Скастры́ць1 ‘вылегчаць, выкласці’ (Барад.). Магчыма, архаізм, што узыходзіць да прасл. *kostriti, для якога Трубачоў (ЭССЯ, 11, 162) адмаўляе сувязь з балк.-лац. castro ‘рэзаць, пакладаць’, ці да *kostyrь (да *kes‑/*kos‑ ‘рэзаць’, гл. БЕР, 2, 666). Ва ўсякім разе, можна дапусціць уплыў слоў, што ўзыходзяць да названых форм, на вытворнае ад русізма кастри́ровать пры народным пакладаць, лягчаць. Гл. наступнае слова.

Скастры́ць2 (skastryć) ‘закінуць’ (Вяр.). Вярыга (там жа, 18) выводзіць з кастра́ ‘кастрыца’ (< *kostra з шырокім колам значэнняў, гл. ЭССЯ, 11, 158–159), заўважаючы, што ў “polaków litewskich” kostro ‘сажань, касцёр дроў, куча галля’. Семантыка паказвае на магчымую сувязь з *kostriti, параўн. смаг. кастри́ть ‘рубаць дровы’ (Дабр.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ва́лашыцьпакладаць’, валашаны ’пакладаны’ (Янк. I), валашы́ць ’тс’ (Нас.). Да валах (гл.). На падставе гэтага дзеяслова ўзніклі назвы пакладаных жывёлін, назвы прафесіі і іншыя; параўн. валух ’скапец’ (Грыг.), рус. валах ’пакладаны баран, бычок, кабан’, валух ’пакладаны парсюк’, укр. валах ’пакладаны баран; той, хто пакладае’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Патрабі́ць ’пакараць смерцю’ (Шн. 2). Параўн. ст.-рус. потрѣбити/потребит ’знішчыць’, рус. ис‑требить ’тс’, якія звязаны з дзеясловам трѣбовати: серб.-харв. трщебити ’чысціць’, славен. trębiti ’чысціць, карчаваць’, польск. trzrebić ’тс’, в.-луж. trjebićпакладаць’, н.-луж. tfebiś ’карчаваць, расчышчаць’. Да прасл. terъ-, якое на ўсх.-слав. моўнай тэрыторыі дало тереб‑, параўн. рус. теребить ’церабіць’, а формы з треб‑ запазычаны з ц.-слав. мовы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Ліша́ць, пін. ліша́тьпакладаць’ (Шатал.) — фанетычны запіс зроблены не зусім правільна; драг. лэ́чатэ ’тс’ (Лучыц-Федарэц, КЭС), у якім націск на лэ́ пад уплывам прыметніка устар. лэ́шні, лэ́чны (цяпер лі́шні), параўн. польск. leszny ’лішні’ ў прымаўцы moszna rzecz leszna, lecz zdobi wałachy (Варш. сл.). Да прасл. lišiti ’пазбаўляць’, параўн. рус. лиша́ть, бел. ліша́цца ’пазбаўляцца’ (Ян.). Магчыма, гэта ‑э‑ ў аснове з’яўляецца архаічнымі адносінамі асноў liš‑/leh‑ (з чаргаваннем е : о), як славен. lẹ́hniti ’прыпыняць, праходзіць, пераставаць’ (гл. Куркіна, Этымалогія–72, 78–79). Прасл. lišati () — ітэратыў-дуратыў на ‑(j)ati, які ўзыходзіць да lišiti < lixъ > ліхі́ (гл.) (Трубачоў, Эт. сл., 15, 154–155).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лажы́ць, ложы́ць ’класці’, лажы́цца, ложы́цца, ложы́ціса, лажы́тысь, ляга́тыса (ТСБМ, Гарэц., Др.-Падб., Нас., Бяльк., ТС, Яруш., Шат.), ’укладваць’ (Сл. паўн.-зах.), ’класціся спаць’, ’апранаць’, ’надзяваць’, ’пакладаць’ (Там жа); укр. ложити(ся) ’лажыць, лажыцца’, рус. ложить(ся), польск. łożyć (się), н.-луж. łožyś, чэш. ložiti, мар. ložiť (зах.-слав. формы ўжываюцца пераважна з прэфіксамі), славен. ložíti (lóžiti), серб.-харв. ло̀жити, чак. ložȉti, макед. ложи, ложам, балг. ложа, ст.-слав. ложити ’класці, ставіць’. Прасл. ložiti, ložǫ з’яўляюцца каўзатывам да ляжаць, які мае адпаведнікі ў германскіх мовах: гоц. lagjan, ст.-ісл. leggja, ст.-в.-ням. leggan ’класці’ (Бернекер, 1, 897; Фасмер, 2, 511; Слаўскі, 4, 250–253; Торп, 358 і інш.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Канава́л ’лекар без спецыяльнай ветэрынарнай адукацыі, які займаецца лячэннем і накладаннем коней і быкоў’, ’дрэнны ўрач, невук у медыцыне’ (ТСБМ, Бяльк., Янк. 1; мазыр., З нар. сл.; навагр., Нар. словатв.). Укр. коновал, рус. конова́л, арханг., ленінград., наўг. конева́л. Ст.-рус. коневалъ, коновалъ (XVI ст.). Запазычана са ст.-польск. konawał ’тс’ (Фасмер, 2, 311), якое з koń ’конь’ і walić ’паваліць’, напр. рус. вали́ть (каня, быка) ’пакладаць’ з першаснага значэння ’той, хто валіць (кладзе) каня перад пакладаннем’. Аднак Слаўскі (2, 426) гэту лексему адносіць у разрад прасл. (паўн.-слав.) konovalъ. І Трубачоў (Эт. сл., 10, 194) разглядае яе як прасл. разам з іншымі, падобнымі да яе: konoderъ ’каналуп’, konokradъ ’канакрад’, konopasъ ’канапас’, konoščipъ ’мядзведка, Grillotalpa vulgaris’ konovęzь ’канавязь’, konovodъ ’канавод’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

