пожира́ть несов.

1. (поедать) е́сці, з’яда́ць; пажыра́ць;

2. перен. (поглощать) паглына́ць;

3. перен. (об огне, пламени) пажыра́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Нажор ’вада пад вясеннім снегам’ (іўеў., Сцяшк. Сл.). Відаць, да *žьratiпаглынаць’, параўн. нажорціся ’нажэрціся’, а таксама рус. нажор ’набуханне скуры пасля апрацоўкі спецыяльным растворам’, нажораться ’напіцца, нажэрціся’. Да словаўтварэння гл. на́жма.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Гарта́нь ’гартань’ (БРС), рус. горта́нь, укр. гирта́н, герта́нь, ст.-слав. грътань і г. д. Лічыцца вытворным з суф. ‑t‑an‑ ад асновы *g​er‑ ’з’ядаць, паглынаць’ (параўн. *gъrdlo; гл. го́рла). Трубачоў, Эт. сл., 7, 213–214.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

поглоща́ть несов. паглына́ць; (съедать) з’яда́ць; (пожирать) пажыра́ць; (вбирать, впитывать) убіра́ць; (впивать) упіва́ць; (всасывать) усмо́ктваць; (отнимать) адыма́ць, адбіра́ць; (увлекать) захапля́ць;

поглоща́ть кни́гу за кни́гой паглына́ць кні́гу за кні́гай;

песо́к поглоща́ет во́ду пясо́к паглына́е (усмо́ктвае) ваду́;

поглоща́ть вла́гу паглына́ць (убіра́ць, упіва́ць, усмо́ктваць) ві́льгаць;

цветно́е стекло́ поглоща́ет лучи́ каляро́вае шкло паглына́е прамяні́;

э́та рабо́та поглоща́ет мно́го вре́мени гэ́та пра́ца адыма́е (адбіра́е) шмат ча́су;

э́та рабо́та поглоща́ет его́ целико́м гэ́та пра́ца захапля́е яго́ ца́лкам;

печь поглоща́ет мно́го то́плива печ паглына́е шмат па́ліва;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Го́рла ’горла’. Рус. го́рло, укр. го́рло, польск. gardło, чэш. hrdlo, серб.-харв. гр̏ло, балг. гъ́рло, ц.-слав. гръло. Прасл. *gъrdlo. Параўн. літ. gurklỹs ’валлё, кадык’, ст.-прус. gurcle ’горла’. Усё да і.-е. *g​r̥‑tlo (ад кораня *g​er‑ ’жэрці, паглынаць’). Гл. Фасмер, 1, 441–442; Слаўскі, 1, 257; Трубачоў, Эт. сл., 7, 204–205.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ды́хаць, ды́хаю, ды́хаеш, ды́хае; незак.

1. Паглынаць кісларод і выдзяляць вуглякіслы газ.

Хворы цяжка дыхае.

Расліны дыхаюць лісцем.

2. перан., чым. Быць захопленым чым-н., жыць якой-н. ідэяй.

Ён жыў і дыхаў кансерваторыяй.

3. перан., чым. Вылучаць, распаўсюджваць што-н.; быць прасякнутым чым-н., выказваць што-н.

Ноч дыхала пахамі траў.

Яго творы дыхаюць вайной.

Твар спартсмена дыхаў здароўем.

Дыхаць свабодна (вольна) — адчуваць палёгку, вызваліўшыся ад чаго-н.

