маладня́к

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз.
Н. маладня́к
Р. маладняку́
Д. маладняку́
В. маладня́к
Т. маладняко́м
М. маладняку́

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

маладня́к, -у́, м.

1. Маладыя жывёлы, птушкі.

Калгасны м.

2. Малады лес.

Грыбы ў маладняку яшчэ не раслі.

3. Маладыя людзі, моладзь (разм.).

Дарослыя глядзелі, як весяліўся м.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

маладня́к, -ку́ м.

1. в разн. знач. молодня́к; (о лесе — ещё) подро́ст;

2. собир., разг. (потомство, молодое поколение) молодня́к, по́росль ж.

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

маладня́к, ‑у, м.

1. Маладыя жывёлы, птушкі. Яны, пяцікласнікі, узялі шэфства над калгасным маладняком, будуць жарабят даглядаць. Курто.

2. Малады лес. Дрэвы растуць, імкнуцца да сонца, дасягаюць нябачных памераў, старэюць, падаюць і трухлеюць, уступаючы сваё месца маладняку. В. Вольскі.

3. зб. Разм. Маладыя людзі, моладзь. Нас не любяць, нас баяцца Поп кудлаты і кулак, Бо рашыў за працу ўзяцца Камсамольска маладняк. Крапіва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Маладня́к, маладня́х, молодняк ’маладыя жывёлы, птушкі’, ’малады лес да прачысткі’, ’маладыя пчолы’, ’моладзь’ (ТСБМ, Шат., Касп., Анох., ТС, Сл. ПЗБ, Яруш.). Укр. молодня́к, рус. молодня́к, молодня́г. Усх.-славянскае. Да малады́ (гл.). Аб суфіксе ‑няк гл. Сцяцко, Афікс. наз., 118–119.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

молодня́к в разн. знач. маладня́к, -ку́ м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

рамо́нт², -у, М -нце, м. (спец.).

1. Папаўненне табуна або статка маладняком.

2. Ліквідацыя зрэджанасці пасеваў, прысад насеннем, саджанцамі і пад.

Р. вінаградніку.

|| прым. рамо́нтны, -ая, -ае.

Р. маладняк.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адбракава́ць, -ку́ю, -ку́еш, -ку́е; -ку́й; -кава́ны; зак., каго-што (спец.).

Аддзяліць бракованае, недабраякаснае.

А. маладняк.

А. фрукты.

|| незак. адбрако́ўваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. адбрако́ўванне, -я, н. і адбрако́ўка, -і, ДМ -ўцы, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сяго́летак, ‑тка, м.

Маладняк гэтага года (пра жывёл).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

подро́ст лес. маладня́к, -ку́ м.; (подлесок) падле́сак, -ска м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)