Апу́склівы ’неахайны’ (БРС), пэўна, тут дэрывацыя ад дзеяслова апускацца ў пераносным значэнні, адсюль і словы апушчэ́льнікнядбайны гаспадар’, апушчэ́нецнядбайны гаспадар, гультай’ (Бяльк.), ’неахайны, лодар’ (Юрч.), апу́шчаны ’тс’. (Сцяц.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лоўма ’гультай, лежань’ (ТС). Відавочна, балтызм. Параўн. літ. laũmė ’заняпалы, нядбайны’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Разгільдзя́йнядбайны, безадказны ў працы, справах чалавек’ (ТСБМ), разгільдзя́істынядбайны, безадказны’ (Юрч. СНЛ). Запазычана з рус. разгильдя́й, якое, паводле Фасмера (3, 433), утворана аналагічна растрепа́й ’абарванец’ ад загаднай формы (таксама Праабражэнскі, 2, 175) і, магчыма, звязана з рус. ги́ль ’лухта, глупства’. Папоў (Из истории, 35) прапануе версію паходжання ад татарскага ўласнага імя Уразгильды, Уразгильдей, Разгільдей, Разгільдяй.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Віхля́йнядбайны чалавек’, віхля́йства ’нядбайнасць’ (Нас., Яруш.). Рус. віхляй ’тс’. Да віхляць (гл.) з суф. Nomina agentis ‑ajь (SP, 1, 88).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

нядба́лы, ‑ая, ‑ае.

Тое, што і нядбайны. Гаварыў [Мікуць] усё, гаварыў. Пра нядбалых гаспадароў, пра тое, што і ўдалы, і дбалы гаспадар не заўсёды можа жыць, як трэба. Чорны. Афіцэры з нядбалай важнасцю дакрануліся да казыркоў. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

небре́жный нядба́йны; (об отношении к обязанностям) несумле́нны; (невнимательный) няўва́жны; (пренебрежительный) знява́жлівы;

небре́жное обраще́ние (с кем, чем) знява́жлівае абыхо́джанне (з кім, чым);

небре́жный (в чём) нядба́йны (у чым);

небре́жный тон знява́жлівы тон.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Люх ’хам, некультурны чалавек’ (Растарг.), рус. вяц. перм. лю́ша ’мурза, неахайніца’. Відаць, генетычна звязана з літ. liaũsius ’гультай, нядбайны’, liaušỹs ’гультаявалі’ (Фасмер, 2, 547).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

наплева́тельский разг. наплява́цельскі; (халатный) нядба́йны; (пренебрежительный) пага́рдлівы;

наплева́тельское отноше́ние к де́лу наплява́цельскія (нядба́йныя) адно́сіны да спра́вы.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Ро́зваль (у Насовіча ро́зволь, відаць, пад уплывам уво́лю) ’задавальненне, раскоша’, параўн. выраз: наеўся ў розволь ’уволю, удосталь’ (Нас.). Да раз‑вал‑іцца ’раскінуцца’ (гл.). Утворана ад асновы (з прэфіксам) і суфікса ‑ь з адцягненым значэннем, як удосталь, уроссып, рус. вдоль, вдоволь і інш. Параўн. з гэтым жа коранем рус. пск. ро́звалень ’мяла, цяльпук’, ро́звальнядбайны, без парадку’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пустадо́мак, ‑мка, м.

Разм. Чалавек, які не мае гаспадаркі; дрэнны, нядбайны гаспадар. Разгарнуў свае нататкі.. Слова «пустадомкі» не раз і не два паўтараецца.. У маіх запісах гэта слова сустракаецца з рознымі значэннямі, паўтараецца — з адным: абыякавы, безгаспадарны (пра чалавека). Янкоўскі. Самотна і цяжка Ганне без сыноў. Быццам пустадомкі яны якія, і ў бацькавай хаце месца ім не хапала... Гроднеў. [Апанас:] — Жывеш як пустадомак: ні калёс, ні атос, і кабылу чорт панёс. Чарнышэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)