Пстрыкаўка ’бальзамін звычайны, Impatiens В. noli tangere L.’ (Байк. і Некр., Кіс.). Да пстры́каць, пстрык (гл.), таму што плод-каробачка пры дотыку трэскаецца і з сілай выкідае насенне; гл. БелСЭ, 2, 115. Параўн. яшчэ іншыя назвы гэтай расліны: астрык, прыгаўка, рус. недотрога.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Табаці́рка, тобаці́рка, тубаці́рка ’зробленая з кары каробачка для тытуню, для захавання дробных рэчаў накшталт іголак, нітак і інш.’ (драг., бяроз., З нар. сл.). Укр. табате́рка, табати́рка ’табакерка’, чэш. tabatěrka, славац. tabatierka ’тс’. Праз украінскую мову з франц. tabatière ’табакерка’, параўн. табаке́рка, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пупо́нчык ’агурочак’ (б.-каш., калінк., хойн., Мат. Гом.), пу‑ поньчык ’завязь у агурках’ (брагін., Нар. словатв.). Ад пуп ’патаўшчэнне’, магчыма, працяг дыялектнага прасл. *рор‑ьnьу параўн. макед. пупуноккаробачка (бавоўны); пупышка, бутон’, рус. пу‑ пончик ’пампон у дзіцячай шапачцы; пышка’ (другаснае?), параўн. пампон, пончык (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Саво́к ’прылада для збірання смецця’ (Мат. Маг.), ’шуфлік’, ’міска драўляная’, ’мерка на 2 фунты’ (Мат. Гом.), ’прылада ў выглядзе грабелек для збірання чарніц’, ’каробачка з бяросты для ягад’ (Шатал.). Рус. сово́к ’прылада для збірання смецця; грабелькі для збірання ягад’ і г. д. Да *соваць, гл. сунуць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пу́пінак ’малы круглы чалавечак’ (слонім., Нар. словатв.), пупянок ’сасок грудзей’ (карэл., пін., Шатал.), пу́пэнок ’бутон; страўнік у птушак’ (Сл. Брэс.); сюды ж укр. пу́пінок ’бутон; маленькі агурок’, рус. пупёночкы ’саскі грудзей’, пу́пень ’драўляная затычка ў лодцы’. Да пуп (гл.), параўн. паралельныя ўтварэнні балг. пупу́няк ’вельмі малы чалавек; маленькае колца’ (БЕР, 5, 857, ад пуп), макед. пупунок ’пупышка, бутон; каробачка (бавоўны і інш.)’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ма́каўка, ‑і, ДМ ‑каўцы; Р мн. ‑кавак; ж.

1. Плод маку — каробачка, дзе знаходзіцца насенне.

2. Разм. Купал царквы. У Навагранах камяніцы, а касцёл такі, што як захочаш зірнуць на яго макаўку, дык шапка падае з галавы. Сабаленка.

3. Верхняя частка, вяршыня чаго‑н. Удалечыні цямнілася макаўка вадакачкі. Алешка. Звярнулі браты на лясную сцежачку, мінулі дуб з сухой макаўкай. С. Александровіч.

4. Верхняя частка галавы. Уладзімір Верамейчык, пасунуўшы вушанку на самую макаўку галавы, разам з механікам дзелавіта, па-гаспадарску правярае спраўнасць тэхнікі. Дуброўскі.

