разбу́джаны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад разбудзіць.

2. у знач. прым. Якога разбудзілі, прымусілі прачнуцца. На стрэлы дазорных з хат выскачылі разбуджаныя партызаны і чырвонаармейцы. Галавач. Разбуджаны балоты кулік два разы падаў тонкі палахлівы голас. Кулакоўскі.

3. перан.; у знач. прым. Які ажывіўся, стаў дзённым, актыўным. На чорных пажарышчах дзён мінулых Народ разбуджаны сабе сам ладзіць гаспадарку. Купала. Мы закружыліся Птушкай чырвонай Над Беларуссю Разбуджанай. Чарот.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

устро́іцца, устроюся, устроішся, устроіцца; зак.

1. Уладкавацца на работу, заняць якое‑н. месца, пасаду. Кулік, які пераходзіў якраз на завочнае, прыняў на сябе ўсю віну і гэтым самым выратаваў таварышаў. Сам ён устроіўся ў школу, але адразу ж зрэзаўся з дырэктарам. Дамашэвіч.

2. Асталявацца, стварыць неабходныя ўмовы існавання. Устроіцца на кватэру. □ [Сцяпан Жыхар:] — А-а-а, Пятух... Не блага ўстроіўся... А я думаў, ты са мной адлучышся. Чарку зрабілі б... Пташнікаў. // Размясціцца, распалажыцца. Устроіцца спаць на канапе.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прабава́ць, ‑бую, ‑буеш, ‑буе і про́баваць, ‑бую, ‑буеш, ‑буе; незак.

1. што. Правяраць стан або якасць чаго‑н. [Кампазітар] прабуе інструмент моцнымі і чулымі пальцамі. Бядуля. Да самага вечара ён цацкаўся з .. [гармонікам] — разглядаў, прабаваў галасы. Чорны. Там, у нізіне, прабуе голас кулік. Навуменка.

2. з інф. Рабіць спробу чаго‑н. Але .. [Жэнька] яшчэ не ўмее жаць, — раз прабавала ды палец абрэзала — яшчэ знак ёсць. Крапіва. Андрэй прабаваў перавесці гаворку на іншае. Чарнышэвіч. Дзяўчаты звіняць смехам, а хлопцы пробуюць спяваць. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ву́тка ’качка’ (Касп., Шат., Грыг., ДАБМ, карта № 297), рус. у́тка, укр. ву́тка. Прасл. *ǫtъka; параўн. літ. antukaкулік’, ãntukas ’Saxicola oenanthes’ (Буга, РФВ, 72, 202; Фасмер, 4, 174). Гл. ву́тва, ву́ціца. У знач. ’выдумка’ і ’медыцынская пасудзіна’ запазычанне ў літар. мову з рус. (Крукоўскі, Уплыў, 29, 99), дзе ў сваю чаргу першае — калька з франц. canarde ’качка’ і ’газетная выдумка’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вярту́н ’жвавае дзіця’ (Жд., 3); ’непаседа, дураслівец’ (БРС, Шат.); ’вяртлявы чалавек’ (Бяльк.); ’від жука з сямейства Gyrinidae’ (БРС, КТС); ’турман’ (БРС); ’від хваробы хваіны’ (БелСЭ); ’вір’ (КТС). Укр. вертун ’вяртлявы чалавек, непаседа’; ’страказа’; ’турман’, вертуне́ць ’кажан’, рус. вертун ’непаседа’; ’кулік’; ’ручны свердзел’, свярдл. ’круглае палена’, кастр. ’мянёк’, урал. ’матыліца’, пск. ’ненадзейны, ветраны чалавек’, вертунок ’турман’. Усходнеславянскае ўтварэнне ад асновы вьрт‑ (vьrt‑) і суф. ‑ун (< unъ). Да вярце́ць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

палахлі́вы, ‑ая, ‑ае.

1. Які лёгка палохаецца, баязлівы. Нашто ўжо палахлівы чорны дрозд, а і той да вады хоць і.. азіраючыся, але падыдзе. Ігнаценка. Асабліва тонка ўспрымаюць.. [вушы пагранічніка] хаду парушальніка, заўсёды дакладна адрозніваючы яе ад бязгрэшнай хады палахлівай сарны. Брыль. // Які выражае нясмеласць, прасякнуты баязлівасцю. Разбуджаны балотны кулік два разы падаў тонкі палахлівы голас. Кулакоўскі. Кузьма ўпаў на зямлю і палахлівымі вачыма пазіраў на Грышку. Чарот.

