Пле́тня ’пляцёнка асновы’ (бяроз., Шатал.). З польск. pletnia ’пра плецены біч і іншыя пляцёнкі’ (XVII–IX стст.), якое да pleść (Банькоўскі, 2, 607), гл. плесці.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Варжа ’драўляны садок для захавання жывой рыбы’. Запазычанне з літ. várža ’верша; плецены або драўляны садок’. Гл. Лаўманэ, Лекс. балтызмы, 17 (там і геаграфія бел. слова).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пусты́ннік ’посуд, іншы раз плецены’ (горац., Дзіц. фальк., 631). Магчыма, звязана з літ. pūstìnis ’выдуўны, дуты’, параўн. pūstìnės kėlnės ’галіфе’, г. зн. шырэйшы ў сярэдзіне, пукаты.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пляця́нік ’вялікі кош’ (карэліц., Сцяшк. Сл.), ’ез’ (шчуч., Сл. ПЗБ), плётянык ’пастаўнік’ (іван., ДАБМ, камент., 784). Утворана шляхам семантычнай кандэнсацыі са словазлучэнняў з прыметнікам плецены. Да плесці (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

кашо́лка, ‑і, ДМ ‑лцы; Р мн. ‑лак; ж.

Разм. Плецены выраб з лучыны, лазы і пад. для захоўвання і пераноскі чаго‑н. Сплесці кашолку. Накапаць кашолку бульбы. Збіраць грыбы ў кашолку. □ Пад акном, відаць з базару, прайшла з кашолкай Альбіна Сільвестраўна. Ракітны. Федзя, абняўшы левай рукою вялікі букет кветак і трымаючы ў правай добра наладаваную малдаўскую кашолку з чароту, кіраваўся да сваёй машыны. Карпаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Палу́кашплецены кораб, які ўстаўляецца ў драбіны воза або ў сані’ (ТСБМ, Янк. 3.; Сл. ПЗБ, Нар. сл.), палу́кашак ’тс’ (Дразд., Сержп. Земл., Яруш., Федар. VI). З пол(у) і кош (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Піхце́ль, піхцер ’сетка, плецены мяшок з вяровак для сена, саломы’, ’бяроставы кошык для харчоў у дарогу’ (Нік. Очерки; він., Маш.; віл., Сл. ПЗБ). Гл. пяхцель, пяхцер ’тс’, вакапізм пад уплывам піхаць, напіхваць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Адаро́бка ’трубка з ліпавай кары для намотвання нітак для сушкі’ (Касп.), ’калі ў нейкай рэчы асяродак выпаражніцца, а бакі стаяць’ (КЭС, КТС). Параўн. адаробак ’старая бытавая рэч’, адаробачны ’ўстарэлы’ (Яўс.). Гл. дорабплецены кош’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Калу́пашакплецены кош на воз’ (Сцяшк.), колупушок ’кош для перавозкі бульбы’ (Мат. Гом.), ’плецены кораб на сані або воз’ (ТС). Рэгіянальная інавацыя, зах.-бел. форма, магчыма, і незалежная. Утворана метатэзай з палукашак, які, відаць, да *палукош, дзе кош‑ назва вялікага кораба на воз. Менш верагодна думаць пра сувязь палукашак з вядомым у рус. мове лукошко і лукно. Таксама нельга лічыць зыходнай разглядаемую лексему, якая магла быць аддзеяслоўным утварэннем ад калупаць ’плесці’, параўн. смал. колупаць ’плесці лапці’. Апошняе — лакальная інавацыя, параўн. бел. калупаць ’вязаць’ (карункі), утворанае на базе калупаць ’марудна вазіцца’. Адносна ўкр. бойк. параўн. колупінок і колупіток < полукіпок.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вэ́ршка ’рыбалоўная снасць’ (Бес.). Фанетычна — гэта палеская форма, марфалагічна — памяншальнае ўтварэнне да слав. vьrša (гл. ве́рша). Але вэ́ршка — не памяншальная форма, а ўтварэнне з самастойнай семантыкай. Параўн. укр. ве́ршка ’рыбалоўная прылада — кошык з пруцца лазы’, а верша ’плецены з пруцца конус’ (гл. Грынч.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)