◎ Памазы́ ’плямы на бялізне ад поту або нечага масленага’ (Нас.). Аддзеяслоўны дэрыват ад памазаць < мазаць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
заче́м-то нареч. чаго́сьці, чаго́сь, не́чага; на не́шта, нашто́сьці, нашто́сь; чаму́сьці, чаму́сь; см. заче́м.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
не́чы (род. не́чага, дат. не́чаму, вин. не́чы, не́чага, твор., предл. не́чым; ж. не́чая, ср. не́чае; мн. не́чыя) мест. неопр., м. че́й-то;
◊ з не́чае ла́скі — благодаря́ чье́й-то услу́ге, благодаря́ кому́-то, из-за кого́-то
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
мітуслі́вец, ‑ліўца, м.
Разм. Той, хто мітусіцца (у 1, 2 знач.); неспакойны чалавек. Алёшка — мітуслівец, яму бясконца трэба блукаць і шукаць нечага. Хадкевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
надакляро́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каму.
Разм. Наабяцаць многа чаго‑н. каму‑н. Нахлябіч.. надакляроўваў .. [Паўлючку] і дрэва на хату, і яшчэ там нечага. Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
даба́віць, -ба́ўлю, -ба́віш, -ба́віць; -ба́ўлены; зак., каго-што і чаго.
1. Даць, наліць, насыпаць і пад. дадаткова, звыш таго, што маецца, што прызначана, або папоўніць тое, чаго не стае.
Д. вады.
Д. солі ў халаднік.
2. Сказаць або напісаць у дадатак.
Д. некалькі слоў да пісьма.
Усё зразумела, д. нечага.
|| наз. дабаўле́нне, -я, н.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
прадве́сце, ‑я, н.
З’ява, прыкмета, якая прадвяшчае наступленне чаго‑н. Над горадам навісла навальнічная хмара. Ад яе павявала ўжо свежасцю і прадвесцем нечага трывожнага. Карпаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
◎ Не́ча ’няма чаго’ (Бяльк.), нечё ’тс’ (Нас.), рус. пена ’тс’. З нечага ’тс’ з выпадзеннем г: нечаа > неча, параўн. ча < чаго (Карскі 2-3, 84).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
зуба́ты, ‑ая, ‑ае.
З вялікімі зубамі. — Юрка-а-а! — Акцызнік крычыць і крэкча, падымаючыся з-пад плота, усміхаецца нечага на ўвесь зубаты рот. Пташнікаў. // Які мае зубы. Зубаты кіт.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Прысці́бісты экспр. ’лянівы’ (в.-дзв., Сл. ПЗБ). Укр. пристібни́й ’які прышпільваецца да нечага’, пристіба́ти ’далучаць да чагосьці, звязваць’ (пераважна з негатыўным адценнем). Да прысцёбваць < сцяба́ць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)