Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
каро́бачкаж.
1.уменьш. коро́бочка;
2.бот. коро́бочка;
3. луко́шко ср.; коробо́к м.
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
каро́бачка, ‑і, ДМ ‑чцы; Рмн. ‑чак; ж.
1.Памянш.да каробка (у 1 знач.).
2. Сухі плод расліны, у якім знаходзіцца насенне. Каробачка маку. Каробачка лёну.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Каробачка (плод у раслін) 8/472—473 (укл.)
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
КАРО́БАЧКА,
сухі шматнасенны плод раслін, утвораны некалькімі пладалісцікамі і здольны да раскрыцця. Уласціва многім відам (напр., мак, трыпутнік, цюльпан, бавоўнік і інш.). Бывае двух- ці шматгнездавая (паслёнавыя, залознікавыя, лілейныя), аднагнездавая з пасценнымі (фіялкавыя, званочкавыя) ці з цэнтр. (гваздзіковыя) насенняносцамі. К. называюць таксама частку спарагонія імхоў, дзе знаходзяцца споры.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«КАРО́БАЧКА»,
гарадскі бытавы танец. Муз. памер 2/4. Тэмп умерана хуткі. Выконваецца пад мелодыю рус.нар. песні «Карабейнікі». Выканаўцы, узяўшыся рукамі накрыж, прыстаўным крокам рухаюцца па крузе, потым кожны выконвае некалькі вальсавых паваротаў.
Працягваючы рух, танцоры робяць прыстаўныя крокі ў бакі і павароты пад рукой. У канцы фігуры хлопец і дзяўчына робяць до-за-до. Рухі паўтараюцца некалькі разоў запар у тым жа парадку. Другая фігура выконваецца як полька або вальс. Танец мае невял. рэгіянальныя адрозненні. З канца 19 ст. пашыраны па ўсёй Беларусі.