тума́ністы, ‑ая, ‑ае.

Разм. З частымі або густымі туманамі. Туманістая восень. Туманістая нізіна. // Змрочны, цёмны з-за туману. Далячынь густа спавілася туманам, і хоць хмар не было, змрочная, туманістая смуга падмыла далёкія хрыбты гор, дашчэнту затапіла даліну. Быкаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рэзервуа́р, ‑а, м.

1. Ёмістасць, пасудзіна для вадкасцей і газаў. Па .. [трубах] нафта цякла ў трапы, дзе ад яе аддзяляўся газ, і далей — у велізарныя рэзервуары. Шамякін.

2. перан. Крыніца, зборнік чаго‑н. Палеская нізіна — рэзервуар вільгаці для ўсёй Беларусі. В. Вольскі.

[Фр. réservoir.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

я́ма, -ы, мн. -ы, ям, ж.

1. Паглыбленне ў зямлі.

Выкапаць яму.

Памыйная я.

Паветраная я. (перан.: участак у паветры, дзе самалёт рэзка зніжаецца, нібыта правальваецца). Капаць яму каму-н. (перан.: рыхтаваць непрыемнасць).

2. Абсталяванае паглыбленае месца для захоўвання чаго-н. (спец.).

Хаваць бульбу ў яме.

Вугальная я. (на судне). Аркестравая я.

3. Упадзіна, нізіна (разм.).

Вёска стаіць у яме.

|| памянш. я́мка, -і, ДМ я́мцы, мн. -і, я́мак, ж. (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Лагчы́на, лахчы́на, лахчы́начка, лагчы́нка, лагчы́начка ’даліна, нізіна, яр, прадаўгаватае, нізкае месца сярод адхонных схілаў’ (ТСБМ, Нас., Шат., Яруш., Гарэц., КЭС, лаг.; міёр., Нар. словатв.; навагр., КЭС), лахчы́на ’тс’, лашчына ’тс’, ’нізкае месца на полі’ (Сл. паўн.-зах., Выг., Сцяшк., Бяльк., Касп.; паўд.-усх., КЭС), ельск. ’колішняе рэчышча ракі’ (ЛАПП), укр. лощи́на, рус. лощи́нанізіна, лагчына’, балг. лъхчина ’нізкае, роўнае месца, акружанае з усіх бакоў узгоркамі’, ’горная седлавіна’, ’нізкая мясціна ля дарогі’, ’нізіна’, ’паглыбленне ў зямлі’. Апошняя лексема — вынік змешвання ў слав. дыялектах з луг, балг. лъг (< lǫgъ); павінна было б быць лохчина, як і балг., макед. логор, логур. Усходнеславянска-балгарскае ўтварэнне ад памяншальнай формы (лексемы lǫgъ) logъkъ і logьkъ і пеяратыўнага суф. ‑ina > logъkъ + ina > logъčina > лагчына; logьkъ + ina > ložъčina > лашчына. Да лог (гл.). Сюды ж ложчынанізіна’ (ТС), лажчына ’лагчына’ (Мат. Гом.), лагчыністы, лагчынны.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пустадо́лле ’абложная зямля’ (ДАБМ, камент., 858). Да пусты́ (гл.) ’незаняты, незасеяны’ і долнізіна’, або, хутчэй, да до́ля ’частка’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

алёс, алёсу і альсу, м.

Абл. Нізкі заліўны луг; зарослая хмызняком або трысцём нізіна; забалочанае месца. Побач з дарогай ляжаў цёмны дрымучы алёс. Там сярод дрэў угадваліся лаза, чарот і зялёныя завадзі. Ракітны. Нялёгка дарогаю гэтай ісці, Па алёсах глухіх, у высокім трысці. Зарыцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Панізо́ўенізіна’ (Сл. ПЗБ, Яшкін), панізо́ўшчына ’тс’ (ТС). Конфікснае ўтварэнне ад ніз (па‑ + оўj‑е — параўн. Сцяцко, Афікс. наз., 253).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Бло́нне ’адкрытае месца, поле’ (Нас.), ’роўная нізіна, заліўны луг’ (Яшкін). Запазычанне з польск. błonie ’луг, паша, выган’. Параўн. бало́на2 (там і літ-ра).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лу́міна ’невялікая пожня, залітая вадой’, ’сажалка’ (полац., Нар. лекс.), ’нізіна’, ’яма, паглыбленне на дне рэчкі, возера’ (брасл., Сл. ПЗБ), ’лужына, упадзіна, яма’, ’нізіна з адным відам расліннасці’ (Касп.), лу́мка ’паглыбленне ў зямлі’, ’палонка’ (чашн., Касп.; шум., Сл. ПЗБ). Балтызм. Параўн. літ. lomà ’даліна, яр’, ’лагчына’, ’яма’, а таксама lóbas ’тс’, ’склон’, ’лужа’, ’рэчышча’. Менш верагодна Фасмер (2, 533), які для рус. лу́мка ’ямка, пелька’ дапускаў у якасці крыніцы запазычання ням. Luhme ’палонка’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мяльча́к ’неглыбокая мясціна ў рацэ’ (Янк. 3.; лід., Сцяшк. Сл.), мельчакнізіна’ (шчуч., Сл. ПЗБ). Да мелкі, мель (гл.). Параўн. таксама польск. mialcza ’мелкае месца ў рацэ, возеры’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)