калю́чы, -ая, -ае.

1. Які мае калючкі, з калючкамі.

К. дрот.

Калючая ружа.

2. Які колецца, робіць уколы.

Калючая барада.

К. ржэўнік.

3. перан. Са злой насмешкай, нядобры.

Калючае слова.

К. позірк.

4. перан. Які непрыхільна, недаверліва ставіцца да ўсяго; нелюдзімы, злосны (пра чалавека).

|| наз. калю́часць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Сурдула́кнелюдзімы чалавек’, сурдула́чыцца ’ухіляцца ад людзей’ (Яўс.). Няясна. Відаць, да сурдо́лле, гл. сурада.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ніцкі́нелюдзімы’ (слуц., Сл. ПЗБ). Ад ніцы ’змрочны, пануры’, утворана, магчыма, пад уплывам нялюцкі (нялюдскі).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

здзічэ́лы, ‑ая, ‑ае.

1. Які здзічэў, стаў дзікім (у 1 знач.). Здзічэлы сад. □ Здзічэлы конь.. чуйна ўзняў галаву ад вады.. і кінуўся прэч. Караткевіч.

2. перан. Які адвык ад людзей, ад культурных звычак; нелюдзімы. Здзічэлы чалавек.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ваўкава́ты, ‑ая, ‑ае.

Разм.

1. Падобны па свайму выгляду на воўка. Ваўкаваты сабака кідаецца на Гудзілку і хапае яго за каўнер. Колас.

2. Нелюдзімы, хмуры, суровы. Калі Андрэй Піліпавіч быў гаваркі, гасцінны, дык яго жонка нейкая ваўкаватая. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ваўкава́ты ’ваўкаваты, нелюдзімы, дзікаваты’ (БРС), вовкова́ты (Бесар.), укр. вовкува́тий ’тс’. Параўн. рус. дыял. наўг. волкова́тый ’жвавы, спрытны’. Да воўк (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мармольнелюдзімы, негаваркі чалавек’ (ТСБМ), польск. сувальск. mormol ’мармыль, маўклівы’. Балтызм. Параўн. літ. marmãlius ’той, хто хутка і няясна, неразборліва гаворыць’. Параўн. таксама рус. калін. морму́лить ’ворчать’. Гл. таксама мармыль.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Нурэ́інанелюдзімы, непрыязны флегматычны чалавек’ (Жд. 1, Сл. ЦРБ). Відаць, балтызм, аформлены суфіксам ‑іна, параўн. польск. дыял. niur ’пануры, маламоўны чалавек’ (беларуска-польска-літоўскае пагранічча) < літ. niū́ra ’пануры чалавек’ (Лаўчутэ, Балтизмы, 81).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вуркама́ннелюдзімы, але хітры чалавек’ (Яўс.). Ад ву́рка (гл.) з экспрэсіўным суфіксам ‑ман, вядомым у беларускай і інш. славянскіх мовах (Слаўскі, 4, 243); сюды ж рус. дан. воркома́н, відаць, збліжанае з вор ’злодзей’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Непрылю́днынелюдзімы’ (міёр., Нар. сл.), няпрылю́дны ’тс’ (Сл. ПЗБ), нэпрылю́дны ’непрыемны, няветлівы, дзіклівы’ (Полес. этнолингв. сб., 10), непрылю́дак ’маўклівы, дзікаваты чалавек’ (мядз., Нар. сл.), ’нелюдзень’ (Жд. 1). Можа разглядацца як недакладная беларуска-сербахарвацкая ізалекса, параўн. серб.-харв. неуљудан човек, якому адпавядае зах.-палеск. нэпрылюдна людына (Талстыя, Полес. этнолингв. сб., 10), што, аднак, не дае падстаў для рэканструкцыі адпаведнага праславянскага слова. Хутчэй за ўсё, самастойнае ўтварэнне на базе спалучэння пры людзе > прылюдна, як рус. при народе > принародно ’яўна, на вачах у людзей’, якое магло ўзнікаць у розныя перыяды ў асобных славянскіх мовах, параўн. дакладны адпаведнік славен. nepriljuden ’маўклівы, няветлівы, нелюдзімы’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)