Лаша́, лошажарабя да двух год’, лошачок, лашаня, лошэня ’тс’ (маз., З нар. сл., Шур, дыс., Мат. Гом.), лельч. лошаткожарабя да аднаго года’ (.ПАГНІ), лашак ’жарэбчык пасля двух год’, лошак, лошукжарабя, малады конь’ (ТС, Шур, дыс.), лашчак ’тс’ (Сцяшк.) лашонак ’тс’ (паўд.-усх., КЭС, Мат. Гом., Бел. казкі), /канатка ’тс’ (жлоб., Нар. словатв.; браг., Мат. Гом.), лашьіцка ’жаробка’ (Шур, дыс.; в.-дзв., Шатал.), лошыцка, лошыца ’маладая кабыла’ (Мат.; маз., З нар. сл., ТС), лашьічка ’тс’ (паўд.-усх., КЭС). Укр. лоша, лошатко, лошаточкожарабя’, лошук, лошак ’двух-, трохгадовае пажаданае жарабя’, закарп. лоша ’тс’, н.-валынск. лошііняжарабя’, лошун ’конь’, лошиця ’кабыліца’. Рус. вал- гагр., стаўран. лоша, пск. лошага, паўд. лошбнок, наўг., перм. лощак ’тс’. Цюркізм (параўн. чуваш. лаша ’конь’, туркм. дыял., карач., тат., башк., кумык. алаша ’тс’, тур. дыял. ’худая каняжына’, азерб. ’кляча’) запазычаны ў перыяд Кіеўскай Русі або нават раней. Шляхі запазычання ва ўсх.-слав. мовы маглі быць рознымі: у ст.-рус. — з булгарскай мовы (Філін, Происх., 561–562), печанежскай (Дабрадомаў, История лекс., 6). Супраць апошняга гл. Адзінцоў, Этимология–1972, 125. Печанежская мова магла быць крыніцай запазычання ў ст.-бел. (ст.-укр.) мову пасля прыходу печанегаў у IX ст. у між рэчча Дона і Дуная. Гл. таксама лошадзь, лашчак.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Жо́ражарабя’, жо́ря (Бяльк.). Памяншальнае ўсячэнне жарабя (гл. жарабец) з пераносам націску на першы склад. Для ўсячэння падставай магло быць падвядзенне пад мадэль кароткіх назваў малых жывёл (ягня, цяля, дыял. ваўча, казя, каця, Сцяц., Афікс. наз., 197), звязанае з усячэннем паўторнай суфіксацыі (параўн. ласянёнак і ласё, там жа, 201). Няясны націск. Не выключана кантамінацыя з жэрці (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лашча́к1 ’ласкавае жарабя, якое ідзе да рук’ (КЭС, лаг.). Узнікла ў выніку кантамінацыі лашак (гл. лата) і лашчыць (гл.). Не выключана магчымасць уплыву народнай этымалогіі лексемы ланчак (гл.) ’жарабя, якое нарадзілася ў мінулым годзе’. Слон/ < прасл. оі‑пі.

Лашча́к2 ’лагчына’ (брасл., Сл. паўн.-зах.). Да лог (гл.). Утворана ад лажок (гл.) і суф. -(})акъ.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

каняня́ і канянё, ‑няці; мн. ‑няці, ‑нят; н.

Разм.

1. Пра маларослага непрыгляднага каня. — Канянё было ў мяне хоць дужае, але гультаяватае — ідзе сабе памалу і, хоць ты зарэж яго, не пабяжыць. Бядуля. Аднойчы раніцай я прачнуўся і ўбачыў на двары нейкае малое заморанае каняня. Дамашэвіч.

2. Тое, што і жарабя.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

завалачы́ся і (радзей) завалакчы́ся, ‑лакуся, ‑лачэшся, ‑лачэцца; ‑лачомся, ‑лачацеся; пр. завалокся, ‑лаклася, ‑лося; чым.

1. Закрыцца, заслацца, зацягнуцца. Неба завалаклося хмарамі. Вочы завалакліся слязамі.

2. Разм. Зайсці, зацягнуцца куды‑н. Завалокся на край свету. □ Трэба да балотца ісці. А то, чаго добрага, возьме ды завалачэцца ў дрыгву конь ці жарабя. Курто.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Перале́таваць (пірале́таваць) ’прабыць перажыць лета’ (Варл.), бяроз. пырылі́туваты ’тс’ (ЖНС), перале́так, перале́тка, ’пералетавалы бычок ці жарабя; свойская жывёла, якая перажыла адно лета’ (ТСБМ, Бяльк., Касп.; докш., Янк. Мат.; докш., паст., Сл. ПЗБ; усх.-бел., зах.-палес., ЛА, 1); укр. перелі́тувати ’правесці лета’, перелі́тка ’карова, якая целіцца праз год’, рус. переле́това́ть ’пражыць, правесці, праляжаць лета’, переле́ток ’гадавалы воўк’, ’гадавалая цялушка, жарабя’, польск. przelatek ’воўк, які нарадзіўся ў мінулым годзе’, славен. prelętováti ’правесці лета’, серб.-харв. прѐлетити ’тс’. Прасл. *per‑lětovati. Да пера і ле́та, ле́таваць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сысо́й ’цяля першага году’ (Сл. рэг. лекс.), памянш. сысо́йчыкжарабя або цяля ўзростам да году’ (Сцяшк.). Да сыса́ць (гл. ссаць) з рэдкім суф. ‑ой, магчыма, націскным варыянтам да ‑ай, параўн. Сцяцко, Афікс. наз., 23.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вы́пустак ’аднагадовае цяля, жарабя’ (БРС, Янк. I, Шат., З нар. сл., Шатал., Мат. Гом., Клім.). Ад вы́пусціць з суф. ‑ак; параўн. азначэнне Янкоўскага (1, 56): ’маладняк, які першы год выпускаецца разам са статкам на пашу’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ле́ташак, лёташка, леташок, лётышык, літашок ’пералетаванае, аднагадовае жарабя, цялё’ (Касп., Юрч., Мат. Гом., Бяльк., Яўс.; чэрв., Нар. лекс.; бярэз., чэрв., Сл. паўн.-зах.). Да летась (гл.). Аб суфіксе гл. Сцяцко, Афікс. наз., 131 і 220.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сысу́н ’цяля (жарабя і інш.) першага году’ (ТСБМ, Некр. і Байк., Бяльк., Сл. ПЗБ, ТС, Цых.; ашм., Стан.; кобр., Ск. нар. мовы, Сцяшк.), ’дзіця, якое ссе цыцку’ (беласт., Саевіч, Derywacja). Суфіксальнае ўтварэнне ад сыса́ць, ссаць, гл. сыска.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)