рамо́нтны 1, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да рамонту ​1, прызначаны для рамонту ​1. Рамонтныя работы. Рамонтны завод. □ З Вербава .. [Чарняхоўскі] падаўся на чыгунку і стаў працаваць рамонтным рабочым. Мележ.

рамо́нтны 2, ‑ая, ‑ае.

Спец. Які мае адносіны да рамонту ​2. Рамонтны маладняк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

спецыялізава́ны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад спецыялізаваць.

2. у знач. прым. Прызначаны для работы ў спецыяльнай галіне; які мае спецыяльнае прызначэнне. Спецыялізаваны магазін. Спецыялізаванае прадпрыемства. □ У рэспубліцы вызначаны племянныя саўгасы — па адным у кожнай вобласці, куды завозіцца маладняк спецыялізаваных мясных парод. «Звязда».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

згрупава́цца, ‑пуецца; ‑пуемся, ‑пуецеся; зак.

Сабрацца, аб’яднацца ў групу (групы); размясціцца групай (групамі). Хуткакрылыя стрыжы згрупаваліся і насіліся ў паветры, нібы трэніраваліся перад адлётам. Федасеенка. Хутка вакол Андрэя згрупавалася чалавек пятнаццаць салдат, якія сталі яго поўнымі паслядоў[нік]амі. Галавач. Новае пакаленне пісьменнікаў.. згрупавалася ў арганізацыю «Маладняк». «Маладосць».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адасо́біць, ‑блю, ‑біш, ‑біць; заг. адасоб; зак., каго-што.

Аддзяліць, выдзеліць з агульнага, цэлага; паставіць асобна, па-за сувяззю з іншымі. Адасобіць маладняк ад прадукцыйнай жывёлы. Адасобіць адзін працэс ад другога. // Выдзеліць які‑н. даданы член сказа ў гаворцы паўзамі і інтанацыяй, а на пісьме — знакамі прыпынку. Адасобіць акалічнасць, выражаную дзеепрыслоўным словазлучэннем.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падле́сак, ‑ску, м.

Кусты і маладыя дрэвы ў лесе, якія не дасягнулі сваімі кронамі асноўнага ляснога масіву; маладняк (у 2 знач.). Лес быў густы. Паміж старых соснаў і елак пракідваліся маладыя дубкі і бярозкі, а зусім унізе браўся падлесак. Сабаленка. Карпацкія горы невысокія, але вельмі лясістыя. Дрэвы там магутныя, галінастыя, з густым падлескам. Няхай.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адсы́пацца, ‑сы́плецца; зак.

1. Высыпацца ў нейкай колькасці (пра што‑н. сыпкае).

2. перан. Разм. Выбыць з ліку, складу каго‑, Чаго‑н.; адсеяцца (у 3 знач.). Выпускнікоў засталося чалавек пяць ці шэсць. Рэшта адсыпаліся. Якімовіч.

3. перан. Разм. Загінуць (пра маладняк птушак і жывёл).

адсыпа́цца 1, а́ецца; незак.

1. Незак. да адсы́пацца.

2. Зал. да адсыпа́ць ​1.

адсыпа́цца 2, а́юся, ‑а́ешся, ‑а́ецца.

Незак. да адаспацца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Зара́д ’пэўная колькасць выбуховага рэчыва ці электрычнасці’. Рус., укр., балг. (< рус.) заря́д ’тс’. Ст.-рус. зарядъ ’умова’, ’колькасць дробу для выстралу’ (XVII ст.). Утворана як бязафіксны назоўнік ад зарядити ’закласці боепрыпас’ (XVII ст.), прэфіксальнага дзеяслова, ад ст.-рус. рядити ’рабіць, рыхтаваць, кіраваць’ < рядъ, гл. рад. Шанскі, 2, З, 61. Словы гэтай мадэлі ў іншых слав. мовах маюць іншыя значэнні, напр. польск. zarząd ’кіраўніцтва’, славен. záred ’парыў; маладняк’, што зыходзяць з таго ж прасл. rędъ.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Маладзіна́ ’малады лес’ (маст., карэліц., Сл. ПЗБ), молодзіна́ ’вельмі маладая асоба’ (ТС), укр. молоди́на ’салодкая смятана’, н.-луж. młoźina ’маладыя людзі’, ’майская зелень дрэў’, в.-луж. młodźina ’моладзь’, ’малады лес’, ’лесагадавальнік’, чэш. mladina ’што-небудзь маладое (піва, лес)’, славац. mladina ’малады лес’, ’маладое піва’, славен. mladína ’моладзь’, ’маладыя жывёлы’, серб.-харв. млади̏намаладняк (свойскіх птушак)’, макед. младина ’маладосць’, ’моладзь’, младини ’маладыя гады’, балг. младина́ ’тс’. Прасл. moldina ’малады перыяд у людзей, жывёл, раслін’. Да моладзь (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Трупі́знік ‘малы лясок, маладняк’ (Ян.). Няясна; відаць, звязана з укр. трипиза́ ‘непраходнае месца, бездарожжа’ няяснага паходжання (ЕСУМ, 5, 640); сюды ж, магчыма, трэбэза́ ‘густы зараснік на балоце ці рацэ’ (Бес.), trapeza, trepeza ‘ламачча, хвораст’, ‘багна’ (гл. трапеза1). Апошнія Лапіч (БЛ, 11, 64) звязвае з літ. trapus ‘крохкі, слабы’, што праз літ. traupùs ‘рэдкі, няшчыльны’, trupėti ‘крышыць, драбіць’ дае магчымасць узвесці да прасл. *trupiti, утворанага ад *trupъ (гл. труп). Аднак фанетычныя і семантычныя адрозненні не дазваляюць аб’яднаць названыя словы этымалагічна. Гл. таксама трапяза.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

мо́хавы, ‑ая, ‑ае і махавы́ 2, а́я, ‑о́е.

Які мае адносіны да моху; састаўной часткай якога з’яўляецца мох. Грыбны ўгар нядоўгі. Тыдзень-другі, ад сілы тры, і баравікі паступова пачынаюць знікаць. І толькі заўзятыя грыбнікі ўсё яшчэ працягваюць таптаць у барах мяккі мохавы дыван. Ігнаценка. Маладняк і махавое покрыва выгараць у яловым лесе гэтак жа, як і ў сасновым. Гавеман. // Які зарос мохам. Зялёнай кругловінай называўся невялічкі грудок на мохавым балоце, зарослы маладым дубняком і арэшнікам. Паслядовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)