Знудзі́ць ’зрабіцца блага, вырваць’. Рус. дыял. знуди́ть смал. ’давесці да благога стану’, цвяр., пск. ’балець, ламаць’, укр. знуди́ти ’надакучыць’, ’апрыкраць’, польск. znudzić ’надакучыць’, чэш. znuditi, славац. znudiť ’тс’, серб.-харв. сну̏ждити се ’надакучыць, выклікаць кепскі настрой’, макед. снужди се ’надакучыць’. Ц.-слав. изнѫдити ’выганяць, вырываць’. Прасл. jьz‑nud‑i‑ti — прэфіксальны дзеяслоў; гл. нудзіць ’адчуваць млосны стан’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)