кулі́к, -а́, мн. -і́, -о́ў, м.

Невялікая балотная птушка з доўгімі нагамі і доўгай дзюбай.

Кожны к. сваё балота хваліць (прыказка).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кулі́к

назоўнік, агульны, адушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. кулі́к кулікі́
Р. куліка́ куліко́ў
Д. куліку́ куліка́м
В. куліка́ куліко́ў
Т. куліко́м куліка́мі
М. куліку́ куліка́х

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

кулі́к, -ка́ м., зоол. кули́к

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

кулі́к, ‑а, м.

Невялікая балотная птушка з доўгімі нагамі і доўгай дзюбай.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Кулі́к ’невялікая балотная птушка’ (ТСБМ, Мат. Гом., Сл. паўн.-зах., Сцяшк., Маш., Касп.). Укр. кулик, рус. кулик ’тс’, польск. kulik, kulig, ст.-чэш. kulih, kulik ’тс’. У мовах паўднёвых славян адпаведнікаў няма. Балтыйскія паралелі: літ. kúolinga, kuolìnge ’тс’. Іншыя паралелі ненадзейныя. Назва птушкі гукапераймальная, таму аналіз словаўтваральнай структуры наўрад ці дазволіць рэканструяваць балта-славянскую форму (параўн. Слаўскі, 3, 351–352).

Ку́лік ’адзін з саламяных снапкоў, якімі пакрываецца страха’ (Нар. сл.). Гл. куль1.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

сло́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж.

Лясная птушка атрада сеўцападобных з рудавата-бурым апярэннем; лясны кулік; вальдшнэп.

|| прым. сло́нкавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кули́к зоол. кулі́к, -ка́ м.;

всяк кули́к своё боло́то хва́лит посл. ≅ ко́жны цыга́н сваю́ кабы́лу хва́ліць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Тылізу́й ‘балотны кулік, Limosa melanura’ (Мядзв.). Магчыма, складанае слова, параўн. пачатак літ. tilvikas ‘бакас, баран, Scolapax’, лат. tilbīteкулік’ і літ. zuĩkis ‘заяц’, гл. выкарыстанне назвы жывёлы для наймення птушак у літ. perkūno oželis ‘бакас’, дзе oželis — ‘козлік’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тыку́н ‘балотны кулік’ (ТС). Ад гукапераймання тыку‑тыку — крыку куліка.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

сло́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

Лясная птушка з рудавата-бурым апярэннем; лясны кулік, вальдшнэп. З таго часу, як на балацявіне вынішчылі драбналессе, ён [Антонавіч] адкрыў тут пералётную трасу слонак. Карамазаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)