надаку́чыць, -чу, -чыш, -чыць; зак., каму, з інф. і без дап.

Зрабіцца непрыемным сваёй аднастайнасцю, паўтарэннем.

Н. пытаннямі.

Надакучыла (безас.) гуляць.

|| незак. надаку́чваць, -аю, -аеш, -ае і надакуча́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

надаку́чыць

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. надаку́чу надаку́чым
2-я ас. надаку́чыш надаку́чыце
3-я ас. надаку́чыць надаку́чаць
Прошлы час
м. надаку́чыў надаку́чылі
ж. надаку́чыла
н. надаку́чыла
Загадны лад
2-я ас. надаку́ч надаку́чце
Дзеепрыслоўе
прош. час надаку́чыўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

надаку́чыць сов.

1. (сделаться неприятным) надое́сть, прие́сться;

2. надое́сть, наску́чить;

~чыў ён мне сваі́мі про́сьбамі — надое́л (наску́чил) он мне свои́ми про́сьбами

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

надаку́чыць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; зак., каму, з інф. і без дап.

Зрабіцца сумным, непрыемным сваёй аднастайнасцю, паўтарэннем, перастаць цікавіць каго‑н.; апрыкраць. Ігнасю наогул надакучыў местачковы тлум. Чарнышэвіч. Тамаш прыйшоў позна, калі ўжо ўсім надакучыла чакаць яго. Чорны. Быць толькі сувязной [Валі] надакучыла вельмі хутка. Брыль. Відаць, я моцна надакучыў маці сваімі пытаннямі, бо яна спачатку нахмурылася, а потым перапытала: — Спадабалася, значыць, Зосі лекцыя? Даніленка. / у безас. ужыв. — Не надакучыла яшчэ? — Сагал ціха пакратаў мяне за плячо. Асіпенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Надаку́чыць ’надаесці’ (Бяльк., Сл. ПЗБ), надоку́чыць ’тс’ (ТС), надакушны ’надаедлівы’ (Мат. Гом.), надакучлівы ’тс’ (Сл. ПЗБ), укр. надокучати, рус. надокука ’тое, чым дакучаюць’, надокушить ’надаесці’. Прыставачнае ўтварэнне, параўн. дакука, якое Насовіч тлумачыць як ’турботы з боку наведвальнікаў ці прасіцеляў’, дакуча́ць ’турбаваць просьбамі ці напамінкам пра што-н.’ (Нас.), што звязваюць з *kukati, гл. кукаць, кукаваць ’кукаваць’ і ’знаходзіцца ў прыгнечаным стане, у чаканні чаго-н.’: Я даўно тут кукую (= не магу адлучыцца, прымушаны знаходзіцца на месцы) (Фасмер, 2, 403; БЕР З, 87), або з *kučiti гукапераймальнага характару (Слаўскі, 3, 314–315).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

апасты́лець, -ею, -ееш, -ее; зак. (разм.).

Апрыкраць; зрабіцца нямілым, невыносным, вельмі надакучыць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абры́дзець, -ею, -ееш, -ее; абры́дзеў, -дзела і абры́д, -дла; зак.

Надакучыць, апрацівець, апрыкраць, прыесціся.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

приску́чить сов., разг. надаку́чыць, абры́даць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

апры́краць, -аю, -аеш, -ае; зак.

Стаць прыкрым, непрыемным; моцна надакучыць каму-н. з-за аднастайнасці.

Апрыкралі дажджы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

апраці́вець, -ею, -ееш, -ее; зак.

Стаць брыдкім, агідным, невыносным, моцна надакучыць каму-н.

Апрацівелі штодзённыя папрокі і натацыі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)