Ро́спал ’падпал’ (гродз., Сцяшк. Сл.), ’лучына’ (івац., ЖНС). Да распальваць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

дзе́рава, ‑а, н.

Разм. Тое, што і дрэва. Той насып, дзе ляжаў Машэка, У мох і дзерава аброс. Купала. Людзям заўсёды патрэбна было дзерава — на хаты, на дошкі, а смалістая лучына — на распал. Навуменка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Клу́чышча ’расчэп, лучына’ (Гарб.). Да лучышча, луч (гл.). Тут таксама цяжка вызначыць паходжанне пачатковага к. Параўн. клухтавіна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кура́льлучына’ (Жд. 3). Да курыць (гл.). Адносна прадуктыўнай суфіксацыі на ‑аль гл. Сцяцко, Афікс. наз., 25.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вуга́раклучына’ (Касп.). Запазычанне з рус. дыял. (пск., смал., наўг.) угарак ’агарак’ ад угореть ’паменшыцца ў выніку гарэння’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ске́пка ‘лучынка, трэска, аскалёпак’ (Шат.; маз., Яшк. Мясц.; Байк. і Некр., Янк., Пятк. 2, ТС), ‘адна лучына’ (жытк., Нар. словатв.), скы́пкалучына’ (кам., Жыв. НС), скёпка ‘трэска; асколак’ (Нас.). Укр. скі́па, скі́пка, рус. дыял. ске́па, ске́бка, ски́па ‘тс’. Ад скяпа́ць (гл.) з суф. ‑к(а). Сюды ж ске́пка ‘дзеянне па дзеяслову скяпаць’ (Нас.), прыметнік ске́пкі ‘колкі’ (Байк. і Некр.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ашчабо́лак ’асколак палена’ (Шат.). Ад шчабло ’трэска, лучына’, што ўзыходзіць да праслав. ščebati ’шчапаць, адшчыпваць’, роднаснага skobiti (параўн. Варбот, Этимология, 1971, 3–4), параўн. аскабалак.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ску́лле ‘дэталь ткацкага станка’: скулляў трэба набіць многа (Мат. Гом.). Няясна. Відаць, тое ж, што і ўкр. ска́лля ‘клёпкі бочкі, цэбра’, ‘лучына, трэска’. Гл. ска́ла2.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Недака́рак ’акурак’ (Ян.). Відаць, дэфармаванае недакурак (ад курыць), незвычайны вакалізм выкліканні ўплывам слоў тыпу недагарак ’галавешка, недагарэлае палена’ (Сл. ПЗБ, ТС), параўн. польск. niedogarek ’недагарэлае палена, лучына; папяроса’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пра́мкалучына, шчапаная уздоўж з цэлай сасны (ад камля да вершаліны), якая апошняй дадаецца ў кацёл пры гонцы смалы’ (Маш.). Дэрыват з суф. ‑к‑ ад прамы; параўн. чэш. priтка ’прамая’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)