патро́ху, прысл.

1. У невялікай колькасці, нямнога. Мяса патроху клалі ў булён, які варылі на полудзень. Пташнікаў.

2. Паступова, памаленьку. Расходзіцца цемра патроху, Тхне вільгаць з нізін. Колас. Толькі пад восень стала патроху аціхаць, зацягвацца рана. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Сценя́ціцца, сціня́ціцца ’пакрыцца тонкім лядком, замерзнуць’ (Сл. ПЗБ). Відаць, да сціна́цца ’замярзаць, зацягвацца лядком’, гл. сцінаць2. Аднак не выключае, што гэта адаптаваны балтызм, параўн. літ. tenė̃ti ’сцягвацца, застываць’, sutenė́ti ’сціснуцца, застыць, загусцець’, або паралельнае ўтварэнне ад це́нято ’сетка’, параўн. літ. tenióti ’блытаць’ пры лат. tina, tine ’від сеткі’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Маладзе́ць, молодзе́ць ’рабіцца туманным, зацягвацца (пра неба)’, молодзіццазацягвацца лёгкімі хмарамі, мутнець’ (ТС). Укр. помолоди́тися ’пакрыцца тонкімі, белымі хмаркамі’, моло́дить ся ’збірацца на дождж’, мо́лоди, мо́лоді ’невялікія хмаркі на небе’, рус. моложи́ть, замолодить, замолодеть, молоде́ть ’пакрывацца хмарамі, рабіцца хмурным (аб небе)’, замолодь ’дажджавыя хмары’; польск. pomłodziny ’хмары’, młodzi śę ’хмурнее (неба)’ — усе да прасл. mold‑. Назіраецца атаясамліванне паняццяў, звязаных з хмурным, дажджлівым надвор’ем, хмарамі і з працэсамі скісання малака, браджэннем піва, квасу, цеста (рус. замолаживать ’пачынаць брадзіць (аб квасе)’, ’адчуваць ап’яненне’, наўг. молодо́вина ’сыракваша’, укр. молоди́на ’салодкая смятана’, польск. młodzie ’дрожджы’, н.-луж. rozmłoźeńe ’заквашванне’, ’квашанае цеста’, rozmłoda ’закваска’ (Гарачава, Этимология–84, 43–44), славац. mladinka ’бражка, маладое піва’; славен. mladíti ’пакінуць вылёжвацца, даспяваць’, серб.-харв. мла́дити те̑сто ’яшчэ раз перамешваць цеста’, якія Бязлай (2, 187) аб’ядноўвае ў прасл. moldъ ’дробны, мяккі’, роднаснымі да якога з’яўляюцца лац. mollis, ст.-інд. mṛdúṣ ’мяккі, дробны’, ст.-грэч. ἀμαλδύνω ’размякчаю’, ст.-ірл. meldach, арм. mełk ’мяккі’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мадырава́цца1, мадэравацца ’ўбірацца’, ’важнічаць’, ’манернічаць, крыўляцца’ (паст., шчуч., шальч., швянч., Сл. ПЗБ). З польск. moderować (się) ’тс’, у якім зліліся дзве лексемы: 1) moderować (się) ’стрымліваць, лагодзіць, заспакойваць’, а таксама ’майстраваць, будаваць, перарабляць, халтурыць’ < лац. moderāri, 2) moderować (się) ’элегантна апранацца’, ’прыхарошвацца’, ’манернічаць, крыўляцца’, ’зацягвацца ў карсет’ < miderak, midorak, minderak < нем. mieder ’гарсэцік, жакетка’.

Мадырава́цца2 ’дурэць’ (віл. Нар. сл.) утварылася ў выніку збліжэння лексем мадырава́цца і *мадрава́ць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

увлека́ться

1. захапля́цца;

2. (влюбляться) каха́ць (каго), захапля́цца;

3. страд. цягну́цца, уця́гвацца, заця́гвацца; захо́плівацца; не́сціся; ве́сціся, заво́дзіцца; накіро́ўвацца; захапля́цца; чарава́цца, зачаро́ўвацца; прыва́блівацца; см. увлека́ть;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

подёргиваться

1. (к подёрнуться) заця́гвацца; (покрываться) пакрыва́цца; (застилаться) засціла́цца; (затуманиваться) затума́ньвацца; (окутываться) аху́твацца;

2. (делать непроизвольные, судорожные движения) паце́пвацца, перасмы́квацца; (трястись) трэ́сціся, калаці́цца; (корчиться) крыві́цца, ку́рчыцца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Сціна́ць1 ’зразаць’ (ТСБМ, Нас., Некр. і Байк., Сцяшк., Гарэц., Др.-Падб., Сл. ПЗБ). Гл. сцяць1, цінаць.

