Разбруі́ць ’непамерна павялічыцца’ (астрав., Сл. ПЗБ), ’распухнуць’ (Юрч. СНЛ). Ад бруі́цца ’цячы, ліцца’ (гл.). Развіццё семантыкі ад ’нацягнуць вады, набухнуць’ да ’павялічыцца, патаўсцець’ можна лічыць рэгулярным, параўн. разбрыня́ць ’патаўсцець’ пры бры́на ’вільгаць, вада, цвіль’; бру́знуць ’таўсцець’, якое да *bręk‑ ’гучаць, набухаць, набракаць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Панца́к ’круглыя ячныя крупы; суп з такіх круп’ (ТСБМ, Шат., Касп., Сцяшк.), панса́к (Др.-Падб., Сержп. Грам., Сцяшк., З нар. сл.), панца́к, панса́к, пэнца́к (Сл. ПЗБ) ’тс’, па́нцыр ’жалобная каша’ (Сцяшк. Сл.). Запазычанне з польск. (Шат., 200) дыял. pęcak (агульна-польск. pęczak), якое ад pęczniećнабракаць, напухаць’ (гл. Брукнер, 408).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Дыхце́ць1 ’пахнуць’ (БРС, Сл. паўн.-зах.), ’смярдзець’ (Сл. паўн.-зах.). Паходзіць з прасл. *dyxъtěti (дзеяслоў з экспрэсіўнай суфіксацыяй ‑ъtěti, роднасны *dyxati ’дыхаць’). Параўн. укр. дихті́ти, чэш. dychtěti, балг. дихтя́ (агляд форм у Трубачова, Эт. сл., 5, 200).

Дыхце́ць2 ’уздувацца; няшчыльна прылягаць’ (Сл. паўн.-зах.). Сл. паўн.-зах. мяркуе, што гэта запазычанне з літ. diktė́tiнабракаць, набрыньваць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Бушава́ць, у розных значэннях (БРС, Шат., Касп.). Рус. бушева́ть, укр. бушува́ти, польск. buszować (лічыцца запазычаннем з укр., гл. Брукнер, 50; Слаўскі, 1, 51), балг. бушу́вам. Параўн. далей серб.-харв. бӳшити ’ўпасці з шумам’, славен. búšiti (аб агні) і да т. п. Як дзеяслоў, які азначае ’шумець і да т. п.’, звязана з *bux!, *buxati (Слаўскі, 1, 51; БЕР, II, 95; параўн. і Брукнер, 50). У значэнні ’буйна расці, разрастацца’, можа, звязана з слав. *buxnǫti ’набухаць, набракаць’, *bujьnъ ’буйны’ (гл. Праабражэнскі, 1, 57; Брукнер, 50; Фасмер, 1, 256; Шанскі, 1, Б, 242).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

вздува́ться разг.

1. (подниматься кверху — о волнах) узніма́цца; (о парусах) надзіма́цца;

2. (набухать) набрака́ць; (о тесте) падыхо́дзіць; (раздуваться, вспухать) успуха́ць, напуха́ць; (разносить) разно́сіць; (распухать) распуха́ць; (о животе) успу́швацца; (о льде) узніма́цца; см. взду́ться 2;

3. перен. (о ценах) узніма́цца;