спадзявацца, чакаць, пакладацца, разлічваць, здавацца □ ускладваць надзею, пакладаць надзею, мець надзею, жыць надзеяй, насіць надзею, расціць надзею, не траціць надзеі, не кідаць надзеі, цешыць сябе ілюзіяй, жыць думкай, песціць думку, гадаваць думку, рабіць стаўку

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

класть несов.

1. кла́сці;

2. (прибавлять, подмешивать) кі́даць; (всыпать) сы́паць; (вливать) ліць;

класть са́хар в чай кі́даць (сы́паць) цу́кар у чай;

3. (делать каменную кладку — стену, здание и т. п.) мурава́ць; (кирпич) кла́сці;

4. (яйца — о птицах) не́сці; (о насекомых) кла́сці;

5. (холостить животных) обл. паклада́ць, лягча́ць;

класть в осно́ву кла́сці ў асно́ву;

класть на му́зыку кла́сці на му́зыку;

класть отпеча́ток кла́сці адбі́так;

ему́ па́льца в рот не клади́ яму́ па́льца ў рот не кладзі́;

класть покло́ны адбіва́ць пакло́ны;

класть кра́ски на холст кла́сці фа́рбы на палатно́;

класть нача́ло кла́сці пача́так;

класть ору́жие кла́сці (скла́дваць, склада́ць) збро́ю;

класть пятно́ (на кого, что) пля́міць (каго, што), кла́сці пля́му (на каго, што);

класть резолю́цию канц. накла́дваць рэзалю́цыю;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Трэба1 ‘ахвярапрынашэнне’, ‘рэлігійны абрад (хрысціны, вянчанне, паніхіда), які выконваецца святаром па просьбе веруючых’ (ТСБМ, Некр. і Байк.), ст.-бел. треба ‘ахвяра’ (ГСБМ). Параўн. стараж.-рус. тереба, якое праз ц.-слав. са ст.-слав. трѣба ‘ахвяра’. Паводле Фасмера (4, 95), разумеецца як ‘выкананне абавязку’ і звязана з трэба2 (гл.). Параўн. таксама палаб. trebe ‘каляды’, больш падрабязна Ферлюга-Пятроніё, Linguistica, 20, 2, 138 і наст. Зафіксаванае на Брэстчыне трэ́бо ‘роўнае месца за вёскай з незамярзаючым ручаём’ (Чэрн.), а таксама трэ́ба ‘ляда, месца, дзе высечаны лес’ (бяроз., Шатал.), хутчэй з ўсё, не мае непасрэдных адносін да ‘месца, куды прыносіліся ахвяры багам’, а звязана з трыб1 ‘прасека ў лесе’, гл.

