лагчы́на

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. лагчы́на лагчы́ны
Р. лагчы́ны лагчы́н
Д. лагчы́не лагчы́нам
В. лагчы́ну лагчы́ны
Т. лагчы́най
лагчы́наю
лагчы́намі
М. лагчы́не лагчы́нах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

лагчы́на, -ы, мн. -ы, -чы́н, ж.

1. Нізкае месца сярод адхонных схілаў; лог.

Ісці лагчынай.

2. Нізіна.

Вёска знаходзілася ў лагчыне.

|| памянш. лагчы́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж.

|| прым. лагчы́нны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

лагчы́на ж.

1. ложби́на, лощи́на, лог м.;

2. низи́на

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

лагчы́на, ‑ы, ж.

Нізкае месца сярод адхонных схілаў; нізіна. Спусціцца ў лагчыну. □ Вуліца праходзіла такою лагчынаю, што вясной у час паводкі рабілася як рака. Чарнышэвіч. Хмызняк адыходзіў у балотную лагчыну на той бок Пнівадкі. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Лагчы́на, лахчы́на, лахчы́начка, лагчы́нка, лагчы́начка ’даліна, нізіна, яр, прадаўгаватае, нізкае месца сярод адхонных схілаў’ (ТСБМ, Нас., Шат., Яруш., Гарэц., КЭС, лаг.; міёр., Нар. словатв.; навагр., КЭС), лахчы́на ’тс’, лашчына ’тс’, ’нізкае месца на полі’ (Сл. паўн.-зах., Выг., Сцяшк., Бяльк., Касп.; паўд.-усх., КЭС), ельск. ’колішняе рэчышча ракі’ (ЛАПП), укр. лощи́на, рус. лощи́на ’нізіна, лагчына’, балг. лъхчина ’нізкае, роўнае месца, акружанае з усіх бакоў узгоркамі’, ’горная седлавіна’, ’нізкая мясціна ля дарогі’, ’нізіна’, ’паглыбленне ў зямлі’. Апошняя лексема — вынік змешвання ў слав. дыялектах з луг, балг. лъг (< lǫgъ); павінна было б быць лохчина, як і балг., макед. логор, логур. Усходнеславянска-балгарскае ўтварэнне ад памяншальнай формы (лексемы lǫgъ) logъkъ і logьkъ і пеяратыўнага суф. ‑ina > logъkъ + ina > logъčina > лагчына; logьkъ + ina > ložъčina > лашчына. Да лог (гл.). Сюды ж ложчына ’нізіна’ (ТС), лажчыналагчына’ (Мат. Гом.), лагчыністы, лагчынны.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

лагчына, нізіна, катлавіна, даліна

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

яр, -а, мн. -ы́, -о́ў, м.

Круты бераг, роў, лагчына.

Глыбокі я.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паро́слы, -ая, -ае.

Які зарос чым-н., пакрыты якой-н. расліннасцю.

Лагчына, парослая хмызняком.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ложби́на лагчы́на, -ны ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

лощи́на лагчы́на, -ны ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)