марня́віць

мардаваць, марнаваць каго-небудзь, што-небудзь’

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. марня́ўлю марня́вім
2-я ас. марня́віш марня́віце
3-я ас. марня́віць марня́вяць
Прошлы час
м. марня́віў марня́вілі
ж. марня́віла
н. марня́віла
Загадны лад
2-я ас. марня́ў марня́ўце
Дзеепрыслоўе
цяп. час марня́вячы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

зануджа́ць

мардаваць, знясільваць каго-небудзь, што-небудзь; выклікаць млоснасць у каго-небудзь (безас.)’

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. зануджа́ю зануджа́ем
2-я ас. зануджа́еш зануджа́еце
3-я ас. зануджа́е зануджа́юць
Прошлы час
м. зануджа́ў зануджа́лі
ж. зануджа́ла
н. зануджа́ла
Загадны лад
2-я ас. зануджа́й зануджа́йце
Дзеепрыслоўе
цяп. час зануджа́ючы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

мардава́нне ср.

1. изнуре́ние, изма́тывание;

2. разг. муче́ние, томле́ние;

1, 2 см. мардава́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Мардоўнік ’блёкат чорны, Hyoscyamus niger L.’ (гродз., Кіс.). Да мардава́ць < ст.-бел. мордъ ’смерць’: расліна мае атрутныя ўласцівасці.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Му́тар ’клопаты; цяжкая, непрыемная праца’ (Нас.). Да мы́та (гл.) ’плата, пошліна’ і ад яго рус. мы́та́рь > мы́тарство, мыта́рить ’мучыць, мардаваць, марыць, пакутаваць’. Аб пераходзе ы > у гл. Карскі, 1, 237–239.

Мута́р ’падманшчык, ілгун’ (бяроз., Шатал.). Да муці́ць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

истрёпывать несов., разг.

1. (вещь) трапа́ць, бузава́ць; драць;

2. перен. (утомлять, измучивать) вымо́тваць, мата́ць; (изнурять) змо́рваць, мардава́ць, знясі́льваць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

мары́ць, мару́, мо́рыш, мо́рыць; мо́раны; незак.

1. каго (што). Труціць, знішчаць.

М. прусакоў.

2. каго (што). Мучыць, мардаваць.

М. голадам.

3. перан., каго (што). Даводзіць да знямогі.

М. смешнымі апавяданнямі.

Сон морыць.

4. што. Трымаць драўніну ў вадзе, у спецыяльным растворы для надання ёй цёмнага колеру і моцнасці (спец.).

М. дуб.

|| зак. замары́ць, -мару́, -мо́рыш, -мо́рыць; -мо́раны (да 2 і 3 знач.), памары́ць, -мару́, -мо́рыш, -мо́рыць; -мо́раны (да 1, 2 і 4 знач.) і умары́ць, -мару́, -мо́рыш, -мо́рыць; -мо́раны (да 2 і 3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Ма́ртвіць ’сушыць, мардаваць, марыць, гараваць, застаўляць пакутаваць’, ма́ртвіцца ’фатыгавацца’, мартве́ць ’мардавацца ад скрухі, гора’, ’змяніцца з твару, зрабіцца бледным’, ма́ртвіцца ’гінуць, класціся ў дамавіну з тугі’ (Нас.), ’мярцвець’ (астрав., Сл. ПЗБ). З польск. martwić (się) ’засмучаць’, ’хвалявацца’ (Цвяткоў, 58). Мартвы ’знямелы’ (лях., Сл. ПЗБ) з польск. martwy ’як нежывы’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мардава́цца1, мардува́цца, мырдава́цца ’выбівацца з сіл, стамляцца, знясільвацца’, ’мучыцца, пакутаваць’ (ТСБМ, Мядзв., Бяльк., Шат., Касп.; усх.-гом., КЭС), ’кідацца чым-небудзь, свавольнічаць’ (Клім., Мат. Маг.), ’жартаваць, балавацца, дурыцца’ (паўд.-усх., КЭС), мардава́ць ’знясільваць цяжкай працай, мучыць, прыносіць пакуты’ (ТСБМ, Нас.; паўд.-усх., КЭС), мардава́нье ’мучанне, непрыемнасць, буянства’, ’працяглае порканне’ (Юрч., Нас., Бяльк.), мардоўны ’які знясільвае’, мардуй ’мучыцель, назола’ (Нас.), ст.-бел. мордеръ ’забойца’ (Гарб.), мордъ ’забойства, разбой’ (XVI ст.), мордовати ’мучыць, мардаваць’ (XV ст.) са ст.-польск. mordować, mord, якія з с.-в.-ням. mort: ’смерць’, morden (Булыка, Лекс. запазыч., 41; Кюнэ, 78; Жураўскі, Бел. мова, 63 і Зб. Крапіве, 144), суч. ням. Mord ’забойства’ > morden ’забіваць гвалтам’, mörder ’забойца’; параўн. лац. mors ’смерць’, morior ’паміраць’, ст.-грэч. βροτός (< μροτός) ’смяротны’, літ. mirtìs ’смерць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мардва́ ’дзеці’ (клім., Растарг., Да характ.) ’гарэзы, свавольнікі’, ’назола’, ’непакойныя людзі’, ’шумная хеўра, зборышча’ (Нас.). Рус. смал. мордва́ ’розныя дробныя прадметы, дробязь’, смал., калуж. ’малыя дзеці’. Да мардава́ць ’мучыць, непакоіць’ (Фасмер, 2, 653–654). Утворана пры дапамозе суфікса ‑ва, як дзятва́, пацанва́, братва́ (Сцяцко, Афікс. наз., 202). Параўн. драг. жымырва́ ’дзеці — гарэзы і назолы’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)