Руі́на1 ’рэшткі разбуранага збудавання, паселішча’; перан. ’слабы, хворы ад старасці чалавек’ (ТСБМ), ’вайна’ (Шымк. Собр.), ’сумяціца’ (Ласт.). Укр. руїна, руїни ’разваліны’, рус. руи́на, руи́ны ’тс’, польск. ruina ’разарэнне, заняпад’, ruiny ’разваліны’, чэш. ruina, ruiny ’тс’. Ст.-бел. руина ’руіна’ са ст.-польск. ruina < лац. ruina (Булыка, Запазыч., 288). Магчыма, паўторнае запазычанне з заходнееўрапейскіх моў: ням. Ruine, франц. ruine ’падзенне; распад; заняпад; разваліны’ < лац. ruīna ’падзенне; абвал; бедства’ < ruō ’абвальваюся; разбураюся’ (Чарных, 2, 126–127).

Руі́на2 ’зграя ваўкоў у час цечкі, руя, гайня’ (шчуч., З нар. сл.; ТС). Гл. руйка, руя.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

падтачы́ць, -тачу́, -то́чыш, -то́чыць; -то́чаны; зак.

1. што. Натачыць крыху.

П. сякеру.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.), што. Пашкодзіць, раз’ядаючы знутры, знізу (пра чарвей і пад.).

Шашаль падтачыў бярвенне.

3. перан., каго-што. Аслабіць, прывесці ў заняпад.

Падточанае здароўе.

Гэта хвароба падтачыла яго.

|| незак. падто́чваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Схіл ’нахіленая паверхня; пакаты спуск’ (ТСБМ, Гарэц., Бяльк.), ’спад’ (Некр. і Байк.), ’пакаты бок узгорка’ (БРС), схі́лак ’сыход, край, канец’ (Нас.). Параўн. укр. схил ’спадзісты бок гары’, польск. schyłekзаняпад, канец; схон, адхон’. Дэвербатыў ад схіліць < хіліць, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

падгні́сці, ‑гніе; зак.

1. Згніць знізу, у ніжняй частцы. Дрэва падгніло. □ Падгніе, упадзе слуп — паваліцца і ўвесь плот. Карпаў.

2. Крыху, злёгку загніць. Яблык падгніў. □ Падлога падгніла, і дошкі хістаюцца пад нагамі. Колас. // перан. Прыйсці ў заняпад, вырадзіцца. Капіталістычны свет падгніў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

уще́рбность ж.

1. стра́тнасць, -ці ж.;

2. заняпа́д, -ду м.; непаўнацэ́ннасць, -ці ж.; см. уще́рбный 1, 2;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

запусце́нне, ‑я, н.

Стан запусцелага; заняпад, апусценне. Гумно са стрэшкай пасівелай, Абросшай мохам, абапрэлай, Прыгрэбнік, хата — усё дачыста Казала ясна, галасіста Аб непарадку, запусценні. Колас. Ад дзірваноў, парослых хмызняком, ад запусцення, якое Заранік бачыў у гэтых мясцінах у свой першы пасляваенны прыезд сюды, не было і следу. Хадкевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паміра́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

1. Незак. да памерці.

2. перан. Прыходзіць у заняпад. — Памірае мястэчка, — скардзіўся рабін у сваіх казаннях. Бядуля. // Адыходзіць у мінулае, адміраць — аб грамадскіх з’явах і пад. Чапляючыся за жыццё, памірае адсталае, старое, тое, што аджыла свой век; нараджаецца і дужэе новае, перадавое. Кудраўцаў.

•••

Паміраць (лопацца) са смеху — знемагаць ад смеху.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шво, -а, мн. -ы, -оў, н.

1. Месца злучэння сшытых кавалкаў тканіны, скуры.

Парвацца ў шве.

Накладаць швы (сшываць, змацоўваць краі раны, парэзу).

2. Месца злучэння частак чаго-н. (спец.).

Швы чэрапа.

Ш. цаглянай кладкі.

3. Спосаб шыцця, вышыўкі.

Няроўнае ш.

Сцябліністае ш.

Рукі па швах — пра рукі, выцягнутыя ўніз удоўж тулава.

Трашчыць па ўсіх швах — прыходзіць у поўны заняпад, развальвацца; разм.).

|| прым. шыўны́, -а́я, -о́е (да 1 знач.; спец.).

Ш. матэрыял (у хірургіі).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

*Про́пад, про́падам у выразе прападзі ты пропадам! (ТСБМ). Параўн. рус. пропади ты про́падом, укр. про́па́д, про́падом ’тс’, польск. przepad ’страта залогу, закладу’, чэш. propad ’люк; правал’, серб.-харв. propȁd, славен. propàdзаняпад, упадак’. Аддзеяслоўны дэрыват ад *propadǫ, *propasti. Гл. прапасці. Параўн. пропадзь, пропасць (гл.). Відаць, у спецыяльных значэннях незалежныя ўтварэнні ў розных славянскіх мовах (гл. Фасмер, 3, 376; ЕСУМ, 4, 599; Банькоўскі, 2, 883); Сной₂, 584 (рэканструюе *propadъ ’падзенне, ухіл’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

су́мерки ед. нет

1. змрок, род. змро́ку м., змярка́нне, -ння ср., пры́цемак, -мку м.;

в су́мерках пры́цемкам;

2. перен. заняпа́д, -ду м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)