|| аднакр. дыхну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́ (да 1 знач.; разм.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Жэ́рці ’прагна і многа есці’, жару́ (I ас.). Рус. жрать, укр. же́рти, польск. żerać, żreć, в.-луж. žrać, žeru, н.-луж. žraś, žeru, чэш. žráti, žeru, славац. žrať, žerú, славен. žreti, žrèm, серб.-харв. ждѐрати, жде̏рем ’жэрці’. Ст.-рус. жрати ’жэрці’ (XIV–XV стст. у копіі XVI ст.). Літ. gérti, лат. dzer̃t ’піць’, ст.-інд. girátiпаглынаць’, арм. keri ’я еў’, грэч. βορά ’корм’, лац. voro ’паглынаю’. Прасл. *žer‑ti ці *žьr‑ti, *žьr‑a‑ti, *žьr‑ǫ з і.-е. кораня *g​er‑паглынаць’. Праабражэнскі, 1, 236; Фасмер, 62–63 (дзе падкрэсліваецца іншы корань у ст.-слав. жьрѣти ’ахвяраваць; гл. жрэц); Шанскі, 1, Д, Е, Ж, 296; Брукнер, 666–667; Махэк₂, 730 (не адлучае ст.-слав. жрѣти, дае тлумачэнні зменам вакалізму); Голуб-Копечны, 447; Скок, 3, 673–674; Пятлёва, Этимология, 1967, 178; Траўтман, 89; Покарны, 1, 474–475.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тля ’дробнае насякомае, якое жывіцца сокам раслін’ (ТСБМ, Сл. ПЗБ, Сцяшк., Арх. Вяр.), ’моль, Acarus’: тля мучная, сырная (Ласт.), ’плесня, мох на чым-небудзь гнілым; прах; моль, дробныя чарвякі’ (Нас.), ’плесня’ (Байк. і Некр.), тля́га ’тля’ (Барад.), ст.-бел. тля ’тля’ (1489 г., КГС). Укр. тля, дыял. тлі́я, рус. тля ’тс’. Звязваюць з прасл. *tьliti ’хутка і прагна есці, паглынаць; выгадоўваць, адкормліваць; губіць, знішчаць, псаваць, пажыраць’, параўн. стараж.-рус. тьлити ’псаваць, пажыраць’, роднаснае *tьlěti ’тлець’ (гл. тлець). Акрамя таго, супастаўляецца з грэч. τῖλάω ’вадкія экскрэменты’, ’хварэю на панос’, лат. tĩrelis ’балота’, літ. týras ’балота; чысты’, tỹrė ’каша’, што няпэўна (ЕСУМ, 5, 583; Фасмер, 4, 65).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

лаві́ць, лаўлю́, ло́віш, ло́віць; ло́ўлены; незак.

1. Хапаць, імкнуцца схапіць каго-, што-н. на ляту.

Л. мяч.

2. Імкнуцца дагнаць, схапіць таго, хто (тое, што) аддаляецца, ухіляецца.

Л. хлопцаў.

3. Намацваючы, адшукваючы, браць, затрымліваць.

Л. у цемры матчыну руку.

4. Здабываць (рыбу, звяроў, птушак) з дапамогай спецыяльных прыстасаванняў.

Л. вудай.

5. Вышукваць, высочваць каго-, што-н., каб спыніць, затрымаць; старацца заспець.

Л. дырэктара.

Л. таксі.

6. Высочваць, каб арыштаваць, абясшкодзіць.

Л. шпіёна.

7. Не прапускаць магчымасці для ажыццяўлення чаго-н., выбраць зручны момант.

Л. кожную хвіліну.

8. перан. Успрымаць слыхам, зрокам, розумам; убіраць у сябе, паглынаць, затрымліваць.

Л. кожнае слова.

Л. погляд.

9. перан. Настройваць радыёпрыёмнік на пэўныя хвалі, прымаць радыёсігналы (разм.).

10. перан., каго (што) на чым. Раптоўна спыняць увагу на чым-н. сказаным, зробленым, выкрываць, абвінавачваць.

Л. на хлусні.

Лавіць на слове — прымусіць каго-н. зрабіць або паабяцаць зрабіць што-н. з таго, аб чым было сказана.

|| зак. злаві́ць, злаўлю́, зло́віш, зло́віць; зло́ўлены.

|| наз. ло́ўля, -і, ж. (да 4, 6 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

глыта́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., каго-што і без дап.

1. Пры дапамозе мышцаў горла праштурхоўваць што‑н. у стрававод і страўнік. Глытаць ежу. Глытаць пілюлі. // Уцягваць у сябе паветра, дым, пыл і інш. Глытаць паветра. □ Усё роўна, дзе грудзьмі глытаць Марскі ахрыплы вецер. Танк. // перан. Паглынаць, усмоктваць (пра багну і пад.). Краіна мая, Ты фашыстаў сустрэла Агнём і сякерай, Гранатай і стрэлам, Калола іх хвояй, Глытала дрыгвою. Панчанка.

2. Разм. Есці, піць з прагнасцю, вялікімі глыткамі. Удовін сын з сябрамі шклянкамі п’юць, а Вадапой — цэлымі бочкамі глытае. Якімовіч. // перан. З прагнасцю чытаць; прагна слухаць. Глытаць кнігі. □ Я глытаю кожнае дзедава слова. Бядуля.

•••

Глытаць слёзы — старацца стрымаць слёзы.

Глытаць сліну (слінку) — з зайздрасцю, з прагнасцю глядзець на што‑н. смачнае, прывабнае, але недаступнае.

Глытаць словы — гаварыць неразборліва, невыразна; не дагаворваць слоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)