Мане́ра ’спосаб дзеяння, прыём’, мане́ры ’сукупнасць прыёмаў’, ’знешнія формы паводзін, спосаб трымацца’ (ТСБМ, Нас., Бяльк.; шальч., Сл. ПЗБ), мане́рны ’прыгожы з выгляду’ (Нас.). З польск. maniera (maniery), якое непасрэдна з франц. manière (Кюнэ, 75; SWO, 450; Фасмер, 2, 568).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

рэакты́ўны¹, -ая, -ае (спец.).

1. гл. рэактывы.

2. Які мае адносіны да ўтварэння такога руху, пры якім на цела, што рухаецца, дзейнічае сіла выцякаючага з яго струменя газу, пары, накіраваная ў бок, супрацьлеглы руху.

Р. рух.

Р. рухавік.

Р. самалёт (з рэактыўным рухавіком). Рэактыўная артылерыя.

3. Здольны рэагаваць на знешнія ўздзеянні, які наступае пад уплывам знешніх уздзеянняў.

Р. стан (расстройства псіхічнай дзейнасці, выкліканае эмацыянальным узрушэннем).

|| наз. рэакты́ўнасць, -і, ж. (да 3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

рэфле́кс, ‑у, м.

1. Рэакцыя жывога арганізма на знешнія раздражненні. Зрокавы рэфлекс. Слыхавы рэфлекс.

2. Адценне колеру якога‑н. прадмета, якое ўзнікае пры адлюстраванні святла, што падае ад іншых асветленых прадметаў. І вочы паступова прывыклі да чырванаватых рэфлексаў ва ўсім наваколлі. Шыцік.

•••

Безумоўны рэфлекс — прыроджаны рэфлекс.

Умоўны рэфлекс — рэфлекс, выпрацаваны на працягу жыцця пры ўдзеле галаўнога мозга.

[Ад лац. reflexus — адлюстраванне.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прысе́нак ’першы пакой ад уваходу ў дом (atrium)’ (Карскі, Труды), прысенак ’ганак; тамбур’ (Ласт.), толькі мн. л. прысе́нкі ’крыты ганак’ (Нас.), прысе́нцы ’ганак’, прысёнак, мн. л. прысе́нкі, прысе́нцы ’першыя, знешнія, уваходныя сенцы’ (Ласт.). Да се́ні, се́нцы (гл.), параўн. рус. дыял. присе́нок ’прыбудаваныя да хаты сенцы або камора ў сенцах; прыбудова да хлява, пуні’, присе́нки ’тс’, укр. присі́нок, присі́нки, присі́ння ’прыбудова; ганак; ганак са стрэшкай на двух слупках’, польск. przysionek ’прыхожая’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Рэдзь1 ’столка’ (ТСБМ, Жд. 3, Мат. Гом., Ян., Янк. Мат., Сл. ПЗБ), ’раз; чарга; адзінка вымярэння; столка’ (Байк. і Некр., Касп., Нас.), рэ́дка, рэ́дачка ’тс’ (Юрч. СНЛ), радзь ’столка’ (докш., Сл. ПЗБ). З пераасэнсаваннем кораня пад уплывам народнай этымалогіі з польск. ryza, reza ’стос (паперы)’ < ням. Ries ’тс’.

Рэдзь2, рэць, ’рыбалоўная сетка з рэдкага палатна’ (віц., калін., ЛА, 1; ашм., Сл. ПЗБ; ТС), ’знешнія сценкі рыбалоўнай сеткі’ (Жыв. НС, З нар. сл.). Бязафікснае ўтварэнне ад рэдкі (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

чу́ткі, ‑ая, ‑ае.

1. Здольны добра ўспрымаць што‑н. слыхам, нюхам. — Спі, — гаворыць Яворскі, — сабакі ў мяне чуткія і злыя — абудзяць, калі што. Колас. // Які хутка рэагуе на знешнія раздражненні (гук, дотык і пад.). А ўначы ўсё навокал скоўваў амаль касмічны холад, і чуткія сейсмографы адзначалі, як недзе ў гарах трашчаць скалы. Шыцік.

2. Уражлівы, успрыімлівы. Каханне — лёгкая прынада Для сэрцаў чуткіх, маладых. Купала. Першым затрапятала чуткае лісце асіны. Шамякін.

3. Лёгкі, неглыбокі. Чуткі сон.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ву́гал, -гла́, мн. -глы́, -гло́ў, м.