5. Канец кораня конскага хваста.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Табаке́рка ’скрыначка для табакі’ (ТСБМ, Шн. 2, Касп.; ашм., Стан.; Бяльк., Федар. 4), тобаке́рка, тобакі́рка, тобаке́рочка ’зробленая з кары каробачка для тытуню, для захавання дробных рэчаў накшталт іголак, нітак і інш.’ (палес., З нар. сл.; ТС). Укр. табаке́рка ’табакерка’, рус. табаке́рка, польск. tabakiera, tabakierka, серб.-харв., балг. табаке́ра, макед. табаке́ра, табаке́рка ’тс’. Праз польскую мову з франц. tabaquière ’табакерка’ (форма, вядомая з XVII ст.) < tabac ’тытунь’ (Фасмер, 4, 5; Чарных, 2, 223; ЕСУМ, 5, 498). Параўн. табацірка (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Стрэмялі́на ‘брызгліна, Enonymus L.’ (гродз., Кіс.). Відаць, да стрэмя (гл.), паводле знешняга падабенства пладоў, параўн.: “каробачка, выспеўшы, лопаецца, і чорнае насенне вісіць некаторы час на валокнах”, гл. Янышкава, Этимология–1985, 42. Параўн. таксама польск. trzemielina ‘тс’, якое выводзяць з przemielina (Махэк, Jména, 141–142) або ад trzmiel ‘чмель’ (з-за двухколернасці чмялёў), гл. Брукнер, 581. Гл., аднак, польск. дыял. strzemielina ‘брызгліна’ (Варш. сл., калі гэта не з беларускай), што пацвярджае зыходную сувязь з *(s)tremę або другаснае з ім збліжэнне.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Каро́бка ’невялікая скрынка’ (ТСБМ), ’пасудзіна вялікіх памераў для ссыпання збожжа’, ’шырокая пасудзіна сярэдніх памераў з лазы для захавання мукі, круп і іншых рэчываў’, ’шырокая пасудзіна для сяўбы ўручную’, ’кошык для збірання грыбоў, ягад’, ’спецыяльная, шчыльна сшытая з ліпавай кары пасудзіна для збору мёду’ (З нар. сл.), ’прылада для лоўлі ўюноў’ (З нар. сл., Шатал., Крыв., Рам.), ’скрыначка, пенал’ (Бяльк.). Найбольш ужывальнае вытворнае ад кораб (гл.) слова. Параўн. укр. коробка, рус. коробка, чэш. krabka, польск. krobka. Паўднёваславянскіх паралелей да вытворных з суфіксацыяй на ‑ъка няма, бо такая суфіксацыя не характэрна для іх. Вядома, што паўд.-слав. мовы аддаюць перавагу сінанімічнаму суфіксу таго ж паходжання ‑ica: серб.-харв. кра̏бицакаробачка’, славен. krábica ’каробка’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Ка́дзіца, ка́дыца ’калодка ў коле ад воза’ (пін., Нар. лекс.). Рус. ярасл. (з інш. суфіксацыяй) кадка ’патоўшчаны канец цапільна, у якім замацоўваецца раменьчык’, ’драўлянае цапільна, у якім замацоўваецца раменьчык’, ’драўлянае цапільна з патоўшчаным верхнім канцом’, ’біла ў цэпа’, кадочка ’тс’ і ’адтуліна ў патоўшчаным канцы цапільна, у якім замацоўваецца раменьчык’, ’біла цэпа’, кадулька, кадушка і да т. п. Іншыя вытворныя (на ўласна бел. тэрыторыі) ад *kadь таксама з пераносным значэннем: кадка ’тупы канец яйка’ (Нас.), зах.-бран. кадка ’дно бутэлькі’. Адсутнасць фармальных і семантычных аналагаў вымушае кваліфікаваць пін. кадыца як вузкарэгіянальнае ўтварэнне: адсутнасць на палескай і наогул на большай частцы бел. тэрыторыі формы кадзіца не дазваляе ўключыць бел. слова (Трубачоў, Эт. сл., 9, 109) у артыкул *kadica (вытворнае ад *kadь памянш. суфіксам ‑ica). Зафіксаванае Цыхуном (З нар. сл., 191) на той жа тэрыторыі кадушка ’кадаўб’ і ’маленькая цыліндрычная каробачка, зробленая з бярозавай ці вішневай кары з накрыўкай’ сведчыць аб наяўнасці іншай магчымай словаўтваральнай асновы (фармальна супадаючай з кадзь). Звяртае на сябе ўвагу ўкр. дыял. колодиця ’калодка ў коле ад воза’, палес. колодиця ’тс’, якое і словаўтваральна і тыпалагічна адпавядае бел. слову.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)