Трэ́ба2 ‘патрэба, неабходнасць’ (Нас.), ‘клопат, справы’ (Нар. Гом.), ‘неабходна, абавязкова, патрэбна’, ‘пажадана’ (ТСБМ, Нас., Шымк. Собр., Ласт., Бяльк., Шат., Касп., Байк. і Некр., Сцяшк., Яруш., Мал., Федар. 4, ТС, Кліх, Ян., Растарг., Сл. ПЗБ), ‘належаць’ (ТСБМ, Некр. і Байк.), ‘мець патрэбу ў чым- ці кім-небудзь’ (смарг., воран., вільн., шальч., іўеў., Сл. ПЗБ), ‘быць патрэбным’ (Нас.), тре́ба ‘трэба’ (Бяльк.; Мат. Маг. 2), трэ́бо ‘тс’ (Скарбы₂; слуц., Мат.), ст.-бел. треба ‘патрэба’: ездилъ есми у требе моей до урадника (ПГС), сюды ж трэ́бака ‘тс’ (пін., Нар. лекс.), тра́було, трэ́було ‘трэба было’ (пін., Ск. нар. мовы), трэ́буль ‘тс’ (астрав., там жа); трэ́батка ‘тс’ (Рагаўц.), трэ́бацімя ‘трэба будзе’ (шчуч., З нар. сл.). Параўн. укр. тре́ба ‘трэба’, зах.-укр. трі́ба ‘патрэба, спроба’, рус. зах. треба ‘патрабаванне’: по требе явиться (Даль), польск. trzeba ‘трэба, неабходна, варта, як належыць, патрэбна было б’, каш. třeba ‘трэба’; н.- і в.-луж. trjeba ‘патрэбна, неабходна’, чэш. třeba ‘тс’, ‘нават, хаця’, ‘хаця б’, ‘можа быць’, ‘бадай што, мабыць’, славац. treba ‘трэба, патрэбна, належыць’, trebars ‘хаця’, славен. tréba (je), харв. trijéba, серб. тре̏ба ‘патрэбна’, дыял. цімак. тре́бе ‘тс’, балг. трѐба ‘грамадская справа’, макед. треба ‘быць неабходным, патрэбным’, ст.-слав. трѣбѣ (ѥсть) ‘патрэбна, трэба, неабходна’. Прасл. *terba ‘патрэба, неабходнасць’ рэканструюць на падставе матэрыялу часткі славянскіх моў, разглядаючы яе як аснову, варыянтную ў адносінах да і.-е. *terp‑: ст.-прус. enterpo ‘ўжывае, патрабуе, патрэбны’, літ. tar̃pti ‘квітнець’, гоц. þaúrban ‘патрабаваць’, þarbs ‘неабходны, патрэбны’, ст.-в.-ням. durfan, thurfan ‘патрабаваць’, ням. dürfen ‘магчы; мець дазвол’, ст.-грэч. τέρπώ ‘насычаюся; маю досыць; радуюся, весялюся’, ст.-інд. tŕ̥pyati, tárpati ‘насычацца’ (Борысь, 648; Фасмер, 4, 96; Сной₂, 779; ESJSt, 16, 979). Беларускія і ўсходнеславянскія формы разглядаюцца як запазычаныя з царкоўнаславянскай або польскай (гл. Анікін, РЭС, 9, 204; Цвяткоў, Запіскі, 2, 63), што, улічваючы шырокае іх распаўсюджанне, здаецца малаверагодным і ставіць пад сумненне прапанаваную этымалогію (пра поўную яе няяснасць гл. ESJSt, 16, 979). Скок (3, 501) мяркуе, што першасным значэннем прасл. *terb‑ было ‘церабіць’, і ўтвораны ад дзеяслова *terbiti (гл. церабіць) назоўнік *trěba абазначаў ‘праца’, пазней — ‘карчаванне’, якое было вельмі патрэбным у жыцці ранніх славян, таму развілося значэнне ‘патрэба ўвогуле’ > ‘патрэба, неабходнасць’; паводле Трубачова (Этимология–1994–1996, 25) — ‘вострая неабходнасць, справа’. У ЕСУМ (5, 626) прасл. *terba ‘патрэба, неабходнасць’ звязваецца з *terbiti ‘ачышчаць ад лупінаў’, ‘церабіць’, ‘карчаваць’, ‘мяць’, ‘пакладаць’. Сюды ж трэ́баваць ‘быць у цечцы (пра свінню)’ (Юрч. СНЛ).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)