Лахчаві́на, лахчывіналагчына’ (шальч., паст., Сл. паўн.-зах.). Да лагчавіна (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Прадо́ліна, продоліна ’доўгая лагчына’ (ТС). Конфікснае ўтварэнне ад дол: пра‑дол‑іна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

прыту́льны, ‑ая, ‑ае.

Які з’яўляецца добрым прытулкам; утульны. Пасля ўчарашніх турбот іх «дом» здаваўся такім прытульным, родным, нібы яны тут і нарадзіліся. Маўр. Дарога пайшла з грывы ўніз, бліжэй да Дняпра, і тут вачам адкрылася прытульная і даволі вялікая лагчына. Караткевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Лужча́віна ’сенажатная лугавіна’ (стол., Яшк.) — кантамінаваная назва з лужа́віна ’лугавіна’ і лагчаі́налагчына’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лахтачы́на ’паніжанае месца’ (слонім., КЭС). Відавочна, лагтачына. Узнікла шляхам кантамінацыі лексем лагчына і лссгачына (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лахча́к ’невялікая лагчына’ (Сл. паўн.-зах.). Утворана ад лажок ’тс’ і суф. -ак. Да лог (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лато́чыналагчына з сырой зямлёй, а часам і з грунтавой вадой’ (КЭС, лаг.). Да латак1 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

паро́слы, ‑ая, ‑ае.

Які зарос чым.‑н.; пакрыты якой‑н. расліннасцю. Дарога была з кіламетр ад лесу. Да яе вяла лагчына, парослая рэдкім хмызняком. Шахавец. Праз вокны хат падалі палосы святла на парослую муравой вуліцу. Хомчанка. Дарога праз лес была чыстая, роўная, парослая мяккім мохам. Ваданосаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сухадо́л, ‑у, м.

Бязводная лагчына, схіл, луг, якія атрымліваюць вільгаць толькі ад дажджавой або снегавой вады. І ўлетку, калі на сухадолах пабляклі ўжо фарбы, пойме, .. [крыніцы] вабіла вока веснавой свежасцю. Шамякін. Вагончык стаяў цяпер на мяжы залужскіх палёў і «Новага свету», над сухадолам, што спускаўся на прырэчны поплаў. Хадкевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

яр 1, ‑а, м.

Роў, лагчына. Лёгкія і высокія металічныя масты перакінуты цераз глыбокія яры з мелкімі рэчкамі недзе ўнізе. В. Вольскі. Перада мною распасціраліся зялёныя паплавы, чарназёмныя палі з глыбокімі ярамі. Якімовіч.

яр 2, ‑ы, ж.

Абл. Ярына. Прамытае паветра пахла спелаю яр’ю і соладам гваздзікоў. Гартны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)