панасціла́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што і чаго.

1. Наслаць ​2, раскласці на якой‑н. паверхні многа чаго‑н.

2. Нарабіць якіх‑н. насцілаў. Панасцілаць падлогі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

-сце́рці, гл. прасце́рці, распасце́рціся. Параўн. славац. strieť ’раскладваць, рассцілаць’, н.-луж. strěś ’рассцілаць, распасціраць’, славен. stréti ’тс’, серб.-харв. strijèti ’разаслаць, распасцерці’ (у іншых славянскіх мовах толькі з прыстаўкамі). Да прасл. *sterti ’распасціраць, расцягваць, раскладваць’, роднаснае ст.-інд. staratiнаслаць, насцілаць’, грэч. στόρνυμι ’тс’, лац. sternere ’расцягнуць, распасціраць’ (Сной у Бязлай, 3, 327; Фасмер, 3, 339; Борысь, Etymologie, 612).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Насланнё ’насланне, навядзенне чарадзейнай сілаю’ (Нас.) ’нашэсце’, ’пра таго, хто ў вялікай колькасці з’яўляецца дзе-небудзь, несучы шкоду’ (полац., Нар. лекс.), ’бяда, гора, няўдача, няшчасце’ (бялын., Янк. Мат.), ’напасць’ (Яруш.), насла́нне ’непрыемнасці, беды, няўдачы, хібы ў справах, усё, што з’яўляецца як бы насланым, пасланым у якасці кары злой сілай’ (Гарэц.), ’эпілепсія’, ’ачмурэнне’: bo czort u jeho nasłany (Пятк. 2, 209). Да насла́ць ’паслаць’, гл. слаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

напусці́ць, -пушчу́, -пу́сціш, -пу́сціць; зак.

1. каго-чаго. Даць доступ куды-н. вялікай колькасці каго-, чаго-н.

Н. людзей у залу.

Н. вады ў ванну.

Н. холаду ў хату.

2. што і чаго на каго (што). Надаць сабе, сваім паводзінам нейкі выгляд, характар (разм.).

Н. на сябе строгасць.

3. каго-што на каго-што. Накіраваць для нападу (разм.).

Н. сабак на звера.

4. што. У народных павер’ях: з дапамогай нейкай вышэйшай сілы наслаць на каго што-н.

Н. чары, хваробу.

5. што і чаго. Дадаць, павялічыць у памеры пры раскроі.

Н. на швы.

|| незак. напуска́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. на́пуск, -у, м. (да 1—3 і 5 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

палажы́ць, ‑лажу, ‑ложыш, ‑дажыць; зак., каго-што.

1. Тое, што і пакласці (у 1, 2, 4, 5, 7, 8 і 9 знач.).

2. Нанесці зверху слой чаго‑н. Палажыць грунт на палатно.

3. Будуючы, узвесці на нейкую вышыню. Улетку .. [сын і маці] нанялі цесляра дзеда Архіпа, і той памаленьку палажыў яшчэ два вянцы на зруб. Краўчанка. // Наслаць, пралажыць, укласці. Палажыць падлогу. □ Амаль што не каля кожнай хаты ляжалі кучы бярвенняў і гнілі, але нікому не прыходзіла ў галаву палажыць кладачку хоць супраць свае хаты. Колас.

4. Спец. Надаць якое‑н. становішча, напрамак (самалёту, судну). Палажыў [Пішчыкаў] машыну на крыло і спікіраваўшы строма, з першага ўдару падпаліў флагмана. Алешка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перасла́ць 1, перашлю, перашлеш, перашле; перашлём, перашляце; пр. пераслаў, ‑слала; заг. перашлі; зак., каго-што.

Паслаць атрыманае далей, у другое месца. Я напісаў ліст, аддаў Марыльцы, каб яна пераслала, хоць сам і не быў упэўнены, што-гэты ліст дойдзе. Сабаленка. [Саша:] — Калі пісьмо .. прыйдзе, дык вы абавязкова перашліце мне. Шамякін. // Паслаць, адправіць праз каго‑н., кім або з кім‑н. Бацька не прыехаў таго дня, толькі пераслаў суседам паўтара рубля грошай. Мурашка. — Я ад вашай мамы. Гасцінец прынёс. Скароміны пераслала. Мыслівец.

перасла́ць 2, ‑сцялю, ‑сцелеш, ‑сцеле; пр. пераслаў, ‑слала; заг. перасцялі; зак., што.

1. Паслаць нанава, інакш. Пераслаць пасцель. // Наслаць нанава; зрабіць новы насціл. [Пракаповіч і Стахаў] перанеслі тахту і сервант бліжэй да ўвахода, на тое месца, дзе Пракаповіч пераслаў падлогу. Радкевіч.

2. Аддзяліць чым‑н. адзін рад прадметаў ад другога; перакласці. Пераслаць рады яблыкаў саломай.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

напусці́ць, ‑пушчу, ‑пусціш, ‑пусціць; зак.

1. каго. Даць магчымасць увайсці, дазволіць пасяліцца ў вялікай колькасці. Напусціць людзей у пакой. Напусціць жыхароў у кватэру.

2. чаго. Даць доступ куды‑н. вялікай колькасці чаго‑н. Ілья напусціў у ванну халоднай вады, пачапіў на кран сваю авоську і старанна памыў рукі. Васілёнак. — Заходзь, Ваня, заходзь! Чаго стаіш на парозе? Ды зачыняй дзверы, а то холаду напусціш! — зашаптаў камбрыг. Карпюк.

3. што. Спусціць, апусціць на што‑н. Напусціць на лоб валасы. Напусціць шапку на вочы.

4. што і чаго. Разм. (часта са словамі «на сябе»). Надаць сабе, сваім паводзінам нейкі выгляд, характар. Напусціць на сябе важнасці. □ Дзядок перш здзіўлена вылупіў вочы, потым хацеў усміхнуцца, але абдумаўся і замест гэтага напусціў на сябе дзелавы выгляд. Зарэцкі. Кірыла напусціў на сябе выгляд вінаватага — не павітаўся з рэдактарам за руку, ціха сеў насупраць Тукалы, панурыў галаву: вось я, карайце! Шамякін.

5. каго. Разм. Накіраваць для нападу. Напусціць сабак на звера. // перан. Падбіць, падгаварыць да дзеяння супроць каго‑, чаго‑н. [Віктар:] — Цяпер каб адных бежанцаў напусціў на гэтыя маёнткі, то.. за адзін дзень усё ператрушчылі б. Лобан.

6. што. Ва ўяўленні забабонных людзей — з дапамогай нейкай вышэйшай сілы наслаць на каго што‑н. Ніколі ў Курганішчы не было так ціха, як цяпер.. Нібы нейкі чараўнік напусціў сон на гэты шумлівы хутар. Бядуля.

7. што і чаго. Дадаць, павялічыць у памерах пры раскроі. Кравец напусціў на два пальцы паводле меркі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)