перакі́нуцца, -нуся, -нешся, -нецца; -нься; зак.

1. Штуршком, махам перамясціцца цераз каго-, што-н.

П. цераз плот.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Распаўсюдзіцца з аднаго месца на другое.

Агонь перакінуўся з хаты на гумно.

3. перан. Перайсці на чый-н. бок, стаць прыхільнікам каго-, чаго-н. (разм.).

П. ў лагер паўстанцаў.

4. чым. Кінуць што-н. адзін аднаму.

П. мячыкам. П. словам (перан., разм.). П. жартамі (перан., разм.).

5. Перакуліцца, перавярнуцца на бок (разм.).

Воз перакінуўся ў канаву.

|| незак. перакіда́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца і перакі́двацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

обороти́ться прост.

1. (повернуться) павярну́цца;

2. перен. (принять иное течение) павярну́цца;

3. (превратиться) фольк. перавярну́цца (у каго); ператвары́цца (у што); абярну́цца (у каго, у што, кім, чым).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

уве́рх, прысл.

1. У вышыню, угору; увысь; проціл. уніз. Струнамі гудуць правады, прагнае полымя шалёна ўзвіваецца ўверх. Лынькоў. Туман ірвануўся ўверх. Бядуля. // У напрамку да верхняй часткі чаго‑н. Перамагаючы страх, я пачынаю карабкацца па сцяне. Але ногі мае коўзаюцца, рукі зрываюцца, і хутка я лячу ўніз .. — Пачакай, — кажу я, — дай злаўчыцца. Зноў карабкаюся ўверх. Якімовіч.

2. (звычайна ў спалучэнні з наз. у Т). Унутраным бокам наверх, ніжняй часткай прадмета ўгору. Міхась скінуў кажух, вывернуў уверх шэрсцю і накінуў на сябе. Колас. [Рыбацкая лодка] не была прыкута, а ляжала ў кустах, перавернутая ўверх дном. Шамякін.

3. У напрамку да вытоку, вярхоўя ракі, супраць цячэння. Буксір узяў курс уверх па рацэ. «Маладосць». Дзіцячы гоман і плёскат вады чуўся .. далей, уверх па рэчцы. Брыль. — Дзядзька Мікола, — кажа [Настасся Ніліпаўна] старому, — не ўніз, а ўверх плывём. Бялевіч.

•••

Перавярнуцца ўверх дном гл. перавярнуцца.

Перавярнуць уверх дном гл. перавярнуць.

Уверх дном — не так, як трэба (ісці, пайсці і пад.) — пра ход спраў, парушэнне звычайнага парадку. [Марыля:] Як вярнуўся малады паніч недзе з далёкага краю, з навук, дык усё пайшло ўверх дном. Купала.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

обрати́ться

1. (повернуться) павярну́цца;

2. перен. (устремиться, направиться) накірава́цца, кі́нуцца;

3. (превратиться) перавярну́цца (у каго); ператвары́цца (у што); абярну́цца (у каго, у што, кім, чым); стаць (кім-небудзь, чым-небудзь);

4. (в результате убеждения склониться к чему-л.) перавярну́цца (у што); схілі́цца (да чаго);

5. (прибегнуть к чему-л.) звярну́цца (да чаго);

6. (отнестись, адресоваться к кому-л.) звярнуцца (да каго);

обрати́ться в бе́гство пусці́цца наўцёкі.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дно, дна, н.

1. Грунтавая паверхня пад вадой. Дно рэчкі. Дно мора. □ Дно возера пясчанае, чыстае, і ўсё відаць, як на далоні. Гамолка. // Ніжняя частка якога‑н. паглыблення на паверхні зямлі. Дно ямы. Дно рова. □ [Лубян] кожны раз з маўклівай радасцю сустракаў Карпа. Як роднага сына, браў на рукі Віцю, гушкаў яго. Потым яны садзіліся на дно акопа і моўчкі сядзелі. Шамякін.

2. (мн. дны, дноў). Ніжняя сценка або ніжняя частка якой‑н. пасудзіны, прадмета. Дно бутэлькі. Дно скрыні. Дно бочкі. □ На дне гнязда ляжала пяць блакітных яечак, абсыпаных рабаціннем. Капыловіч. [Лодка] ляжала ў кустах, перавернутая ўверх дном. Шамякін.

3. перан.; чаго. Глыбінная частка чаго‑н. Лясніцкі звычайна любіў узнімаць са дна душы ўспаміны аб мінулым. Зарэцкі. [Ігнась], пакорпаўшыся дзесьці на дне памяці, парашыў, што ў сварцы вінна Люба, а не ён. Мурашка.

4. перан. Прыгнечаныя, абяздоленая частка капіталістычнага грамадства. Не кляніце мяне, Што так смутна пяю, Бо і так там на дне Душу змучыў сваю. Купала.

•••

Без дна — вельмі глыбокі (пра вадаём).

Да дна — поўнасцю, да канца (зведаць, скарыстаць што‑н.).

Залатое дно — пра невычэрпную крыніцу багацця, даходу.

Ісці на дно гл. ісці.

На дне — нямнога, трошкі (засталося, пакінута і пад.).

На дне мора знайсці гл. знайсці.

Перавярнуцца ўверх дном гл. перавярнуцца.

