Калі́бр (Сержп.: чэрці ўсялякага калібру); калибиръ ’размер’ (Нас.). Відавочнае запазычанне, фанетычны крытэрый не вельмі пераканаўчы, паколькі такая форма магла натуральна ўтварыцца на бел. глебе з першаснага калібр, гэта дазваляе меркаваць, што запазычана з польск. kaliber ’памер, велічыня’. Польск. слова хутчэй за ўсё да ням. Kaliber, якое з італ. calibro, а гэта з араб. kâlib. Аднак і арабская лексема ўзыходзіць да грэч. καλοπόδιον ’форма, узор’, гл. Фасмер, 2, 166.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ры́ба, -ы, мн. -ы, рыб, ж.
1. Вадзяная пазваночная жывёліна з канечнасцямі ў выглядзе плаўнікоў, якая дыхае жабрамі.
Касцявыя рыбы.
Драпежная р.
Рачная, марская р.
Біцца як р. аб лёд (пакутліва шукаць выйсце з цяжкага становішча; разм.). Адчуваць сябе дзе-н. як р. ў вадзе (натуральна, проста, добра; разм.). У каламутнай вадзе рыбу лавіць (перан.: мець выгаду, карыстаючыся няяснасцю абставін; разм., неадабр.).
2. Частка тушы (тушкі) такой жывёліны, якая ўжыв. ў ежу.
Смажаная, вэнджаная, салёная р.
Р. пад марынадам.
|| памянш. ры́бка, -і, ДМ -бцы, мн. -і, -бак, ж. (ласкавы зварот да жанчыны, дзіцяці; разм.).
|| прым. ры́бны, -ая, -ае і ры́бін, -а (да 1 знач.).
Рыбная лоўля.
Рыбная прамысловасць.
Рыбныя катлеты.
Рыбны дзень (у які гатуюцца рыбныя, а не мясныя стравы). Рыбіна луска.
Рыбін тлушч (вадкі тлушч з печані трасковых рыб).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
непасрэ́дны, ‑ая, ‑ае.
1. Які не мае прамежкавых звенняў; прамы. Непасрэдная сувязь. Непасрэднае кіраўніцтва. Непасрэдны начальнік. □ Непасрэднага ўплыву французская мова на беларускую не мела. Юргелевіч. [Гарлахвацкі:] Я хачу, каб вы працавалі пад маім непасрэдным наглядам. Крапіва.
2. Які робіць усё без сумнення, кіруючыся толькі ўнутранымі схільнасцямі; просты, шчыры. Была Жана непасрэдная, вясёлая, быццам пранізаная сонечным святлом. Даніленка. Шурка вельмі непасрэдны і шчыры чалавек. Васілевіч. // Які праяўляецца свабодна, натуральна. Слова за слова — і размова набыла шчыры, непасрэдны характар. Асіпенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
уключы́цца, уключуся, уключышся, уключыцца; зак.
1. Далучыцца да сістэмы дзеючых апаратаў, пачаць дзейнічаць. На хаду расшпільваючы кабуру пісталета, я бег да машыны, у якой уключылася ўнутранае асвятленне. Сабаленка. [Кінакамеры] ўключыліся ў той момант, як мора хлынула на бераг. Шыцік.
2. Стаць актыўным удзельнікам чаго‑н., увайсці ў склад, далучыцца да чаго‑н. Уключыцца ў сацыялістычнае спаборніцтва. Уключыцца ў размову. □ Беларусь, працоўная, Савецкая, уключылася ў сям’ю Савецкага Саюза. Сташэўскі. Прыгледзеўшыся да жыцця, асвойтаўшыся са справамі, .. [Я. Скрыган] неяк натуральна ўключыўся ў творчы працэс. Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Калавора́т ’глыбокае месца ў рацэ, вір’ (жытк., Яшк.). Рус. пск. коловорот ’вір’, польск. kołowrót ’тс’, серб.-харв. ко̏ловрат ’тс’. Прасл. злучэнне kolo‑vortь (гл. кола і вярцець). Слаўскі (2, 372) мяркуе, што ў польск. мове значэнне ’вір’ (адзначала ўжо ў Ліндэ) з’яўляецца пераносным, думаецца, што гэта не так і прасл. лексема разам з тэрміналагічнымі значэннямі магла мець паралельную семему ’вір’, незалежную ад тэхнічных: пра гэта гаворыць, у прыватнасці, шырокі спектр значэнняў у слав. мовах разглядаемага слова, якія. натуральна, сведчаць аб полісемантычным яго характары. Параўн. калаўротак (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ні́цы ’нізкі, паніклы (звычайна пра дрэва)’ (Сл. ПЗБ, Касп.), ’апушчаны ўніз’ (Сцяшк. Сл.), ’скрытны, пануры’ (Касп., Бяльк.), ’скрытны; хітры, няшчыры’ (Нас.), ’змрочны, пануры’ (ТС), ’подлы, ганебны’ (Ян.), ’пахмурны, непагодлівы’ (Сл. ПЗБ, ТС), укр. ни́ций ’подлы, нізкі, пошлы’, рус. ни́цый ’нізкі, паніклы; подлы’. Параўн. ц.-слав. ниць, прыслоўе ’ніц, ніцма’ і прыметнік ’пахілены ўперад’, усё да *nicь (гл. ніц 1). Спробы вывесці значэнне ’пахмурны, хмурны’ са значэння літ. nykýs ’хмурны’ (Арашонкава і інш., Весці АН БССР, 1972, 1, 80) непераканальныя, бо указанае значэнне натуральна выводзіцца са значэння ’навіслы, змрочны’, фармальна ж беларускае слова не можа быць запазычаннем з літоўскай.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
жы́ва, прысл.
