За́кензлы ’цуглі’ (малар., Нар. словатв.). Параўн. польск. zakiełznąć ’залажыць каню цуглі, закілзаць’. Відаць, метатэза келзн > кензл. Запазычана з зах.-балт. (гельзаць, келзы ’цуглі’, гл. Лаўчутэ, Сл. балт., 102–103), не выключана ў даным выпадку польск. пасрэдніцтва.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вахра́ жмут шэрсці’ (Нас.); ’кутасы ў хустцы’ (Бяльк.). Як думае Брукнер (гл. Фасмер, 1, 356), гэта — метатэза з во́рса ’ворс’. Супраць гэтага Фасмер (там жа). Няясна. Ці нельга думаць пра скарачэнне слова тыпу рус. дыял. вахрома́ ’бахрама’?

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Жэ́йгала ’хто хутка гаворыць’ (полац., Нар. лекс., 16). Верагодна, метатэза з жэгайла, дзе ‑айла суфікс (Сцяцко, Афікс. наз., 93–94), а жэг‑, жыг‑ выступае ў знач. хуткіх дзеянняў (’бліскаць’, ’ударыць’) і можа быць таксама ўжыта для акрэслення хуткай гаворкі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сачо́ўка1 ’пасма нітак, навітая асобна на клубок’ (Шат., Інстр. 3), ’шпулька’ (Мат. Гом.). Метатэза з часоўка ’тс’ (гл.).

Сачо́ўка2 ’грэбень для часання ільну’ (Мат. Гом.). Няясна. Відаць, этымалагічна тое ж, што і папярэдняе, з часоўка, ад часаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Апруцяне́ць ’адубець, скарчанець’ (БРС), ’здохнуць, памерці’ (Янк. Мат., Інстр. III), апруця́ць, апруцяне́ць (Янк. Мат.). Выключна беларускае. Утворана па прэфіксальна-суфіксальнай мадэлі ад прыметніка са значэннем ’стаць такім (цвёрдым), як прут’, параўн. адубець, акалець; ледзянець, дзеравянець. Магчыма, эвфемістычная метатэза з атрупянець.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лабзе́нь ’хлопец з вялікім ілбом’ (Нас.). Сюды ж формы з перастаноўкай: лазбень ’тс’ (Жд. 2, Нас., Бяльк.), ’поўны, здаровы чалавек’ (Бяльк.). Метатэза адбылася, відаць, паводле асацыяцыі з дзеясловам лазіць і наз. лоб (’лазіць усюды’ > ’свавольнічаць’ ’выдумляць’ > ’быць разумнікам’). Параўн. таксама смал. лабзень, лазбень ’лоб’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лажбе́нь ’свавольнік, упарты хлопец’ (Некр.), ложбе́й, лажбе́нь ’гультай’ (уздз., Жд. 3), лажбе́ль ’непаваротлівы таўстун’ (Шат.). Рус. варонеж. ложбень ’вялікі, моцны, але гультаяваты чалавек’. Сюды ж лексема лазьбень ’аб падлетку — няўклюда, тупіца’ (кіраў., Нар. сл.) з менай ж//з. Метатэза адбылася пад уплывам дзеяслова ляжа́ць. Балтызм. Параўн. літ. labžà ’неахайны’, ’нявыхаваны чалавек’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Брэ́каць ’грэбаваць’ (КЭС). Параўн. рус. бре́зговать, дыял. бре́гать, бре́говать, смал. бре́кать. Усё гэта, магчыма, нейкія варыянты да слав. *brězg‑ ’грэбаваць’ (аб гэтай групе слоў гл. Фасмер, 1, 211). Не выключаецца, аднак, зусім, што тут былі нейкія метатэзы, таму можна думаць пра сувязь з дзеясловам тыпу бел. грэ́баваць, укр. гре́бувати, гре́бати ’тс’ (метатэза грэбацьбрэгаць?).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Бурды́ль ’бурбалка, пухір’ (Нас., Інстр. I, Юрч., Бяльк., Яўс.). Сюды ж бурду́ль ’вадыр, пухір’ (Бяльк.), бурдулёк ’бурбалка’ (Бяльк.), бурдулі́ ’бурбалкі на лужынах, калі ідзе дождж’ (КЭС). Рус. бурды́ль ’бурбалка’, бурду́ль ’бурбалка, пухір’. Не вельмі яснае слова. Можа, метатэза з булды́рь (гл.). Такая магчымасць тлумачэння ў СРНГ, 3, 285. Але не выключаецца і гукапераймальнае паходжанне (параўн. бурды́р, бурды́к!, бурды́хнуцца).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пракі́ва ’крапіва’ (Булг., Мат. Гом.), прокыва, прокева (Сл. Брэс.), прошва (ТС) ’тс’, сюды ж праціўнік ’байструк’ (ТС). Метатэза з крапіва (гл.), магчыма, пад уплывам польск. pokrzywa ’крапіва’, дзе яна была адзначана спачатку ў заходняй Вялікапольшчы (1393 г.), а пасля распаўсюдзілася на рэшту’ польскамоўнай тэрыторыі (Банькоўскі, 1, 795); параўн. таксама pokrzywnik ’байструк’ (“spłodzony w pokrzywach”, гл. Банькоўскі, 2, 684).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)