4. страд. узніма́цца; раздзьму́хвацца; наганя́цца; см. вздува́ть 1, 3, 4.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Вы́мя (БРС, Нас., Яруш., Шат., Касп., Бяльк., Грыг.), вымянё (Сцяшк.), вы́мэне (Бес.), вы́мне, вымянё (Шатал.), вы́мʼе (З нар. сл.), йи́ме, і́мʼе (Ліс.). Рус. вы́мя, дыял. вы́ме, укр. ви́мʼе, ст.-рус. вымя, род. скл. вымене, польск. wymię, в.-луж. wumjo, н.-луж. humje, чэш. výmě, славац. vemä, серб.-харв. ви̏ме, славен. víme; балг. ви́ме, макед. ви́ме. Роднаснае ст.-інд. ū́har, род. скл. ū́dhnas, лац. ūber, ‑eris ’шчодры; уродлівы; вымя’, грэч. οὖθαρ, род. скл. οὕθατος ’вымя’, ст.-в.-ням. ûtar ’вымя’, ст.-англ. úder (Траўтман, 334; Вальдэ, 810; Праабражэнскі, 1, 104; Мікала, BB, 22, 243). Іншая ступень чаргавання ў рус. у́деть, у́дить ’набухаць’ (Фасмер, там жа; Геаргіеў, 148), якія Якабсон (IJSLP, 1, 1959, 273) далей супастаўляе з уд (гл. вуды). Фасмер (1, 368 і наст.) прыводзіць таксама супастаўленне Фартунатава (у Когена, ИОРЯС, 17, 4, 402) з лац. sūmen, магчыма, з *sū‑ūdhmen ’свіное вымя’ і і.-е. праформу аднаўляе як *ūd(h)men. Аднак, як пераканаўча паказаў Хэмп (Этимология, 1970, 263 і наст.), трэба адмовіцца ад гэтага параўнання і форму *ūd(h)men лічыць балта-славянскай інавацыяй, як гэта меркавалі яшчэ Траўтман (там жа; з і.-е. *ūdh‑r, ūdh‑n‑), Фрыск (2, 442 і наст.) і Махэк₂ (704 і наст.). Параўн. літ. tešmuõ ’вымя’ ад tė̃štiнабракаць (аб частцы цела або аб вымеш)’. Такім чынам, *ūd(h)men (< ṓudhr, ūdhnés), відавочна, ’набраканне’ (гл. Хэмп, там жа).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ву́да1 ’ляжка’ (КЭС, навагр.), вуды (экспр.) ’ногі’ (Весці АН БССР, 1969, 4, 133, нясвіж., дзятл.). Ст.-бел. вуда, удъ ’частка цела’ (усе прыклады, за выключэннем аднаго, у евангельскіх тэкстах) (КГСБМ). Рус. уд ’тс’ (прыклады ў Даля таксама з евангельскіх тэкстаў), ст.-рус. оудъ ’член; кавалак’, оудо н. р., мн. л. оудеса ’тс’, ст.-слав. оудъ ’частка цела’, польск. ud, udo ’частка цела, галоўным чынам нага ад бядра да калена’, чэш., славац. úd ’частка цела’, балг. уд, серб.-харв. у̑д, славен. у́д ’тс’. Прасл. udъ. Задавальняючай этымалогіі слова няма. Мяркуецца, што гэта — утварэнне ад і.-е. *au‑ ’прэч’ і кораня *dh(ē)‑ ’што-небудзь аддзеленае’ (Голуб-Копечны, 400) або ўтварэнне з прыстаўкай u‑ ад старажытнага кораня ў ступені рэдукцыі ‑dъ < і.-е. *dh(ē)‑ (Трубачоў, Ремесл. терм., 236). Няпэўна Младэнаў (649), які звязваў уд з уз‑да, об‑уть. Якабсон (LJSLP, 1/2, 1959, 273) падтрымлівае старую этымалогію Гараева (385) аб тым, што уд нельга аддзяліць ад рус. у́дить ’спець, набракаць’ і ад вымя (< *ūd‑men). Іншыя этымалогіі і літ. гл. Фасмер, 4, 148. У сучасных беларускіх гаворках вуда, калі меркаваць па адсутнасці жывых прыкладаў на ўсходнеславянскай тэрыторыі, а таксама па тэрыторыі распаўсюджвання і значэння слова, з’яўляецца, відавочна, запазычаннем з польск. udo ’частка нагі ад бядра да калена’.

Ву́да2 (БРС, Нас., Шат., Бяльк.), вуда́ (Гарэц., Касп.), ву́дка (Крыв.). Рус. уда́, у́дочка, укр. ву́дка, ст.-рус. оуда, ц.-слав. ѫда, ѫдица, балг. въдица (Младэнаў, 94), серб.-харв. у̏дица, славен. ȯdica, чэш. udice, польск. węda, wędka, в.-луж. wuda, н.-луж. uda. Найчасцей тлумачаць з прыстаўкі *an‑ або *on‑ і і.-е. кораня dhē‑, гэта значыць ’тое, што прыкладзена’. Роднаснымі лічаць лат. uodne ’планка, на якой стаіць санны кузаў’, ẽndas ’частка сялянскіх саней’; параўн. таксама літ. iñdas ’сасуд’, славен. nâda ’падстаўка’. Гл. Траўтман, 48; Махэк₂, 666; Фасмер, 4, 148. Менш верагоднай з’яўляецца версія Мейе, Études, 320, які лічыць зыходным *onkda і параўноўвае яго са ст.-інд. aṅkáḥ ’гак’, грэч. ὄγκος ’тс’, лат. uncus ’сагнуты’. Іншую літ-ру гл. у Фасмера (там жа).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)