1. Наглядна, маляўніча, ярка. Прачытаў Сцяпан аб адным здарэнні на начлезе, дзе апісвалася вельмі жыва і натуральна, як дзядзька Мікола шукаў сваю люльку. Колас. // Выразна, яскрава. У Панасюка ўсплывае жыва ў памяці малюнак развітання з маткай. Яна галасіла, як па нябожчыку: — На каго ты мяне, старую, пакідаеш? Бядуля.
2. Хутка, паспешліва. Наталька жыва абулася ў свае старыя чаравічкі. Колас.
3. Ажыўлена, бадзёра, бойка. Гутарка на сходзе ішла жыва, хаця і бязладна. Дуброўскі. — Давай сыр! — жыва сказаў мужчына, хапаючыся за кошык. Самуйлёнак.
4. Дзейсна, актыўна; горача. Беларуская крытыка жыва адгукалася і на тую палеміку, якая разгортвалася на старонках усесаюзнага друку. Перкін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
інты́мны, ‑ая, ‑ае.
1. Глыбока асабісты, патаемны, запаветны. Інтымнае жыццё. □ Лясніцкаму не заўсёды падабаліся жарты камандзіра і асабліва яго празмерная цікавасць да асабістых інтымных перажыванняў і пачуццяў камісара. Шамякін. Такая ўзнагарода была для Сушкевіча нечаканай. Праўда, былі іншы раз думкі аб гэтым. Але гэта былі самыя інтымныя думкі, якіх ён саромеўся нават сам. Дуброўскі. // Які датычыцца пачуццяў; сардэчны, любоўны. Інтымныя прыгоды. Інтымная лірыка. □ [Змітрок] ведаў, што пра Іну.. [Галі] расказваў Іван. Але не тое, што дзяўчына ведае аб яго інтымных справах з Інай, непакоіла яго. Ваданосаў.
2. Блізкі, сяброўскі, сардэчны. Анцыпік як бы прадчуваў замах свайго суседа і стараўся ўхіліцца ад усякіх адкрытых і інтымных гутарак. Колас. Успаміны-развагі паэта ўзрушаюць асабліва таму, што вядуцца яны ў вельмі даверлівым, інтымным тоне, надзвычай проста і натуральна. Ярош.
[Фр. intime.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Жарабя́, жарэ́бны, жарабо́к, жарабе́ц, жарэ́бчык, жаро́бка і інш. Рус. жеребенок, укр. жеребʼя, польск. źrebię, в.-луж. žrěbjo, н.-луж. žrebje, палаб. zribą, zribă, чэш. hřibě, славац. žriebä, балг. ждребя, жребя, макед. ждребе, жребе, серб.-харв. ждре̑бе, славен. žrebè. Ст.-слав. жрѣбѧ, ст.-рус. жеребя ’тс’. Прасл. *žerbę ўтворана з суфіксам *‑ent‑ > *‑ę‑ ад асновы *žerb‑, і.-е. *gerbh‑/*guerbh‑/*gu̯reb‑ ’(Трубачоў, Происх., 53). Апошняе са значэннем ’плод, маладая жывёла, дзіця’ (Покарны, 1, 485) суадносіцца з грэч. βρέφος ’тс’; з слав. параўноўваюць таксама ст.-інд. gárbha ’чэрава, плод’, авест. garəva‑ ’тс’ (Трубачоў, Происх., 53; Фасмер, 2, 48). Скок (3, 673) далучае і супастаўленне з ням. Kalb ’цяля’; Махэк₂ (188) параўноўвае з герм. *xvelpa‑z (ням. Welf) ’шчаня’, хец. huelpi ’маладая жывёла’. Бенвяніст (Индоевр., 182) адзначаў, што падзел асноў I *gu̯er‑bh‑ і II *gu̯r‑ebh‑ адбыўся яшчэ ў і.-е., што і адлюстравалася ў санскр. і грэч. формах. Слав., натуральна, належыць да першай.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Кале́ць ’зябнуць, мерзнуць’ (БРС, ТСБМ, Нас., Шат.), ’дубець, карчанець’ (Нас.), ’здыхаць’ (Яруш.). Рус. бран., смал., цвяр., пск., наўг., вяц. і інш. колеть ’цвярдзець’ (у Даля без геаграфіі), (смал.) ’здыхаць’. Відаць, інавацыя ў бел. і шэрагу рус., пагранічных з беларускімі гаворках. Утворана аналагічна дубець, карчанець і да т. п. ад кол (гл.). Што датычыць семантыкі, асноўнае значэнне ’станавіцца цвёрдым’, адкуль і ’мерзнуць’ і ’здыхаць’. З вытворных слоў звяртае на сябе ўвагу калелая ў выразе калелая бярэ (Янк. БП), бадай яго каліэлая ўзела (Сержп. Грам.). У Насовіча калёлая тлумачыцца як наз. жан. р. са значэннем ’холад, дрыжыкі’: «Колѣлая цебе берець, на печь лѣзсшъ» (Нас., 242), колѣлый ’замёрзлы, азяблы’. Думаецца, што можна меркаваць пра беларускую інавацыю, паколькі дакладны адпаведнік быў адзначаны толькі Дабравольскім: колелая ’дрыжыкі, ліхарадка’. Не выключана, што тут эўфемістычная назва хваробы, параўн. рус. дыял. назву ліхаманкі колотуха. У такім выпадку значэнне магло развіцца натуральна на базе семем ’зябнуць’ і ’дрыжаць, трэсціся’ (параўн. і трасца ў аналагічных выпадках). Да статуса інавацыі параўн. рус. том. колеться ’зябіць, ліхаманіць’: «колется тебе всё, колется, хворатся».
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)