Ку́рстацца1дыміць, тлець’. Параўн. літ. kurstyti ’распальваць, паліць у печы’ (Сл. паўн.-зах., 2, 583). Балтызм (Лаўчутэ, Балтизмы, 47).

Ку́рстацца2 ’корпацца, церабіцца’ (Сл. паўн.-зах.). Балтызм. Параўн. літ. kurstytis ’спяшацца’. Розніца ў семантыцы, магчыма, тлумачыцца ўплывам корпацца (Лаўчутэ, Балтизмы. 47).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сму́глы1 ‘з больш цёмнай афарбоўкай (у параўнанні са звычайным колерам) скуры’ (ТСБМ, Некр. і Байк., Касп., Сцяшк.; іўеў., Сл. ПЗБ), сюды ж смуго́лы ‘блякла-чырвоны, ружаваты’, смуго́ль ‘загарэлы, зрудзелы на сонцы’ (Барад.). Укр. смугли́й, рус. сму́глый, рус.-ц.-слав. смугльныи ‘цёмны’, серб.-харв. смугао. Лічыцца роднасным літ. smáugti ‘ціснуць, душыць’, с.-в.-ням. smouch ‘дым’, англ.-сакс. sméocanдыміць’, англ. to smokeдыміць, курыць’, грэч. δμύχω ‘вару; смажу на слабым агні’ і інш., гл. Фасмер, 3, 693 з іншай літ-рай. На падставе існавання формы смяглы (гл.) Брандт (РФВ, 24, 181) і інш. дапускалі чаргаванне галосных *smǫg‑:*smęg‑, якія працягваюць і.-е. *(s)mū̆k(h)/(*s)meuk(h)‑/(*s)meug(h)‑дыміць, павольна спальваць; дым’; гл. ЕСУМ, 5, 330. Міклашыч (311), Праабражэнскі (2, 340) меркавалі таксама аб сувязі са смага (гл.), як у пары хмура/хмара. У Огледна св. (69–70) выводзіцца з прасл. *smugъ, акрамя серб. смуг ‘попельна-шэры’, прадстаўленага і ў бел. смуга ‘імгла, імжа’, як варыянта да *smǫglъ, што паходзіць ад незахаванага *smǫgnǫti. Гл. таксама Рачава, Studia Etym. Brun., 3, 326.

Сму́глы2 ‘гонкі (пра дрэва)’ (брасл., Сл. ПЗБ). З польск. smukły ‘высокі і шчуплы; тонкі, стройны’, якое ад ст.-польск. smuknąć ‘пагладзіць, дакрануцца’; гл. Борысь, 564.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

непрывы́чны, ‑ая, ‑ае.

1. Такі, да якога не прывыклі; які з’яўляецца новым для каго‑н. Здзіўлены і моцна ўражаны Пракоп нясмела сеў за стол у гэтай непрывычнай для сябе абстаноўцы. Колас. У вестыбюлі была цішыня. Непрывычная, нейкая застыглая. Васілёнак.

2. Які не мае прывычкі, звычкі да чаго‑н. Лучына дыміць і чадзіць. Непрывычнаму чалавеку было б кепска пры гэтым асвятленні. Бядуля.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перачака́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што і без дап.

Прабыць дзе‑н., у якіх‑н. умовах і пад., чакаючы заканчэння чаго‑н. Прахожыя спыняліся тут, каб перачакаць спёку або схавацца ад дажджу. Чарнышэвіч. Дыміць туман. Мо лепш перачакаць, Пакуль зара не прыадчыніць дзверы? Танк. // Пачакаць некаторы час. — Давай крыху перачакаем, — параіў Лабановіч. Колас. Лазарэўская вырашыла перачакаць хвілін пяць, каб на адзіноце разабрацца ў сваіх пачуццях. Паслядовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Дым ’дым’. Рус. дым, укр. дим, польск. dym, серб.-харв. ди̏м, балг. дим, ст.-сл. дымъ. Прасл. *dymъ. Роднасныя: літ. dū́mai, лац. fūmus, ст.-інд. dhūmá‑s ’дым’, ст.-грэч. θυμός ’дух (бодры)’. Агляд форм у Фасмера, 1, 558; падрабязна Трубачоў, Эт. сл., 5, 203 (з літ-рай). Прасл. характар мае бел. дымі́ць (гл. Трубачоў, там жа, 202: пад *dymiti), але бел. дыме́ць, здаецца, лакальнае ўтварэнне.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ды́мны, ‑ая, ‑ае.

