кво́лы
прыметнік, якасны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
кво́лы |
кво́лая |
кво́лае |
кво́лыя |
| Р. |
кво́лага |
кво́лай кво́лае |
кво́лага |
кво́лых |
| Д. |
кво́ламу |
кво́лай |
кво́ламу |
кво́лым |
| В. |
кво́лы (неадуш.) кво́лага (адуш.) |
кво́лую |
кво́лае |
кво́лыя (неадуш.) кво́лых (адуш.) |
| Т. |
кво́лым |
кво́лай кво́лаю |
кво́лым |
кво́лымі |
| М. |
кво́лым |
кво́лай |
кво́лым |
кво́лых |
Крыніцы:
krapivabr2012,
piskunou2012,
prym2009,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)
кво́лы, -ая, -ае.
1. Фізічна слабы, хваравіты.
Кволае дзіця.
Кволае здароўе.
2. Далікатны, маладзенькі, які слаба развіваецца (пра расліны, грыбы і пад.).
Кволыя парасткі.
Кволыя сыраежкі.
3. Невялікі па сіле, інтэнсіўнасці, напружанасці.
К. голас.
К. плач.
4. Недастаткова моцны; нетрывалы.
Кволае крэсла.
5. перан. Нязначны, малы.
Кволыя спадзяванні.
|| наз. кво́ласць, -і, ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
кво́лы сла́бый, хи́лый; боле́зненный; делика́тный, не́жный; тщеду́шный;
~лае здаро́ўе — сла́бое здоро́вье;
~лыя ўсхо́ды — хи́лые всхо́ды;
к. пялёстак — не́жный лепесто́к;
к. стары́ — хи́лый (тщеду́шный) стари́к
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
кво́лы, ‑ая, ‑ае.
1. Фізічна не развіты, слабага здароўя, хваравіты. Люда здавалася побач з мажным шыракаплечым Туміліным танюткай і кволай. Савіцкі. Птушаня, маленькае, кволае і такое бездапаможнае, сядзела непадалёку ў траве і сутаргава разяўляла жоўтую дзюбку. Курто. // Які дрэнна расце, развіваецца (пра расліны). У Аксінні тулілася да зямлі, апусціўшы вушы, кволая расада, а ў Палікарпаўны весела цягнуліся к сонцу букецікі. Кулакоўскі. // Слабы, маладзенькі, далікатны. Увайшлі [Сашка і дзед] у бярозавы гай. Ад беластволых красунь, у якіх толькі-толькі на[клёў]валіся кволыя лісточкі, здавалася, навокал пасвятлела. Даніленка. Кошыкі і карабы к поўдню напаўняліся кволымі бледна-жоўтымі і ружовымі сыраежкамі. Васілевіч.
2. Невялікі па сіле, інтэнсіўнасці, напружанасці. Кволае полымя. Кволы голас. □ Кволы ветрык лашчыў зялёную маладую травіцу. Мурашка.
3. Недастаткова моцны; нетрывалы. Лабановіч папрасіў старасту прысесці на канапу, бо кволае крэсла, якіх тут было ўсяго толькі два, наўрад ці вытрымала б яго .. дзябёлае тулава. Колас. Наладаваныя трохтонкі, палутаркі.., быццам вялізныя жукі, спаўзаюць з узгорка на кволы мост. Брыль.
4. перан. Малы, слабы, нязначны. Кволая надзея. □ Але спадзяванне, хоць і кволае, усё-ткі жыло ў ім і не давала супакою. Мележ. [У Чудзіна] надта хутка пагаслі тыя кволыя пачуцці сумлення, якія разбудзіў у хлопца Ганчароў сваёй гутаркай. Карпюк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Кво́лы ’фізічна не развіты, слабага здароўя, хваравіты’ (ТСБМ, Нас., Шат., Касп., Грыг., Сержп. Пр., Ян., ТС, Бяльк., КЭС, лаг.). Руская тэрыторыя, дзе зафіксавана кволый, уваходзіць у адзін арэал з беларускай (Герд, Бел.-рус. ізал., 32). Беларуска-ўкраінская інавацыя (Мартынаў, Бел.-укр. ізал., 47). Укр. кволий ’слабы, хваравіты, марудны, павольны’. Паходзіць ад прыслоўя кволи ’павольна’, якое да *къволи (параўн. польск. gwoli і бел. павольна, укр. повільно) (ЕСУМ, 2, 419). Параўн. таксама кволіць 2. Такая этымалогія прыводзіць да адмаўлення ад ранейшых версій, абгрунтаванне якіх было вельмі цяжкім. Гэта датычыцца Ільінскага, РФВ, 1917, 3–4, 204–206 (кволы < *kъv‑, звязанага з kyvati ’ківаць’), Праабражэнскага, I, 304 (хилый > *хволый > кволы), Фасмера, 2, 218–219 (кволый < квелить ’дражніць’).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
пяшчо́тна-кво́лы
прыметнік, якасны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
пяшчо́тна-кво́лы |
пяшчо́тна-кво́лая |
пяшчо́тна-кво́лае |
пяшчо́тна-кво́лыя |
| Р. |
пяшчо́тна-кво́лага |
пяшчо́тна-кво́лай пяшчо́тна-кво́лае |
пяшчо́тна-кво́лага |
пяшчо́тна-кво́лых |
| Д. |
пяшчо́тна-кво́ламу |
пяшчо́тна-кво́лай |
пяшчо́тна-кво́ламу |
пяшчо́тна-кво́лым |
| В. |
пяшчо́тна-кво́лы (неадуш.) пяшчо́тна-кво́лага (адуш.) |
пяшчо́тна-кво́лую |
пяшчо́тна-кво́лае |
пяшчо́тна-кво́лыя (неадуш.) пяшчо́тна-кво́лых (адуш.) |
| Т. |
пяшчо́тна-кво́лым |
пяшчо́тна-кво́лай пяшчо́тна-кво́лаю |
пяшчо́тна-кво́лым |
пяшчо́тна-кво́лымі |
| М. |
пяшчо́тна-кво́лым |
пяшчо́тна-кво́лай |
пяшчо́тна-кво́лым |
пяшчо́тна-кво́лых |
Крыніцы:
piskunou2012.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
чэ́злы, -ая, -ае.
1. Які слаба расце, хілы (пра расліны).
2. Хваравіты, слабы, кволы.
|| наз. чэ́зласць, -і, ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
худасо́чны, -ая, -ае.
1. Схуднелы, змарнелы.
Худасочная жанчына.
2. Пра расліны: слабы, кволы.
Худасочная бярозка.
|| наз. худасо́чнасць, -і, ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)