аго́ркнуць, -ну, -неш, -не; агорк, -кла і аго́ркнуў, -нула; -ні; -нуты; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Тое, што і згоркнуць.

Масла агоркла.

2. перан. Надакучыць, абрыдзець; стаць невыносным, цяжкім.

Агоркнуў хлеб батрацкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)