правалі́цца

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. правалю́ся права́лімся
2-я ас. права́лішся права́ліцеся
3-я ас. права́ліцца права́ляцца
Прошлы час
м. правалі́ўся правалі́ліся
ж. правалі́лася
н. правалі́лася
Загадны лад
2-я ас. правалі́ся правалі́цеся
Дзеепрыслоўе
прош. час правалі́ўшыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

правалі́цца, -алю́ся, -а́лішся, -а́ліцца; зак.

1. Упасці ў якую-н. адтуліну.

П. ў яму.

Гатоў скрозь зямлю п. (хочацца знікнуць, схавацца ад сораму, страху і пад.). Як скрозь зямлю праваліўся (знік невядома куды). П. мне скрозь зямлю (клятвеннае запэўненне ў праўдзівасці сваіх слоў; разм.).

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Абрушыцца ад цяжару.

Столь правалілася.

3. перан. Пацярпець няўдачу (у якой-н. справе або пра якую-н. справу; разм.).

Спробы праваліліся.

П. на экзамене.

4. перан. Прапасці, знікнуць (разм.).

Куды ты праваліўся на два тыдні?

5. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Тое, што і уваліцца¹ (у 2 знач.).

Вочы праваліліся.

|| незак. права́львацца, -аюся, -аешся, -аецца.

|| наз. права́л, -у, м. (да 2 і 3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

правалі́цца сов.

1. в разн. знач. провали́ться;

п. ў я́му — провали́ться в я́му;

мост ~лі́ўся — мост провали́лся;

куды́ ты ~лі́ўся? — куда́ ты провали́лся?;

п. на экза́мене — провали́ться на экза́мене;

усе́ пла́ны ~лі́ліся — все пла́ны провали́лись;

2. (о глазах) впасть, ввали́ться, провали́ться;

гато́ў скрозь зямлю́ п. — гото́в сквозь зе́млю провали́ться;

як скрозь зямлю́і́ўся — как сквозь зе́млю провали́лся;

каб ты ~лі́ўся! — чтоб ты пропа́л!;

п. з трэ́скам — провали́ться с тре́ском

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

правалі́цца, ‑валюся, ‑валішся, ‑валіцца; зак.

1. Упасці ў якую‑н. яму. На памяці многіх жыхароў Бунтароўкі ў гэта чортава акно правалілася не адна жывёліна. Дуброўскі. // Упасці куды‑н., праламаўшы паверхню ўласным цяжарам. Лёд праламаўся, .. [Міхал Тварыцкі] праваліўся па пояс у ваду. Чорны.

2. Абрушыцца, абваліцца; праламацца пад цяжарам. На ганку правалілася масніца... Мележ. У пасялкоўца Цімоха Бабуры здарылася бяда ў хаце: у печы правалілася чарано. Колас.

3. Стаць упалымі, уваліцца (пра вочы, шчокі). У пакой зайшоў Мяснікоў. Стомлены, — відаць, ён увесь час недасыпаў — праваліліся вочы, пахудзеў. Гурскі.

4. перан. Разм. Пацярпець няўдачу ў якой‑н. справе. Планы праваліліся. // Быць раскрытым (пра падпольшчыкаў, падпольную арганізацыю). [Бачароў:] — Вядома, гарантыі даць не магу, але з палкоўнікам многія трымаюць сувязь і ніхто яшчэ не праваліўся. Новікаў. // Атрымаць нездавальняючую адзнаку на экзамене. Неўзабаве пасля вайны Вера паступала ў медыцынскі інстытут і правалілася на ўступных экзаменах. Дуброўскі.

•••

Гатоў скрозь зямлю праваліцца гл. гатовы.

Праваліцца мне скрозь зямлю — клятвеннае запэўненне ў чым‑н.

Як скрозь зямлю праваліўся — нечакана, бясследна знік, прапаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

правалі́цца, права́львацца

1. (абваліцца) enstürzen vi (s); hernterfallen* vi (s), stürzen vi (s) (упасці);

2. разм. (не ўдавацца) misslngen* vi (s), fhlschlagen* аддз. vi (пра план); drchfallen* vi (s);

правалі́ на іспы́це im Exmen drchfallen*, durchs Exmen fllen*;

спра́ва правалі́лася die Sche schiterte; die Sche ist (in sich) zusmmengebrochen;

3. разм. (прапасці) verschwnden* vi (s);

ён як скрозь зямлю́ правалі́ўся er war wie vom rdboden verschwnden [verschlckt]

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

паправа́львацца, 1 і 2 ас. адз. не ўжыв., -аецца; -аемся, -аецеся, -аюцца; зак.

Праваліцца — пра ўсіх, многіх або ўсё, многае.

Коні паправальваліся ў балота.

П. на ўступных экзаменах.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ба́гна, -ы, ж.

1. Топкае балота, дрыгва.

Праваліцца ў багну.

2. перан. Усё, што засмоктвае і цягне чалавека да адсталасці і коснасці.

Б. мяшчанства.

|| прым. ба́гнавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

апраме́тны, -ая, -ае.

1. Пякельны, такі, як у пекле.

2. перан. Незвычайны па ступені праяўлення.

Апраметная цемра.

3. у знач. наз. апраме́тная, -ай, ж. Пекла, падземнае царства.

Праваліцца ў апраметную.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

права́львацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да праваліцца.

2. Зал. да правальваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

signally [ˈsɪgnəli] adv. прыкме́тна, я́ўна;

fail signally правалі́цца з трэ́скам

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)