Перавярнуць уверх дном гл. перавярнуць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Перакіда́цца, скіда́цца ’ператварацца ў іншую істоту’ (Растарг.), перакі́нуцца ’пераўтварыцца’ (карм., Мат. Гом.), перакі́нуць ’часова пераапрануцца ў іншае (сухое) адзенне’ (Юрч.), мсцісл. пірікіда́ньня ’змена адзення’ (Юрч. СНЛ), перэкіда́цца ’перакульвацца, пераўвасабляцца’ (ТС), перэкі́нуцца ’перакуліцца, змяніцца’, найбліжэй да якіх стаяць польск. przekinąć się, przekidać się ’перакінуцца, перамяніцца; перакуліцца’, ст.-польск. przekinąć się ’перайсці на чый-небудзь бок’, параўн. “тэхналогію” пераўвасаблення ў ваўкалака: перэкінецца церэз ножа і робіцца наподобіе воўка (ТС). Да пера- і кідаць, кідацца < прасл. *kydati (), гл. кідаць, параўн. таксама ўкр. чарніг. перекида́тися ’пераапрануць, змяніць адзежыну’ і ’пераўтварацца, абярнуцца’. Іншую версію прапануе Санько (Kryuja, 1996, 1, 92): перакінуцца, скінуццаперавярнуцца на кагосьці, ператварыцца’ звязана не з слав. *kinǫti, *kidati, а з літ. kìsti (kiñta, kìto) ’мяняцца, змяняцца’, kėisti (‑čia, ‑tė) ’мяняць, змяняць, перамяняць, абменьваць’, keìtìklis ’ператваральнік, унформер’, keitìmas ’абмен, размен, змена, замена, ператварэнне’, што ў святле прыведзеных вышэй фактаў не пераконвае, аднак балтыйскі ўплыў на семантыку ’змена (адзення і пад.)’ адмаўляць няма падстаў.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

злаўчы́цца, ‑чуся, ‑чышся, ‑чыцца; зак.

1. Лоўка прыладзіцца або выбраць зручны момант, каб зрабіць што‑н. [Сенька], гад, неяк злаўчыўся, крутануўся, вырваў руку і ўдарыў... Краўчанка. Я зняў з пляча сваё ружжо, злаўчыўся і скокнуў у лодку, зусім не турбуючыся, што яна можа перавярнуцца: варты ў лодцы былі высокія і дно — шырокае, ледзь не круглае. Чыгрынаў. // перан. Умела выкарыстаць якія‑н. абставіны; дасягнуць якой‑н. мэты з дапамогай хітрасці, хітрыкаў. А Ліс праз тыдзень змыўся З граш[а]мі, што ў банку атрымаў. Праверылі — дык як жа ён злаўчыўся? — І ўбачылі: Мядзведзь два чэкі падпісаў. Корбан.

2. Набыць навыкі выканання якой‑н. работы; налаўчыцца. Ён злаўчыўся пісаць левай рукой. □ — Пасля сам, як злаўчышся, будзеш знаходзіць, пра што пісаць. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́вернуцца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; зак.

1. Перавярнуцца ўнутраным бокам наверх. Вывернуліся кішэні. Вывернуліся рукавы кашулі.

2. Раскалываўшыся, выпасці, упасці. Зямля тут была рыхлая, і бяроза лёгка вывернулася, падняўшы на карэннях цэлы пласт дзёрну. Курто. // (1 і 2 ас. не ўжыв.). Разм. Вывіхнуцца. Рука вывернулася ў плячы.

3. Спрытным рухам, паваротам абмінуць перашкоду. Вывернуцца з возам між пянькоў. □ Музыкант неяк вывернуўся з-пад рукі і, прыціснуўшыся да сцяны, утаропіўся ў акно. Пташнікаў. // перан. Разм. Выйсці з цяжкага становішча; выкруціцца. Разоў сем.. напамінаў.. [фурман] мне, што без надбаўкі супроць умоўленай платы ніяк мне ад яго не вывернуцца. Гарэцкі.

4. Выліцца, высыпацца з перакуленай пасудзіны. // Выкуліцца з чаго‑н. Вывернуцца з саней на калдобінах.

5. Разм. Разлегчыся свабодна, раскошна. Вывернуцца на ўвесь ложак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

змяніцца, перамяніцца, ператварыцца, пераўтварыцца, пераўвасобіцца, змяніць выгляд, змяніць аблічча; перайначыцца, з'іначыцца, паіначаць, перавярнуцца, абярнуцца, перакінуцца (разм.); адмяніцца (абл.); вырадзіцца, перарадзіцца, перарасці, перайсці (перан.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

перавалі́цца 1, ‑валюся, ‑валішся, ‑валіцца; зак.

1. З цяжкасцю перабіраючыся, валачыся цераз што‑н., упасці на процілеглы бок чаго‑н. Пераваліцца цераз плот. □ Можа за дзесятай спробаю я дацягнуўся да дзіркі ў зашчытку. Пераваліўся на другі бок і чмякнуўся снапом на зямлю. Мыслівец. Сярожа чуе, як гэты нехта знадворку ўхапіўся за падаконнік і пераваліўся ў бакоўку. Паўлаў. // Разм. Нязграбна, з цяжкасцю пераступіць цераз што‑н. Жанчына перавалілася цераз парог. Стала і ні з месца. Задыханая, спацелая, без хусткі. Пташнікаў.

2. Разм. Перавярнуцца з аднаго боку на другі. Мікола нешта прамармытаў і пераваліўся на другі бок. П. Ткачоў.

3. перан. Прыйсціся, дастацца каму‑н. на долю. На плечы старэйшага сына перавалілася значная частка таго цяжару, які нёс у хаце гаспадар. Кулакоўскі.

перавалі́цца 2, ‑валіцца; зак.

Сапсавацца ад празмернага валення (пра сукно, лямец і пад.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)