Сціна́ць2 ’абхапіўшы, сціскаць; перахопліваць (дыханне); ахопліваць (вокам); замарожваць, сцягваць’ (ТСБМ, Нас., Гарэц., Сл. ПЗБ, Сцяшк. Сл.), ’сціскаць (горла)’ (Ян.), ’кідаць у дрыжыкі’ (ТС), сціна́цца ’сціскацца, закрывацца (пра рот)’ (Барад.), ’замярзаць, зацягвацца лядком’ (Бяльк., Варл., ЛА, 2), ’тс’ і ’зябнуць, уздрыгваць’ (Сл. ПЗБ), сюды ж сціну́ць, сцену́ць ’ахапіць (холадам, вокам і пад.)’ (ТС), сцінка́цца ’сціскацца, згінацца’ (Сл. ПЗБ), сценя́ціцца, сціня́ціцца ’схапіцца лядком’ (там жа). Гл. сцяць2. Параўн. Астроўскі, ABSl, 29, 153.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

заця́жка, ‑і, ДМ ‑жцы, ж.

1. Дзеянне паводле дзеясл. зацягваць ​1 — зацягнуць ​1 (у 4, 7–9 знач.); дзеянне і стан паводле дзеясл. зацягвацца — зацягнуцца (у 2, 4 і 5 знач.).

2. Р мн. ‑жак. Глыток тытунёвага дыму, уцягнуты пры курэнні адным удыхам. І пойдзе цыгарка па кругу — па адной зацяжцы на брата. Карпюк.

3. Падзенне парашутыста да раскрыцця парашута пры зацяжным скачку.

4. У абутковай справе — нацягванне матэрыялу загатоўкі на калодку і замацаванне краёў загатоўкі.

5. Р мн. ‑жак. Месца ў тканіне, дзе выцягнута нітка. Зацяжка на матэрыі. Зацяжка на панчосе.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

замедля́ться

1. (о чём-л.) замару́джвацца, запаво́львацца; прыціша́цца, прыці́швацца; (задерживаться) затры́млівацца;

2. (наступать с промедлением) заця́гвацца, замару́джвацца; (запаздывать) пазні́цца;

3. страд. замару́джвацца, запаво́львацца; прыціша́цца, прыці́швацца; затры́млівацца; замару́джвацца; см. замедля́ть.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

тума́ніцца, ‑ніцца; незак.

1. Пакрывацца, ахутвацца туманам. На прыдарожнай траве, у вясёлых пялёстках рамонкаў, на пляскатых лісцях трыпутніку, на белых галоўках дзьмухаўцу абапал дарогі густа туманіліся кроплі расы. Мележ. Яшчэ ў лугах туманяцца Нізіны за ракой, Іду ў поле раніцай Сцяжынкай палявой. Русак. // Віднецца няясна, невыразна, як у тумане. Камяніцы і горы туманяцца, Як у дзіўным, у казачным сне. Глебка. Проста па прысадах на захад ледзь туманіліся абрысы дробнага гарадка. Чорны.

2. Завалакацца, зацягвацца, трацячы здольнасць добра бачыць (пра вочы, погляд). І туманяцца вочы слязою. Успамінаў дымкі паплылі. Прануза. [Вочы маці] то туманіліся смуткам, то свяціліся яркай надзеяй, усміхаліся. «Звязда». // Станавіцца не зусім ясным, выразным, мутнець (пра думкі, свядомасць). [Лявон:] У вачах цёмна робіцца .. думкі туманяцца. Купала. У галаве гудзе, і думкі пачынаюць туманіцца.. Лупсякоў. / у безас. ужыв. Салодка туманіцца ў галаве, і самі па сабе заплюшчваюцца вочы. Жук.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)