2. перан. Разм. Мітуслівы, дрыготкі. Па хмарках слізгануўся палахлівы слуп пражэктара і знік, як падрэзаны. Лынькоў. У хаце па кутках заскакалі палахлівыя цені. Сіняўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Не́цяг ’вераценнік вялікі’ (пін., Веснік БДУ, 1981, 1, 26), нэцяг ’балотная птушка зуй’ (Дразд.), нецегкулік’ (брагін., Мат. Гом.). Відаць, адлюстроўвае характэрныя звычкі ці паводзіны птушкі (параўн., Антропаў, Веснік БДУ, 1981, 1, 26), параўн. цяга ў мове паляўнічых і пад., або характарызуе яе, параўн. укр. нетяга ’бедны, бядняк’, рус. нетяга ’слабасць, недастатковая цяга паветра (у печы)’, ст.-рус. нетягъ ’лянівы, гультаявата (да тягнути ’нести повинности’, гл. Варбот, Словообр., 68–69) і пад. Да цягнуць (гл.), параўн. няяснае ц.-слав. нетАГь (ESSJ SG, 2, 447) і слонка ’вальдшнеп’ з роднасным літ. slinkas ’лянівы! (Голуб-Копечны, 339).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Аўдо́тка1 ’дробная рыбка’ (Бяльк.), невялікая азёрная рыбка’ (Нас., Грыг.), від рыбы Nemachilus barbatulus, радзей іншыя віды дробных рыб’ (Жук. 192, 194, 196, 327, 397; назва вядома ў басейнах Дняпра і Сожа), укр. авдотка, авдотька, рус. авдотка (Ліндберг-Герд, Словарь, 204; басейн Дзясны). Да аўдод, удод (гл.), параўн. таксама ўкр. удотка, рус. удотка ’тс’; магчыма, другаснае збліжэнне з уласным імем Аўдоцця (разм. Аўдотка), самым частым жаночым імем у Расіі XVIII–XIX стст., параўн. Ніканаў, Этимология–1970, 138, а таксама сведчанне, што сялянак, якія прыходзілі ў Смаленск на свята, называлі «авдотками» (Дабр.). Пад уплывам іншых размоўных форм уласнага імя Аўдоццябел. ваўдзюшка (Куч.), укр. авдошка, авдюшка, евдотка, евдошка, євдюшка, рус. авдюшка, евдотка, евдюшка, параўн. Пізані, Paideia, 8 (1953), 2, 111; Трубачоў, Дополн., 1, 6. Ледэр, Fischn., 120, у адносінах да пералічаных усходнеславянскіх форм дапускае малаверагодную з боку фанетыкі і семантыкі магчымасць змяшэння на базе народнай этымалогіі дзвюх груп назваў, што паходзяць ад удод і ад рус. вдох (параўн. асабліва рус. евдошка ’Umbra krameri’, для якой характэрна глытанне паветра з паверхні вады). Аснова збліжэння з удод, аўдод — стракатасць афарбоўкі; з уласным імем — шматлікасць.

Аўдо́тка2 ’птушка Burhinus aedicnemus’ (БелСЭ). Гукапераймальная назва, параўн. Мензбір, Птицы, 1, 231–232; у беларускай літаратурнай мове, магчыма, з рус. авдотка, параўн. беларускія народныя назвы гэтай птушкі кулік, палявы кулік, стрэпет (Федз.–Доўб., Птицы, 94).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пракулі́ка ’нешта незвычайнае, цуд (аб чалавеку)’ (слонім., Нар. лекс.). Дэрыват ад *пракулікаць з суф. ‑а або, паколькі няясна значэнне прыстаўкі, утварэнне з прыстаўкай пра- ад * кулі к (гл.). У такім выпадку, відаць, звязана з кулікушкі ’гульня ў жмуркі’, пры якой той, што жмурыць кугікае (пераймае крык куліка?), параўн. рус. кули кіі ’дзіцячая гульня ў хованкі’. Больш верагодна, аднак, непасрэдная сувязь з рус. кулік ’пераадзеты’, куликать ’п’янстваваць’, польск. kulik, kulig ’масленічная забава, калі пераапранутыя едуць на санях з музыкай і песнямі і адведваюць па дарозе суседзяў’, ст.-польск. kulig, kulik ’удзельнік масленічнай забавы’. Польскія і рускія словы параўноўваюцца з назвай птушкі кулік, паколькі гэтая забава ў Польшчы мае назву kiłliga gonić, na kuliga jeździć (m. Брукнер, 281; Фасмер, 2, 411). Паводле Банькоўскага (2, 851), завадзіла ў гэтай забаве быў у масцы з доўгім птушыным носам, удзельнікаў называлі ’начнымі кулікамі”, а сам звычай трапіў у Польшчу ’z Rusi”. Слаўскі (3, 350 і наст.) лічыць гэту версію народнай этымалогіяй і спасылаецца на параўнанні Мікпашыча (147) і Мацэнаўэра (LF, IX, 37) з лат. kulnas lėkt ’гуляць на масленіцу, браць удзел у маскарадзе’, якія, паводле Мюленбаха (2, 309), роднасныя лат. kuls ’грамада’, kula разам5, ст.-інд. kida‑ ’грамада’. На карысць гэтай версіі, магчыма, і акупіць ’адрынуць, адцурацца, аднесціся з пагардай’ (Нас.), што звязваюць з куляць (гл. акупяцца). Сувязь гэтай групы слоў з рус. о‑кула ’падманшчык’ і далей з лац. occulere ’ўкрываць, таіць’ < і.-е. *kel‑ ’зачыняць’, якую прапануе Патабня (РФВ, 3, 167 і наст.), Фасмер (2, 411) лічыць сумнеўнай.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

цяля́ і цялё, ‑ляці; мн. ‑ляты, ‑лят; н.

1. Дзіцяня каровы. На пустых палянках у садзе пасвяцца цяляты. Бядуля. Недзе ў хляве сумавала ахрыплым голасам цялё. Чорны. // Дзіцяня ласіхі, аленя і пад. Следам за .. [зубрам] выходзіць на паляну ўвесь статак. Тут і маладыя зубры, і падлеткі, і дарослыя зубрыцы з цялятамі, падобнымі на буйных, калматых медзведзянят. В. Вольскі.

2. перан. Пра бязвольнага, безадказнага ці занадта прастадушнага, няхітрага чалавека. «Цяля!» — у думках вылаяў сябе Кулік. Гурскі.

•••

Гнілому цяляці хваста не адарве гл. адарваць.

Дзе і Макар цялят не пасе — тое, што і дзе і Макар коз не пасе (гл. дзе).

У бога цяля ўкрасці гл. украсці.

Цяляты язык аджавалі (ад’елі) каму, у каго — пра таго, хто не можа або не хоча сказаць што‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)