набрака́ць

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. - -
2-я ас. - -
3-я ас. набрака́е набрака́юць
Прошлы час
м. набрака́ў набрака́лі
ж. набрака́ла
н. набрака́ла

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

набрака́ць несов. набуха́ть, разбуха́ть; взбуха́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

набрака́ць, ‑ае.

Незак. да набракнуць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Набрака́ць, набра́кнуць ’набухаць; раздувацца, намакаць’ (БРС, Байк. і Некр., Нас.), ’набухнуць’ (Касп., Гарэц.), набра́кці ’тс’ (Шат.), ныбріка́ць ’набірацца вільгаці’, ныбря́кнуць (Бяльк.), набру́каваць ’намакаць, набірацца вільгаці’ (Нас.), набра́клы (Байк. і Некр., Шат., Нас., Гарэц.), набра́кшае, набра́клае насенне ’намочанае, але не праросшае насенне’ (Жд. 1), укр. набряка́ти, набря́клий, рус. набряка́ть ’апухаць’, набря́кнуть, польск. nabrzękać, nabrzęknąć ’набухаць, апухнуць’, славен. nabrẹ́kati, nabrẹ́kniti, ’ацякаць, налівацца’, серб.-харв. набреки́вати, набре́кнути ’набухаць, уздувацца’, макед. набрекнува, набрекне ’набухаць, пухнуць’. Аснова *bręk‑ звычайна ў прыставачных утварэннях, што дае падставу для рэканструкцыі прасл. дзеяслова, гл. бра́кнуць, згодна з Бернекерам, анаматапеічнага паходжання (Бернекер, 1, 84); звязваюць з літ. brę́sti ’ўзмацніць, напрэгчы’ (Фрэнкель, 53). Гл. таксама Бязлай, 2, 210; ЕСУМ, 1, 273; БЕР, 1, 76–77; ЭССЯ, 3, 23.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

набра́кнуць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -не; набра́к, -кла; зак.

1. Набрыняўшы ад вільгаці, павялічыцца ў аб’ёме; набухнуць.

Дзверы набраклі.

2. Тое, што і набухнуць (у 1 і 3 знач.).

|| незак. набрака́ць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -а́е.

|| наз. набрака́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зы́знуць, -ну, -неш, -не; зыз, -зла; -ні; незак. (разм.).

Ацякаць, набракаць.

Рукі зызнуць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

эрагава́ць, ‑гуе; незак.

Набракаць у выніку эрэкцыі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

узбуха́ць

‘разбухаць, набракаць

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. - -
2-я ас. - -
3-я ас. узбуха́е узбуха́юць
Прошлы час
м. узбуха́ў узбуха́лі
ж. узбуха́ла
н. узбуха́ла
Дзеепрыслоўе
цяп. час узбуха́ючы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

забуха́ть несов. набрака́ць, набры́ньваць; набуха́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

набрака́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. набракаць — набракнуць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)