вантро́бы, -аў.

Унутраныя органы грудной клеткі і жывата.

Пераесці (ад’есці) вантробы (разм., асудж.) — моцна надакучыць, стаць невыносным для каго-н.

|| прым. вантро́бны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

аско́ма, -ы, ж.

Непрыемнае вяжучае абвостранае адчуванне ў роце ад чаго-н. кіслага.

А. на зубах ад кіслых яблыкаў.

Нагнаць (набіць) аскому — надта надакучыць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

спраку́дзіць, -джу, -дзіш, -дзіць; зак. (разм.).

1. Насваволіць, нагарэзнічаць, надзівачыць.

Спракудзіў, за што і атрымаў дубца.

2. каму. Надакучыць, абрыдаць.

Як ты мне спракудзіў!

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

надае́сці, -дае́м, -даясі́, -дае́сць; -даядзі́м, -даясце́, -даяду́ць; -дае́ш; зак., каму, з інф. і без дап.

Тое, што і надакучыць.

|| незак. надаяда́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

надаку́чванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. надакучваць — надакучыць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Знудзі́ць ’зрабіцца блага, вырваць’. Рус. дыял. знуди́ть смал. ’давесці да благога стану’, цвяр., пск. ’балець, ламаць’, укр. знуди́тинадакучыць’, ’апрыкраць’, польск. znudzićнадакучыць’, чэш. znuditi, славац. znudiť ’тс’, серб.-харв. сну̏ждити сенадакучыць, выклікаць кепскі настрой’, макед. снужди сенадакучыць’. Ц.-слав. изнѫдити ’выганяць, вырываць’. Прасл. jьz‑nud‑i‑ti — прэфіксальны дзеяслоў; гл. нудзіць ’адчуваць млосны стан’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ачамярэ́ць, ‑эе; зак.

Разм. Стаць горкім, як чэмер; надакучыць, абрыдзець. [Фэлька:] — Ачамярэлі мне.. гэтыя слёзы. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нара́зіць

надакучыць, прычыніць прыкрасць каму-небудзь; падвесці каго-небудзь пад што-небудзь (наразіць каго-небудзь на рызыку)’

дзеяслоў, пераходны/непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. нара́жу нара́зім
2-я ас. нара́зіш нара́зіце
3-я ас. нара́зіць нара́зяць
Прошлы час
м. нара́зіў нара́зілі
ж. нара́зіла
н. нара́зіла
Загадны лад
2-я ас. нара́зь нара́зьце
Дзеепрыслоўе
прош. час нара́зіўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

надае́сці, ‑даем, ‑даясі, ‑даесць; ‑даядзім, ‑даясце; зак., каму з інф. і без дап.

Тое, што і надакучыць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

аго́ркнуць, -ну, -неш, -не; агорк, -кла і аго́ркнуў, -нула; -ні; -нуты; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Тое, што і згоркнуць.

Масла агоркла.

2. перан. Надакучыць, абрыдзець; стаць невыносным, цяжкім.

Агоркнуў хлеб батрацкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)