сука́ты, ‑ая, ‑ае.
Разм. Тое, што і сукасты. Грышка ўперад крочыць смела Цераз ельнік заімшэлы. У руках сукаты кій. А. Александровіч. Адляцеў паўсвета і паўнеба, паўзямлі спякотнай асвяжыў, каб на ранку між сукатых вербаў васільком прабіцца на мяжы. Летка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
будзі́цца, буджуся, будзішся, будзіцца; незак.
Прачынацца ад сну. Я разам прывык са світаннем Будзіцца і крочыць шляхамі. Танк. // перан. Узнікаць, з’яўляцца, праяўляцца. У .. душы [Юлькі] будзіцца разам і герой і артыстка. Бядуля. Нас вёў сам мастак, і разам рэхам будзіліся, ішлі ўспаміны. Ліс.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Ты́бліць ‘ісці ўпэўнена’ (мёрск., Нар. лекс., Бел. дыял. 1), параўн. яшчэ аргат. ‘futuere’ (Лукашанец, Сацыял.), магчыма, да тыбель, гл. Экспрэсіўны дзеяслоў няяснага паходжання, магчыма, балтызм, параўн. літ. dỹbinti ‘ісці, крочыць (вялікімі крокамі)’, параўн. дыбаць, гл.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Перажэ́рґаць ’пераступаць, пераскокваць’ (Сл. ПЗБ), перажэ́ргнуць (Сцяшк. Сл.), пэрэжаргну́ть ’тс’ (пін., Шатал.), перажыргну́ць ’пераступіць’ (докш., Янк. Мат.), перажыга́ць ’пераступаць’ (смарг., Сл. ПЗБ). Да пера- і жэргаць (жа́рг̳аць, жы́рг̳аць) ’пераступаць, пералазіць, скакаць, ступаць, крочыць, мераць крокам’ (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Жэ́рґаць, жа́рґаць, жы́рґаць ’пераступаць, пералазіць, скакаць, крочыць’ (Сл. паўн.-зах., мядз., Нар. словатв.). Зважаючы на выбухное ґ і распаўсюджанне, з літ. žer̃gti, žir̃gti ’расставіць ногі; сесці на каня’, аб якіх гл. Фрэнкель, 1301, 1303, 1291. Гл. Сл. паўн.-зах., 2, 173.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Дэ́чыць 1 ’крочыць; хутка рабіць’ (Сл. паўн.-зах.). Сл. паўн.-зах. думае аб запазычанні з літ. dė́ti ’хутка хадзіць, хутка рабіць’.
Дэ́чыць 2 ’гаварыць недарэчнае, бубніць; казаць адно і тое ж’ (Сл. паўн.-зах.). Паводле Сл. паўн.-зах., запазычанне з літ. dė́ti ’абгаворваць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
шага́ть несов.
1. кро́чыць; (ступать) ступа́ць; (идти) ісці́; (ходить) хадзі́ць;
2. (через кого, через что) пераступа́ць, ступа́ць;
шага́ть че́рез кана́ву пераступа́ць (ступа́ць) це́раз кана́ву;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
грабо́к, ‑бка, м.
1. Захоп вады рукой пры плаванні або вяслом пры веславанні. Грабок левай рукой. Грабок абодвума вёсламі.
2. Кароткая дошчачка, насаджаная на ручку, для зараўноўвання сыпкіх рэчываў. [Птах] крочыць па сваім абходзе .., абстуквае малатком з доўгай ручкай стыкі рэек, падкручвае гайкі, а калі такая работа канчаецца, папраўляе драўляным грабком броўку. Навуменка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Ступа́ць ‘крочыць, ісці’ (ТСБМ, Нас., Ласт., ТС), ступану́ць ‘ступіць’ (Нас.; брасл., Сл. ПЗБ). Параўн. укр. ступа́ти, рус. ступа́ть, польск. stąpać, в.-луж. stupać, н.-луж. stupaś, чэш. stoupali, славац. stúpať, серб.-харв. сту́пати, славен. stọ́pati, балг. стъ́пям, макед. стапува. Прасл. *stǫpati ітэратыў да *stąpiti ‘ступіць’, гл. ступіць (Бязлай, 3, 321; Борысь, 577).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
век, -у, мн. вякі, вяко́ў, м.
1. Стагоддзе.
Дваццаты в.
Мінулы в.
Цэлы в. не бачыліся (вельмі доўга).
2. Гістарычны перыяд, эпоха, характэрныя чым-н.
Каменны в.
Касмічны в.
З векам упоплеч (ісці, крочыць і пад., не адстаючы ад жыцця).
3. Жыццё, перыяд існавання каго-, чаго-н. або ўзрост каго-н.
Многа пабачыць на сваім вяку.
У хлусні кароткі в. (прыказка). Чалавек сярэдняга веку.
4. у знач. прысл. Заўсёды, вечна.
В. дома яе няма.
В. буду помніць вас.
◊
На векі вечныя (разм.) — назаўсёды.
Праз вякі — бязмежна доўга, на працягу доўгага часу.
|| прым. векавы́, -а́я, -о́е (да 1 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)