Няцёсаняветлівы, недалікатны чалавек’ (Грыг.). З не і цягаць (гл.), параўн. рус. неотёсанный ’грубы, некультурны'

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Не́павадзь (niėpavadz) ’нясмелы, нецямкі, убоісты’ (Варл.). Відаць» да паводзіць (сябе) ’трымацца, весці сябе’, параўн. рус. непово́дный ’непрылюдны, няўжыўчывы, няветлівы; непаслушны, упарты'

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Малмыгава́тыняветлівы, негаваркі’ (навагр., Сцяшк. Сл.). У выніку распадабнення з ⁺мурм‑ыга ’буркун’, якое ў аснове — балтызм. Параўн. літ. mùrma ’бурлівы’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Няве́ганяветлівы чалавек’ (круп., Макар.). Зыходнай магла быць форма тыпу рус. невежа ’цёмны, неадукаваны чалавек’ (< *ne‑vedja, гл. ведаць), тады канец слова перароблены ў выніку экспрэсіўнай дэпалаталізацыі з мэтай «агрублення», параўн. Сярога і Сярожа.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Непрылю́дны ’нелюдзімы’ (міёр., Нар. сл.), няпрылю́дны ’тс’ (Сл. ПЗБ), нэпрылю́дны ’непрыемны, няветлівы, дзіклівы’ (Полес. этнолингв. сб., 10), непрылю́дак ’маўклівы, дзікаваты чалавек’ (мядз., Нар. сл.), ’нелюдзень’ (Жд. 1). Можа разглядацца як недакладная беларуска-сербахарвацкая ізалекса, параўн. серб.-харв. неуљудан човек, якому адпавядае зах.-палеск. нэпрылюдна людына (Талстыя, Полес. этнолингв. сб., 10), што, аднак, не дае падстаў для рэканструкцыі адпаведнага праславянскага слова. Хутчэй за ўсё, самастойнае ўтварэнне на базе спалучэння пры людзе > прылюдна, як рус. при народе > принародно ’яўна, на вачах у людзей’, якое магло ўзнікаць у розныя перыяды ў асобных славянскіх мовах, параўн. дакладны адпаведнік славен. nepriljuden ’маўклівы, няветлівы, нелюдзімы’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

недаліка́тны, ‑ая, ‑ае.

1. Няветлівы ў абыходжанні з людзьмі; грубы. — Ты не злуй, ён п’яны і, праўда, крыху недалікатны. Чорны. [Міхась] распачаў перагаворы з недалікатным гаспадаром двара. Якімовіч. // Няскромны, нетактоўны. Недалікатнае пытанне. Недалікатная парада.

2. Пазбаўлены мяккасці, рэзкі; неасцярожны. Недалікатны дотык. Недалікатныя рухі.

3. Які мае грубую афарбоўку, пах і пад. Недалікатныя духі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Неўкавы́рны ’незгаворлівы; флегматык’ (Касп.), ’няветлівы, непаслухмяны’ (Ян.), ’капрызны, свавольны’ (Сцяшк. Сл.), неўкавырный ’неўгамонны; якога нічым нельга крануць, упарты’ (Нас.), ’упіра; той, якім нельга ўкіраваць’ (Бяльк.), ’капрызны’ (Юрч.), ніўкавырный ’упірлівы, цяжкі для выхавання або для кіравання’ (мсцісл., З нар. сл.), рус. неуковырный ’няўклюдны, нялоўкі, непаваротлівы; непрыгожы, несімпатычны; неўгамонны; незгаворлівы’. Гл. укавырны.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Насу́па ’пануры, злосны чалавек’ (Марц., Бяльк.), насупава́тыняветлівы, змрочны чалавек’ (Сл. ПЗБ, Сцяшк. Сл.), насупя́чыцца ’нахмурыцца’ (ТС), насу́піцца ’пакрыўдзіцца да слёз’ (Юрч. Сін.), ’нахмурыцца; натапырыцца’ (Сл. ПЗБ, ТС, Пятк. 2), ст.-бел. насупиласѧ кожа на лици (XVI ст., Карскі 2–3, 283), укр. насу́питися ’нахмурыцца’, насу́пуватий ’які мае суровы выгляд’, рус. насу́питься ’нахмурыцца’. Да су́піць ’хмурыць’ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

няла́скавы і неласка́вы, ‑ая, ‑ае.

1. Які не праяўляе ласкавасці ў абыходжанні з кім‑н.; суровы. Цяпер Зойка гаворыць добра і вучыцца някепска, але няласкавая дзяўчынка, панурая. Арабей. — Ты штось неласкавай стала да свайго паклонніка, Галіна, — сказаў Астапчык, ён быў даўно і добра знаёмы з Галінай і яе братам. Машара. // Які выяўляе суровасць, адсутнасць ласкавасці. Няласкавае абыходжанне. Няласкавы выгляд твару.

2. Няветлівы, недалікатны ў адносінах да каго‑н. Няласкавы прыём. Няласкавы гаспадар.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

няўва́жлівы, ‑ая, ‑ае.

1. Такі, якому не ўласціва неабходная ўвага; рассеяны. Няўважлівы вучань. □ Як і заўсёды, першай размову пачынае Тася. Але сёння яна на дзіва разгубленая і няўважлівая да заняткаў. Гарбук. // Які робіцца без увагі. Няўважлівае чытанне.

2. Які не выказвае ўвагі да каго‑, чаго‑н.; няветлівы. [Мікола] папракаў сябе, што быў такі няўважлівы да жонкі. Новікаў. — Тут госці, а ты за газету ўхапіўся. Нясі настойку. — І то праўда. Ах, няўважлівы. Ткачоў.

3. Такі, што не можа быць прыняты да ўвагі. Няўважлівыя прычыны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)