1. У геаметрыі: плоская фігура, утвораная дзвюма лініямі, якія выходзяць з аднаго пункта.

Вяршыня вугла.

Прамы в. (90°). Востры в. (меншы за 90°). Тупы в. (большы за 90°). Знешнія і ўнутраныя вуглы трохвугольніка.

Сагнуць што-н. пад вуглом.

2. Месца, дзе сутыкаюцца, перасякаюцца два прадметы або два бакі чаго-н.

В. дома.

Пайсці за в.

З-за вугла напасці (ударыць) (перан.: спадцішка).

3. Частка пакоя, які здаецца ў наймы, кут (у 2 знач.).

Наймаць в.

4. Наогул прыстанак, месца, дзе жывуць.

Мець свой в.

|| памянш. вугало́к, -лка́, мн. -лкі́, -лко́ў, м. (да 2—4 знач.).

|| прым. вуглавы́, -а́я, -о́е (да 1 і 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Абало́на, абалоніна, бальна, бальніназнешнія вільготныя слаі дрэва, якія знаходзяцца пад карой’ (Шат., Сцяшк.) абалонка, абалонь ’верхнія слаі драўніны з жывымі яшчэ клеткамі’ (Бяльк., Касп., Яруш.), абалонь ’тс’ (Маш., Янк. I, КЭС), оболона ’тс’ (КСТ), абалонь ’гадавыя кольцы на пні дрэва’, абалоністы ’зроблены з верхніх слаёў дрэва’ (Шат.). Рус. болонь, заболонь (= бел. абалонь), чэш. blána, oblana ’тс’. Іншыя славяне, відаць, гэтага слова не ведаюць. Ці не балтызм? Параўн. літ. bálnis ’ачэсанае ад кары дрэва’ (∼ bálnis ’белы, белая масць’). Семантычная паралель: польск. biel ’абалонь’. Укр. болона, польск. błona, чэш. blána і г. д. у значэнні ’тонкая плеўка’, мабыць, сюды не адносяцца; гл. абалонка. Параўн. балонь.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пяле́гаваць (пеле́говаць) ’калыхаць на руках, няньчыць, песціць’ (Нас., Бяльк., Гарэц.), пяле́гваць ’тс’ (Шат.), пяле́гъвъць ’вельмі пеставаць, даглядаць’ (беш., Нар. сл.). Разам з пяленгаваць ’песціць, даглядаць’ (Нас.; слонім., Жыв. НС), дзе захавалася назалізацыя, лічыцца запазычаннем з польск. pielęgować ’тс’ (Цвяткоў, Запіскі, 2, 65, 68); апошняе, паводле Банькоўскага (2, 551), з першаснага pielengować ’закручваць немаўля ў пялёнкі’, якое разам з рус. дыял. пеле́говать ’даглядаць’, пелёжить ’пакрываць саломай знешнія сцены хаты на зіму’ ад рус. дыял. пелега́ ’пакрыццё, заслона’ (першапачаткова пра кару і пра пялёнкі) і ст.-польск. pielega ’пялёнка’, што звязана з *pelena ’пялюшка’, насуперак Брукнеру (408), які выводзіць названыя польскія словы з ням. pflegen ’даглядаць, песціць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

мане́ра, ‑ы, ж.

1. Спосаб дзеяння, прыём. Тое, што мы завём подзвігам, — для.. [М. Багдановіча] натуральная манера мысліць і жыць. М. Стральцоў. Такая манера запытання па меншай меры сведчыла аб непавазе да асобы войта, і, па-другое, мела ў сабе як бы характар допыту. Колас. // Звычка, прывычка. — Што за манера з госцем праз зачыненыя дзверы размаўляць? Новікаў.

2. Сукупнасць прыёмаў, характэрных рыс творчасці. Пісьменнік [К. Чорны] прынёс у літаратуру свае тэмы, арыгінальную манеру пісьма. Лужанін.

3. толькі мн. (мане́ры, ‑пер). Знешнія формы паводзін, спосаб трымацца. Перада мной сядзеў сімпатычны інтэлігентны чалавек.. Непасрэдныя і сяброўскія манеры гэтага чалавека выклікалі мяне да шчырасці. Карпюк. [Язэп] чалавек спрытны, адзеты на гарадскі лад, манеры ў яго, як у пана. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)