1. Які дыміцца, дыміць, вылучае многа дыму. Дымная галавешка. □ У Камуне школа, Электрычнасць, яслі, Дымныя лучыны Назаўсёды згаслі. Купала. // Напоўнены, зацягнуты дымам. Дымная восець. Дымнае неба. // Які складаецца з дыму. Адзін з самалётаў, цягнучы за сабой доўгі дымны шлейф, раптам крута пайшоў уніз. Лынькоў.

2. перан. Падобны на дым. Яшчэ з вечара неба з паўднёвага боку засценьвалася дымнаю павалокаю лёгкіх воблакаў. Колас.

•••

Дымны порах гл. порах.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ця́га, -і, ДМ ця́зе, ж.

1. Рухаючая сіла, пры дапамозе якой перамяшчаецца штон., а таксама крыніца такой сілы (жывёла, машына, электрычнасць).

Паравая ц.

Конная ц.

2. Рух газаў, дыму (звычайна ў топачных і вентыляцыйных канструкцыях), які выклікаецца рознасцю ціску.

Печ дыміць ад слабой цягі.

3. перан. Імкненне, прыхільнасць да каго-, чаго-н.

Ц. да навукі.

Неадольная ц.

4. Стрыжань, які перадае рух ад адной часткі механізма да другой (спец.).

Стрэлачная ц.

5. У архітэктуры: тынкавальны або каменны паясок, які падзяляе вонкавыя і ўнутраныя сцены, абрамляе столь і пано.

6. Шлюбны палёт самца слонкі ў пошуках самкі (спец.).

|| прым. ця́гавы, -ая, -ае (у 1 знач.).

Цягавая сіла.

Ц. электрарухавік.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Ку́рава ’куродым’ (ТСБМ, Мат. Гом.), ’пыл’ (Сл. паўн.-зах., Нар. лекс., Жыв. сл., Жд. 3). Ст.-бел. курава ’пыл’, якое Булыка (Запазыч., 181) памылкова лічыць запазычаннем з польскай мовы. Укр. курява ’тс’, польск. kurzawa, славац. kúrava ’тс’, н.-луж. kuŕava ’туман’, в.-луж. kurjawa ’тс’. Паўн.-слав. kurjava. Славен. kurjȃva ’саграванне’ мае іншую семантыку і не мае паралелей у іншых паўднёваславянскіх мовах. Параўн., аднак, серб.-харв. ку̀рњавитидыміць’, якое, калі яго параўнаць з польск. kurniawa, сведчыць аб паралельнай форме: прасл. kurnjava (Слаўскі, 3, 404). Да курыць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ку́па, ‑ы, ж.

1. Група дрэў, кустоў, якія густа растуць. Усцяж дарогі ўздымаліся стромкія хвоі, чарнелі купы кустоў, падобныя на нейкія прывіды. Шчарбатаў. За драбналессем паказалася густая купа старых сосен. Новікаў.

2. Гурт, група (звычайна пра людзей). Рыгор угледзеў наперадзе густую купу людзей. Гартны. Калі робіш у купе, то не баліць у пупе. З нар.

3. Абл. Тое, што і куча (у 1 знач.). У застаронку каля сцяны ляжала толькі купа саломы. Мележ.

4. Абл. Торф, звычайна сухі. Дыміць тытунь у піпцы прэлай купаю. Барадулін.

•••

Да купы — у адно месца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Капце́ць ’вылучаць копаць, сажу пры гарэнні’, ’куродымець’, ’жыць без мэты’, ’вэндзіць’, ’карпець, надакучаць’ (ТСБМ, Сл. паўн.-зах., Бяльк., Др.-Падб., Федар. 6). Утворана ад копаць ’сажа’ (гл.) < прасл. паўн. kopъtъ < і.-е. *ku̯ēp‑, *ku̯əp‑, *kū̆p‑дыміць, варыцца’ (Літ-py да гэтага слова гл. Фасмер, 2, 319; Шанскі, 2 (К), 305; Слаўскі, 2, 454; ЕСУМ, 2, 449). Сюды ж капцёлка, капці́лка, капцю́лка ’газоўка, лямпа без шкла’ (ТСБМ; в.-дзвін., Шатал.; бялын., карэліц. Янк. Мат.; Др.-Падб.), ’вяндліна’ (зэльв. Сцяшк.), капцю́х ’светач’ (маст.), ’курная хата’ (іўеў., Сл. паўн.-зах.), віл. капцю́ха, бярэз. капцюшка, драг. коптю́ха (Сл. паўн.-зах.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)