здо́хлы, -ая, -ае.

1. Тое, што і дохлы.

Здзіраць скуру са здохлага каня.

2. перан. Слабы, кволы (разм.).

Чаго ён такі з. ў вас?

|| наз. здо́хласць, -і, ж. (да 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

анемі́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае дачыненне да анеміі; малакроўны. // перан. Вялы, кволы; бяздзейны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Кво́ленечкікволы’ (Нар. словатв.). Гл. кволы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кво́ліць1 ’слабець’ (Нас.), ’непакоіць’ (Сцяшк. Сл.). Гл. кволіць2 і кволы.

Кво́ліць2 ’рабіць што-небудзь больш вольным’ (Нас.). Гл. кволы.

Кво́ліць3 ’чакаць’ (Нас.). Параўн. кволіць2 і кволы (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

боле́зненный

1. (нездоровый) прям., перен. хвараві́ты, кво́лы;

2. (сопряжённый с болью) балю́чы.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

палу́тарка, ‑і, ДМ ‑рцы; Р мн. ‑рак; ж.

Разм. Тое, што і паўтаратонка. Наладаваныя трохтонкі, палутаркі.. спаўзаюць з узгорка на кволы мост. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

даліка́тны, -ая, -ае.

1. Ветлівы, ласкавы ў абыходжанні з людзьмі.

Гэта спакойны, д. чалавек.

2. Які патрабуе асцярожных, тактоўных адносін (разм.).

Я да вас па далікатным пытанні.

3. Складаны, тонкі, выпеставаны.

Далікатныя рукі.

Чалавек далікатнага складу.

4. Кволы, мяккі, прыемны навобмацак.

Чаравікі з далікатнай скуры.

|| наз. даліка́тнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ню́ніць, ‑ню, ‑ніш, ‑ніць; незак.

Разм. Надакучліва плакаць, ныць. — Які ты кволы, — сумна сказаў Светлячок. — Я, калі парэжуся або паб’юся, стараюся ні за што не нюніць. «Звязда».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Няпо́шлы ’слабы, кволы’.(Крыў., Дзіс., ушач., Пан. дыс.). Да пошлы ’дужы, моцны'

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Паква́ля ’пачакаўшы’ (Гарэц.), паквольна ’вольна’, паквблна ’асцярожна, не спяшаючыся’ (Шат.). Гл. кволіцьз, кволы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)