заклік, кліч, вокліч, покліч, прызыў, лозунг

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

Марха́ль1 ’баран-вытворнік’ (парыц., Янк. Мат.; маз., З нар. сл.). Да марка́ль (гл.).

Марха́ль2 ’галавасцік’ (кліч., Жыв. сл.). Да морхлы ’вялы, няцвёрды’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

гвалт, -у, М -лце, м.

1. Прымяненне фізічнай сілы ў адносінах да каго-н.

Партызаны помсцілі немцам за г. і здзекі.

2. Прымусовае ўздзеянне на каго-, што-н.

Чыніць г.

3. у знач. прысл. гва́лтам. Супраць волі, жадання, сілай.

Гвалтам пасадзіць у машыну.

4. Крык, лямант.

Кожны вечар у хаце стаяў г.

5. у знач. выкл. Кліч аб ратунку ў выпадку небяспекі (разм.).

Г., ратуйце!

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

по́кліч, ‑у, м.

Кліч, заклік, воклік. Як толькі прагучаў на ўвесь свет магутны покліч Кастрычніка, Міхась Чарот спяшаецца на радзіму. Хведаровіч. Ад Дняпра на Нёман быстры покліч дзеда даляцеў, і няшчадна б’е фашыстаў усенароднай помсты гнеў. Машара. На ціхі Ганін покліч.. [Зіна] не адазвалася. Грамовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пеў (пев) ’спяванне маткі ў пчолаў’ (Анох.). Рэгіянальны архаізм, звычайна адваротны дэрыват спеў. Да паць ’спяваць’ (гл.) < прасл. pūti ’тс’. Заканчэнне -ντ > , як у zovbкліч, гуканне’, zevb ’зеў’, параўн. зваць. зяваць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пёры ’пер’е’, ’лісце цыбулі, часнаку’, ’плаўнікі ў рыбы’ (Сл. ПЗБ; рэч., Мат. Гом.; смарг., І.Патал.), ’вастрыё ў свярдзёлку’ (свісл., Шатал.), пёрышкі ’плаўнікі ў рыбы’ (кліч., Жыв. сл.). Да пяро. пёре (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

зов м.

1. кліч, род. клі́чу м., по́кліч, -чу м.; (призывающий голос) гука́нне, -ння ср.; (оклик) во́клік, -ку м.;

2. (приглашение) запрашэ́нне, -ння ср.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Ту́кшына (ту́кшъна) ‘кухталь’ (кліч., Жыв. сл.). Магчыма, балтызм, параўн. літ. tuksẽnimas ‘стук’, tuksénti, tuksnóti ‘стукаць, тукаць’, ‘біцца’. Параўн. аналагічна рус. дыял. тукма́чить ‘біць, калаціць’, тукма́нка ‘ўдар кулаком’, якое Праабражэнскі (Труды, 1, 15) супастаўляе з ту́кать (гл. тук3).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Перавясёлка ’вясёлка’ (ДАБМ, к. 312; Ян.), перавесялу́ха (кліч., ДАБМ, камент., 902). У выніку кантамінацыі лексем вясёлка, весялу́ха ’тс’ і перавя́сла ’перавясла’ > ’пояс’, ’каромысла’, ’ручка ў вядры’. Параўн. гом. каро́місел на не́бе ’вясёлка’, а таксама літ. júosta ’пояс’ і ’вясёлка’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

расшуме́цца, ‑млюся, ‑мішся, ‑міцца; зак.

Разм.

1. Пачаць моцна і доўга шумець. Вецер расшумеўся. Хвалі расшумеліся. □ Звоняць рэкі з ручаямі, Расшумеліся дубровы, Над палямі, над барамі Кліч праносяцца вясновы. Броўка.

2. Пачаць моцна крычаць, лаяцца. [Малашкін] раптам можа страшэнна расшумецца з-за дробязі. Тады пачынае крычаць тонкім пісклявым голасам, пакуль не сарвецца, не закашляецца. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)