танкля́вы, ‑ая, ‑ае.
Не зусім тонкі, танкаваты. З другога боку высокая танклявая елка праціскае скрозь дубовыя галіны свае зялёныя калючыя лапы. Колас. [Вася] выбраўся на дарогу і непадалёк убачыў знаёмую танклявую постаць Валі. Мележ.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
сіню́ха, ‑і, ДМ ‑нюсе, ж.
1. Шматгадовая травяністая расліна сямейства сінюхавых (выкарыстоўваецца ў медыцыне і тэхніцы). Калі павявае вецер, .. шуміць тады лаза і шапоча падсохлая не скошаная ля кустоў асака, сінюха і трава-елка. Пташнікаў.
2. Тое, што і сінюшнасць.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
піраміда́льны, ‑ая, ‑ае.
Які мае форму піраміды. Пірамідальная елка. Пірамідальны кіпарыс. □ У напрамку, куды кіруецца параход, мы бачым дзве светлыя пірамідальныя вежы, а паміж імі знаходзім чорную плямінку шлюзавых варот. Галавач. Узгоркі змяняюцца раўнінай, бярозы і сосны — акацыямі і пірамідальнымі таполямі. Брыль.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
Руне́ць ’узыходзячы, зелянець (звычайна пра азімыя пасевы)’ (ТСБМ), ’цвісці (пра дрэва)’ (ст.-дар., Нар. сл.), руні́цца ’усходзіць, зелянець’ (ТС). Адсубстантыўны дзеяслоў ад рунь (гл.). Сюды ж, відаць, руно́ ’хвароба жывёлы’, параўн.: “калі вясной рунела елка і сасна, дабытак западаў на асаблівую хваробу, “руно”, ад якой не было ратунку” (беласт., Ніва, 1975, 19 касір.).
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
ялі́на, ‑ы, ж.
Высокая елка. На ялінах, быццам свечкі на каляднай ёлцы, віселі шышкі-таўкачыкі і залаціліся на сонцы. Брыль. Старыя хвоі і яліны, Высока кінуўшы галіны, Глядзелі хораша, любоўна. Колас. І пад крык жураўліны, Што асеў на лясы, Сумавалі яліны, Сумавалі ласі. Іверс.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
ко́лка 1, ‑і, ДМ ‑лцы, ж.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. калоць 2. Колка дроў. Колка цукру.
ко́лка 2,
1. Прысл. да колкі 1.
2. безас. у знач. вык. Пра адчуванне ўколу, рэзі. Колка ісці босымі нагамі па ржэўніку. □ Сорам не елка — вачам не колка. Прыказка.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
Мандры́на, мадры́на ’лістоўніца еўрапейская, Larix decidua Mill.’ (маг., Кіс.). Укр. зах. модри́на, модре́нь ’тс’, польск. modrzeń ’тс’, пазней modrzew, чэш. modřín. Першапачаткова праславянская лексема мела форму brinъ, якая захавалася ў сілез. břin, у відазмененым мар. břim, břím, dřín, а пад уплывам слова modrý ’сіні’ ўтварылася modřín (Махэк₂, 73). Параўн. таксама славен. brín ’ядловец’, brína ’елка’. Роднасныя да ст.-грэч. πρίνος ’дуб, Quercus ііех’.
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
рэзана́нс, -у, м.
1. З’ява рэзкага ўзрастання амплітуды вымушаных ваганняў сістэмы пры набліжэнні частаты (у 2 знач.) перыядычнага знешняга ўздзеяння да частаты яе ўласных ваганняў (спец.).
Р. токаў.
Аптычны р.
2. Здольнасць узмацняць гук, уласцівая рэзанатарам або памяшканням, сцены якіх добра адбіваюць гукавыя хвалі.
Кіназала дае добры р.
3. перан. Водгук, водгаласак, уражанне, зробленае на многіх.
Прамова атрымала шырокі грамадскі р.
|| прым. рэзана́нсны, -ая, -ае (да 1 і 2 знач.).
Рэзанансная елка (для вырабу музычных інструментаў; спец.).
 Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс) 
іглі́сты, ‑ая, ‑ае.
Які складаецца з ігліцы, іголак (у 3–5 знач.), густа пакрыты імі. Іглістая елка. □ Адна галіна з пажоўклай шышкай, з іглістымі кусточкамі, ціха гайдаючыся, цягнулася да расчыненай форткі, нібы заглядвала ў пакой. Мележ. Тут, у зацішку, не мяла. Толькі церушыўся з дрэваў калючы снегавы пыл, прысыпаючы дарогу іглістай намараззю. Асіпенка.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
Ла́йка 1 ’лаянка’, ’вымова’ (Нас.), укр., рус. лайка ’тс’, ’буркун, сварлівы’. Да ла́яць, ла́яцца (гл.). Утворана, як бойка, сварка і інш. Аб суф. ‑к‑a гл. Сцяцко, Афікс. наз., 46–48.
Ла́йка 2 ’жэрдка ў ёўні для прыціскання снапоў’, ’жэрдка ў ёўні, на якую насаджвалі снапы для сушкі’ (воран., Шатал.). Відавочна, у выніку перастаноўкі й ∼ л. Параўн. малар. ялка ’елка, яліна’ (Нар. лекс.), бых. яллё ’шост, які выкарыстоўваўся пры плаванні на лайбах і берлінах’ (Рам., 8).
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)