́ском

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ввали́ться

1. (упасть куда-л.) увалі́цца, мног. паўва́львацца; (провалиться) правалі́цца, мног. паправа́львацца;

2. (стать впалым) увалі́цца, запа́сці;

щёки ввали́лись шчо́кі ўвалі́ліся (запа́лі);

3. (войти) прост. увалі́цца, мног. паўва́львацца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

напаро́цца, ‑паруся, ‑порашся, ‑порацца; зак.

1. на што. Параніць сябе, наткнуўшыся на што‑н. вострае. А ночы насталі цёмныя, так і глядзі, каб не напароцца вокам на яловы сучок, не праваліцца па пахі ў ваду. Карпюк.

2. перан. Разм. Сутыкнуцца з кім‑, чым‑н. нежаданым, неспадзяваным. Тут навокал раскінуліся сажалкі, трэба было прайсці непрыкметна, каб не напароцца на варту. Чарнышэвіч. Гармата, якая плялася ўслед атрада карнікаў, зусім нечакана.. напаролася на партызанскую міну. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

знішча́льны, ‑ая, ‑ае.

1. Вялікай разбуральнай сілы; згубны, смяртэльны. Адкрыць знішчальны агонь па ворагу. // Які вядзецца з мэтай разбурэння, знішчэння. Знішчальная вайна.

2. Створаны, прызначаны для знішчэння каго‑, чаго‑н. Знішчальная авіяцыя. Знішчальны батальён.

3. Рэзкі, бязлітасны. Знішчальная крытыка. Знішчальная іронія.

4. Які выяўляе пагарду, нянавісць. Байкоў кінуў на свайго падначаленага знішчальны позірк. Шамякін. Толькі зараз жа адчуў [Цярэшка], што лепш бы праваліцца яму ў зямлю, чымся спаткацца з такою знішчальнай пагардай у такіх вялізных вачах. Быкаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)