Стан запусцелага; заняпад, апусценне. Гумно са стрэшкай пасівелай, Абросшай мохам, абапрэлай, Прыгрэбнік, хата — усё дачыста Казала ясна, галасіста Аб непарадку, запусценні.Колас.Ад дзірваноў, парослых хмызняком, ад запусцення, якое Заранік бачыў у гэтых мясцінах у свой першы пасляваенны прыезд сюды, не было і следу.Хадкевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)